Прысяга і мова: у чым асаблівасць праекта закона "Аб грамадзянстве"

© Sputnik / Виктор ТолочкоАвальная зала з электроннай сістэмай галасавання
Авальная зала з электроннай сістэмай галасавання - Sputnik Беларусь, 1920, 14.12.2022
Падпісацца
Спісак змен законапраекта шырокі, навацыі датычацца як пазбаўлення грамадзянства, так і прыняцця прысягі.
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі ў сераду сабраліся ў Авальнай зале, каб разгледзець пакет дакументаў, сярод іх – праект закона "Аб змене Закона Беларусі "Аб грамадзянстве", перадае Sputnik.
Яго разгледзяць з сераду ў першым і другім чытаннях. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Лілія Ананіч адзначыла важнасць гэтага праекта.
"Гэта важнейшы законапраект, які накіраваны на забеспячэнне нацыянальных інтарэсаў і бяспекі нашай дзяржавы. Фактычна, ён дасць магчымасць далейшай рэалізацыі комплексных змяненняў заканадаўства", - сказала яна.
Па словах Ананіч, прапанаваныя навацыі забяспечаць прынцып роўнага грамадзянства незалежна ад падстаў яго набыцця.

"Таксама вельмі важны прэвентыўны характар навацый, якія ўводзяцца, асабліва, у частцы падстаў для страты грамадзянства. Законапраект дасць магчымасць фарміраваць банкі даных грамадзян, якія маюць замежнае грамадзянства, від на жыхарства або іншыя дакументы, якія даюць перавагі і льготы, звязаныя з палітычнымі поглядамі, рэлігійнымі матывамі і нацыянальнай прыналежнасці", - падкрэсліла намеснік старшыні.

Яна ўдакладніла, што адной з найважнейшых інавацый з’яўляецца ўвядзенне падстаў для пазбаўлення грамадзянства для асоб, якія займаюцца супрацьпраўнай дзейнасцю і нанеслі сур’ёзны ўрон нацбяспецы, інтарэсам Беларусі.
Рашэнне аб страце грамадзянства будзе прымаць прэзідэнт.
Акрамя гэтага ўводзіцца прысяга, якую будуць прымаць людзі пасля рашэння аб уступленні ў грамадзянства.
"Яна дасць магчымасць грамадзянам больш свядома ставіцца да таго факту, што чалавек набывае грамадзянства нашай краіны, дасць магчымасць фарміраваць свае адносіны да суверэнітэту нашай краіны, да бяспекі нашай дзяржавы", - сказала Ананіч.
Таксама законапраект прадугледжвае працэдуру вызначэння ўзроўню валодання чалавекам, які ўступае ў грамадзянства, адной з дзяржаўных моў.
"Гэты законапраект улічвае сусветную практыку ў частцы забеспячэння нацыянальнай бяспекі ў многіх краінах свету, у тым ліку, і, у так званых, краінах развітой дэмакратыі змяшчаюцца падставы для страты грамадзянства", - дадала Ананіч.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Больш за 4 тысячы іншаземцаў звярнуліся па беларускае грамадзянства – МУС
КДБ абнавіў тэрарыстычны спісак прозвішчамі "збеглых"
Латыш збег з сям’ёй з Латвіі, каб жыць у беларускай глыбінцы
Сям’і юнага латыша, які ўзяў інтэрв’ю ў Лукашэнкі, далі грамадзянства Беларусі
Міліцыя хоча пазбаўляць грамадзянства беларусаў, "якія збеглі з краіны"
Стужка навiн
0