https://bel.sputnik.by/20221113/kampan-zavnavatslsya-fondu-satsabarony-66-mln-rubl-1068883770.html
Кампаніі завінаваціліся фонду сацабароны 6,6 млн рублёў
Кампаніі завінаваціліся фонду сацабароны 6,6 млн рублёў
Sputnik Беларусь
Пратэрмінаваная запазычанасць арганізацый перад Фондам сацабароны насельніцтва ў Беларусі працягвае змяншацца. 13.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-13T10:52+0300
2022-11-13T10:52+0300
2022-11-13T10:52+0300
фсан
фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (фсан)
беларусь
бізнес
доўг
грамадства
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1e/1046023337_0:147:1921:1227_1920x0_80_0_0_e171bd8b4ac038414e138f096badd832.jpg
МІНСК, 13 ліс – Sputnik. З пачатку года агульны пратэрмінаваны доўг кампаній перад Фондам сацабароны насельніцтва (ФСАН) знізіўся на 4 млн рублёў, вынікае з даных, якія апублікаваў фонд, паведамляе Sputnik.За чатыры гады (з кастрычніка 2018-га да кастрычніка 2022-га) доўг паменшыўся з 30,4 млн да 6,6 млн рублёў. Але, паводле звестак на жнівень, запазычанасць была 6 млн. Статыстыка не ўлічвае арганізацыі, якія банкруцяцца.У Мінску ФСАН завінаваціліся амаль 200 кампаній. Сярод іх невялікая сетка крам "Эканомыч", прадстаўніцтва Кіеўскага вітаміннага завода, цэнтр нерухомасці "ПАКАДАН" і іншыя.Фонд працягвае выконваць свой бюджэт з прафіцытам, гэта значыць даходы большыя за выдаткі на 804,8 млн рублёў."Субвенцыя на збалансаванасць бюджэту фонду не прыцягвалася", – адзначаюць у ФСАН. З рэспубліканскага бюджэту паступалі грошы толькі на тыя выплаты насельніцтву, якія паводле закона фонд фінансуе не са сваіх сродкаў.Даходы ФСАН, паводле апошніх звестак, склалі больш за 17,8 млрд руб. Выдаткі – каля 17 млрд.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1e/1046023337_44:0:1875:1373_1920x0_80_0_0_27d8df0e655f96e6068450060146db3f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
фсан, фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (фсан), беларусь, бізнес, доўг, грамадства, эканоміка
фсан, фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (фсан), беларусь, бізнес, доўг, грамадства, эканоміка
Кампаніі завінаваціліся фонду сацабароны 6,6 млн рублёў
Пратэрмінаваная запазычанасць арганізацый перад Фондам сацабароны насельніцтва ў Беларусі працягвае змяншацца.
МІНСК, 13 ліс – Sputnik. З пачатку года агульны пратэрмінаваны доўг кампаній перад Фондам сацабароны насельніцтва (ФСАН) знізіўся на 4 млн рублёў, вынікае з даных, якія апублікаваў фонд, паведамляе Sputnik.
За чатыры гады (з кастрычніка 2018-га да кастрычніка 2022-га) доўг паменшыўся з 30,4 млн да 6,6 млн рублёў. Але, паводле звестак на жнівень, запазычанасць была 6 млн. Статыстыка не ўлічвае арганізацыі, якія банкруцяцца.
У Мінску ФСАН завінаваціліся амаль 200 кампаній. Сярод іх невялікая сетка крам "Эканомыч", прадстаўніцтва Кіеўскага вітаміннага завода, цэнтр нерухомасці "ПАКАДАН" і іншыя.
Фонд працягвае выконваць свой бюджэт з прафіцытам, гэта значыць даходы большыя за выдаткі на 804,8 млн рублёў.
"Субвенцыя на збалансаванасць бюджэту фонду не прыцягвалася", – адзначаюць у ФСАН. З рэспубліканскага бюджэту паступалі грошы толькі на тыя выплаты насельніцтву, якія паводле закона фонд фінансуе не са сваіх сродкаў.
Даходы ФСАН, паводле апошніх звестак, склалі больш за 17,8 млрд руб. Выдаткі – каля 17 млрд.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь