https://bel.sputnik.by/20221213/svny-gryp-vyarnusya--belarus-1070066753.html
Свіны грып вярнуўся ў Беларусь
Свіны грып вярнуўся ў Беларусь
Гэты эпідэмічны сезон пройдзе пад знакам трыдэміі – адначасова ў Беларусі будуць цыркуляваць каронавірус, ВРВІ і свіны грып. Міністэрства аховы здароўя ўжо... 13.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-13T16:17+0300
2022-12-13T16:17+0300
2022-12-13T16:17+0300
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
беларусь
грамадства
трыдэмія
covid-19
каронавірус
врві
грып
свіны грып
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104000/49/1040004946_0:114:3240:1937_1920x0_80_0_0_0dcd0a70d8f09c7cef89fc3c9c22dfae.jpg
МІНСК, 13 сне – Sputnik. У гэтым эпідсезоне ў Беларусі будзе пераважна цыркуляваць вірус грыпу A(H1N1), які ў народзе празвалі "свіным". Пра гэта расказаў загадчык кафедры інфекцыйных хвароб БелМАПА Юрый Горбіч.Нагадаем, у 2009-2010 гадах была сур’ёзная ўспышка віруса грыпу А падтыпу H1N1, яна ахапіла ўсю планету і забрала жыцці больш за 600 тысяч чалавек. У Беларусі ў 2009 годзе таксама адзначалася вялікае захворванне на грып, было мноства пнеўманій і постгрыпозных ускладненняў, але афіцыйна інфармацыю Міністэрства аховы здароўя тады не каменціравала. Аднак з прыходам каронавіруса ў ведамстве часта падкрэслівалі: такая сітуацыя ў сферы аховы здароўя, як у свіны грып, не паўторыцца.Як адзначыў інфекцыяніст, у гэтым годзе свіны грып вярнуўся, але і COVID-19 нікуды не знік.Цяжкія выпадкі, паводле яго слоў, безумоўна ёсць. Але ў асноўным яны звязаны з тым, што чалавек позна звяртаецца па медыцынскую дапамогу. І не настолькі сітуацыя страшная: урачы разумеюць, што ў такім выпадку рабіць і як лячыць, дадаў Горбіч.У сваю чаргу першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Краткова канстатавала, што "прасцей не стала".Паводле слоў намесніка кіраўніка ведамства, стацыянары зараз забяспечаны ўсім неабходным: ёсць запас кіслароду і неабходных кіслародных установак, ШВЛ, лекаў. Акрамя таго, людзі сёлета добра вакцынаваліся – ад грыпу правакцынавана 40% насельніцтва, адзначыла прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя."Якраз у структуры гэтай вакцыны (ад грыпу - Sputnik) і ёсць тыя разнавіднасці (штамаў віруса - Sputnik), якія ў нас пераважаюць", - дадала Краткова.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104000/49/1040004946_260:0:2991:2048_1920x0_80_0_0_e5f9ad8d14cf574172db7805ada5924e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, беларусь, грамадства, трыдэмія, covid-19, каронавірус, врві, грып, свіны грып
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, беларусь, грамадства, трыдэмія, covid-19, каронавірус, врві, грып, свіны грып
Свіны грып вярнуўся ў Беларусь
Гэты эпідэмічны сезон пройдзе пад знакам трыдэміі – адначасова ў Беларусі будуць цыркуляваць каронавірус, ВРВІ і свіны грып. Міністэрства аховы здароўя ўжо фіксуе ўздым захворвання.
МІНСК, 13 сне – Sputnik. У гэтым эпідсезоне ў Беларусі будзе пераважна цыркуляваць вірус грыпу A(H1N1), які ў народзе празвалі "свіным". Пра гэта расказаў загадчык кафедры інфекцыйных хвароб БелМАПА Юрый Горбіч.
Нагадаем, у 2009-2010 гадах была сур’ёзная ўспышка віруса грыпу А падтыпу H1N1, яна ахапіла ўсю планету і забрала жыцці больш за 600 тысяч чалавек. У Беларусі ў 2009 годзе таксама адзначалася вялікае захворванне на грып, было мноства пнеўманій і постгрыпозных ускладненняў, але афіцыйна інфармацыю Міністэрства аховы здароўя тады не каменціравала. Аднак з прыходам каронавіруса ў ведамстве часта падкрэслівалі: такая сітуацыя ў сферы аховы здароўя, як у свіны грып, не паўторыцца.
Як адзначыў інфекцыяніст, у гэтым годзе свіны грып вярнуўся, але і COVID-19 нікуды не знік.
"COVID нікуды не сышоў, роўна як і іншыя вірусы. Цяпер мы ўступаем у стандартны наш сезон уздыму захворвання – гэта безумоўна так. Гэта трыдэмія. І сапраўды размова ідзе не толькі пра COVID, але яшчэ і пра грып. І мы зараз пераважна вяртаемся да таго грыпу, які быў у 2009 годзе, які назвалі свіным", - распавёў Горбіч.
Цяжкія выпадкі, паводле яго слоў, безумоўна ёсць. Але ў асноўным яны звязаны з тым, што чалавек позна звяртаецца па медыцынскую дапамогу. І не настолькі сітуацыя страшная: урачы разумеюць, што ў такім выпадку рабіць і як лячыць, дадаў Горбіч.
У сваю чаргу першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Краткова канстатавала, што "прасцей не стала".
"Яшчэ і трыдэмія – у нас і трэці ўзбуджальнік. А улічваючы, што каронавірус аслабеў, рэспіраторныя вірусы не маглі не заняць яго месца", - сказала яна.
Паводле слоў намесніка кіраўніка ведамства, стацыянары зараз забяспечаны ўсім неабходным: ёсць запас кіслароду і неабходных кіслародных установак, ШВЛ, лекаў. Акрамя таго, людзі сёлета добра вакцынаваліся – ад грыпу правакцынавана 40% насельніцтва, адзначыла прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя.
"Якраз у структуры гэтай вакцыны (ад грыпу - Sputnik) і ёсць тыя разнавіднасці (штамаў віруса - Sputnik), якія ў нас пераважаюць", - дадала Краткова.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Міністэрства аховы здароўя намякнула,
колькі ў краіне хварэюць на COVID-19Для беларусаў, якія з’ехалі, некаторыя
медпаслугі хочуць зрабіць платнымі