МАРГ вызначыў цану на газ для буйных спажыўцоў у Беларусі

© PixabayГарэлка газавай пліты, архіўнае фота
Гарэлка газавай пліты, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 25.12.2022
Падпісацца
Гаворка ідзе аб юрыдычных асобах і індывідуальных прадпрымальніках, якія ў мінулым годзе спажылі газ больш за 600 млн кубаметраў.
МІНСК, 25 сне – Sputnik. У Беларусі ўстанавілі адпускную цану на прыродны газ для юрыдычных асоб і ІП, якія спажылі ў 2021 годзе больш за 600 млн кубаметраў. Адпаведная пастанова міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю была апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Цана ўстаноўлены без ПДВ пры разліковай цеплыні згарання 7 900 кілакалорый на кубаметр і курсе беларускай валюты ў адносінах да расійскай – 3,6694 беларускіх рубля да 100 расійскіх.
Гаворка ідзе аб юрыдычных асобах і індывідуальных прадпрымальніках, якія ў мінулым годзе спажылі газ больш за 600 млн кубаметраў.
Цана для іх будзе вызначына ў памеры 421,03 беларускага рубля за 1 тысячу кубаметраў. Аднак гэты кошт не закране тых, хто выкарыстоўвае блакітнае паліва для вытворчасці азотных удабрэнняў.
Раней кошт тысячы кубаметраў газу для гэтай катэгорыі спажыўцоў (якія выкарыстоўваюць газ у аб’ёмах больш за 600 млн кубаметраў за год) складаў 413,14 беларускіх рублёў.
Адзначаецца, што пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 снежня 2022 года.

Аб цэнах на газ у 2023 годзе

Ужо некалькі месяцаў грамадскасць цікавіць, якой будзе цана на расійскі газ для Беларусі ў 2023 годзе. Нагадаем, гэтая тэма стала адной з ключавых падчас візіту прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Мінск і яго перагавораў з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам.
Раней прэм’ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка, каменціруючы вынікі перагавораў двух лідараў, адзначыў, што цікавасць да цаны на расійскі газ стала ўжо нейкім балючым анахранізмам.
"Хачу супакоіць, што для беларусаў, што для прамысловасці ўсё будзе стабільна і камфортна", - запэўніў ён.
Прэм’ер звярнуў увагу на тое, што цана на газ будзе ўпершыню зафіксавана на трохгадовы перыяд.
Нагадаем, Беларусь на працягу апошніх некалькіх гадоў набывае расійскае блакітнае паліва па фіксаванай цане, якая значна ніжэй за еўрапейскія каціроўкі. Яна складае 128,5 долараў за адну тысячу кубаметраў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка ўпэўнены, што людзі ацэняць рашэнні яго і Пуціна
Каранкевіч, Крутой і Мілер абмеркавалі супрацоўніцтва ў газавай сферы
"Паўночныя патокі" можна адрамантаваць – Пуцін
Вучыч прадказаў Еўропе "палярную зіму"
Кошт газу ў Еўропе зімой можа перавысіць $4000 за тысячу "кубоў"
Стужка навiн
0