https://bel.sputnik.by/20230103/mnskae-dynama-peramaglo--kkhl-paslya-8-proygrysha-1070836537.html
Мінскае "Дынама" перамагло ў КХЛ пасля 8 пройгрышаў
Мінскае "Дынама" перамагло ў КХЛ пасля 8 пройгрышаў
Sputnik Беларусь
Апошні раз "зубры" абыгрывалі сапернікаў у пачатку снежня, да гэтага моманту ў мінскіх дынамаўцаў была працяглая сумная серыя. 03.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-03T14:03+0300
2023-01-03T14:03+0300
2023-03-01T10:19+0300
хк дынама (мінск)
хк амур (хабараўск)
хакей
спорт
кхл
хабараўск
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/03/1070834890_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_ea6468d9459ebfcac414ce43b30b4ff5.png
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Хакеісты мінскага "Дынама" перапынілі серыю паражэнняў, калі перамаглі ў першым матчы 2023 года ў КХЛ хабараўскі "Амур" (4:1), паведамляе Sputnik.Матч, які пачаўся ў 10:00 па мінскім часе (у 17:00 па мясцовым), стартаваў з закінутай шайбы Паўла Варфаламеева на 2-й хвіліне.У другім перыядзе варатар мінчан Аляксей Коласаў некалькі разоў выратоўваў каманду ад стопрацэнтных шансаў хабараўчан, але ў трэцяй 20-хвілінцы не змог пакінуць вароты "сухімі": Якаў Рылаў закінуў з пятака.Услед за ім закінуў легіянер "зуброў" Джон Гілмар, але яго гол адмянілі. Тым не менш, "Дынама" усё ж такі выйшла наперад дзякуючы голу Ніка Мерклі, які "зарадзіў" у самую дзевятку.Лік 3:1 зрабіў Раман Гарбуноў, які своечасова згуляў на дабіванні і аформіў для сябе ўжо дзевятую шайбу ў сезоне.За некалькі хвілін да сірэны трэнер "Амура" пайшоў ва-банк і выпусціў на пляцоўку шостага палявога іграка замест варатара. У гэты час Раян Спунер злавіў момант і адправіў шайбу ў пустыя вароты."Дынама-Мінск" працягвае займаць дзевяты радок у Заходняй канферэнцыі КХЛ з 45 ачкамі пасля 46 гульняў. Наступны матч мінчане правядуць таксама ў рамках далёкаўсходняга выезду: з уладзівастоцкім "Адмиралом" (5 студзеня) і новасібірскай "Сибирью" (7 студзеня).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
хабараўск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/03/1070834890_33:0:1184:863_1920x0_80_0_0_c6fea9cb2f99aab8afec71e6c8612b37.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
хк дынама (мінск), хк амур (хабараўск), хакей, спорт, кхл, хабараўск, навіны
хк дынама (мінск), хк амур (хабараўск), хакей, спорт, кхл, хабараўск, навіны
Мінскае "Дынама" перамагло ў КХЛ пасля 8 пройгрышаў
14:03 03.01.2023 (абноўлена: 10:19 01.03.2023) Апошні раз "зубры" абыгрывалі сапернікаў у пачатку снежня, да гэтага моманту ў мінскіх дынамаўцаў была працяглая сумная серыя.
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Хакеісты мінскага "Дынама" перапынілі серыю паражэнняў, калі перамаглі ў першым матчы 2023 года ў КХЛ хабараўскі "Амур" (4:1), паведамляе Sputnik.
Матч, які пачаўся ў 10:00 па мінскім часе (у 17:00 па мясцовым), стартаваў з закінутай шайбы Паўла Варфаламеева на 2-й хвіліне.
У другім перыядзе варатар мінчан Аляксей Коласаў некалькі разоў выратоўваў каманду ад стопрацэнтных шансаў хабараўчан, але ў трэцяй 20-хвілінцы не змог пакінуць вароты "сухімі": Якаў Рылаў закінуў з пятака.
Услед за ім закінуў легіянер "зуброў" Джон Гілмар, але яго гол адмянілі. Тым не менш, "Дынама" усё ж такі выйшла наперад дзякуючы голу Ніка Мерклі, які "зарадзіў" у самую дзевятку.
Лік 3:1 зрабіў Раман Гарбуноў, які своечасова згуляў на дабіванні і аформіў для сябе ўжо дзевятую шайбу ў сезоне.
За некалькі хвілін да сірэны трэнер "Амура" пайшоў ва-банк і выпусціў на пляцоўку шостага палявога іграка замест варатара. У гэты час Раян Спунер злавіў момант і адправіў шайбу ў пустыя вароты.
"Дынама-Мінск" працягвае займаць дзевяты радок у Заходняй канферэнцыі КХЛ з 45 ачкамі пасля 46 гульняў. Наступны матч мінчане правядуць таксама ў рамках далёкаўсходняга выезду: з уладзівастоцкім "Адмиралом" (5 студзеня) і новасібірскай "Сибирью" (7 студзеня).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Зуева заваявала другое "золата" на чэмпіянаце РФ па канькабежным спорце
Што тут развіваць:
Лукашэнка раскрытыкаваў спорт за адсутнасць вынікаў