Захарава аб рэгіянальнай групоўцы РФ і Беларусі: гэта адказ на крокі НАТА
16:28 22.12.2022 (абноўлена: 16:37 22.12.2022)
© Sputnik / Пресс-служба МИД РФ / Перайсці ў медыябанкАфіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава
© Sputnik / Пресс-служба МИД РФ
/ Падпісацца
У МЗС РФ таксама пракаменціравалі словы міністра абароны Украіны аб тым, што нібыта стварэнне Масквой і Мінскам групоўкі войск звязана з планамі атакаваць украінскую тэрыторыю з беларускага напрамку.
МІНСК, 22 сне – Sputnik. Разгортванне сумеснай рэгіянальнай групоўкі войск Расіі і Беларусі з’яўляецца адказам на нарошчванне сіл НАТА ў Польшчы і Прыбалтыцы. Аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
"Што датычыцца разгортвання дадатковых кантынгентаў (рэгіянальнай групоўкі войск РФ і Беларусі - Sputnik), якое ажыццяўляецца з кастрычніка... Іх трэба разглядаць як сіметрычны адказ на наяўнае ваенна-палітычнае становішча ў рэгіёне, а менавіта, нарошчванне ваенных сіл НАТА ў Польшчы і краінах Прыбалтыкі", - сказала Марыя Захарава на брыфінгу ў чацвер.
Яна таксама дадала, што гэта з’яўляецца рэакцыяй Масквы і Мінска на бесперапыннае нашпігоўванне Украіны з боку Захаду зброяй і "пастаўку" туды пад выглядам інструктараў баевікоў і наёмнікаў.
Кіеў хоча больш грошай і больш зброі
Афіцыйны прадстаўнік МЗС таксама пракаменціравала словы кіраўніка Мінабароны Украіны Аляксея Рэзнікава аб тым, што разгортванне расійска-беларускай групоўкі войск мае мэту атакаваць украінскую тэрыторыю з боку Беларусі.
"Мэта падобнай заявы – выпрасіць у Захаду яшчэ больш грошай і зброі", - заявіла Захарава.
Яна нагадала, што разгортванне дадатковага кантынгенту рэгіянальнай групоўкі пачалося ў кастрычніку гэтага года, цяпер ідзе баявое зладжванне. Але гэтыя дзеянні маюць транспарэнтны і абарончы характар у рамках Саюзнай дзяржавы РФ і Беларусі, падкрэсліла дыпламат.
"Ніці перагавораў": ФРГ не можа гуляць ролю "сумленнага брокера"
Закранаючы нядаўнюю заяву канцлера Германіі Олафа Шольца аб важнасці захаваць "ніць перагавораў" з РФ, Марыя Захарава адзначыла, што Берлін не можа адыгрываць ролю "сумленнага брокера", паколькі пастаўляе зброю кіеўскаму рэжыму, і, такім чынам, "ўласнаручна" зрабіў сябе бокам канфлікту.
Дыпламат таксама звярнула ўвагу на тое, што ва Украіне на заканадаўчым узроўні перагаворы з Расіяй забаронены.
Па-за кампетэнцыяй ААН
Адносна заяў генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша аб перагаворах паміж Кіевам і Масквой Захарава ўказала на тое, што гэтая тэма па-за зонай кампетэнцыі арганізацыі.
Раней Гутэрыш сказаў, што не бачыць перспектывы для правядзення мірных перагавораў паміж Украінай і Расіяй у бліжэйшай перспектыве.
Ёсць шмат прадметных і змешчаных у падпарадкаванні сакратарыята ААН мэт і задач і непасрэдна функцыянальных абавязкаў, якія і павінны вырашацца, але па іх "мы чуем адгаворкі, няўвагу, адсутнасць жадання разбірацца", растлумачыла прадстаўнік МЗС РФ.
"А калі гэта ўсё знаходзіцца па-за зонай іх кампетэнцыі і кампетэнтнасці, то чамусьці робяцца высновы касмічнага маштабу", - рэзюміравала Захарава.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пуцін: у нашых стратэгічных праціўнікаў стаіць мэта дэзінтэграцыі Расіі
Антонаў: словы Вашынгтона аб нежаданні канфліктаваць з Масквой – пусты гук
Армія Расіі працягвае нарошчваць баявы патэнцыял – Пуцін
ЗША прыступілі б да знішчэння Расіі, калі б быў спосаб – Захарава