https://bel.sputnik.by/20230110/lukashenka-zaklka-beragchy-chystsnyu-rodnay-movy-1071047315.html
Лукашэнка заклікаў берагчы чысціню роднай мовы
Лукашэнка заклікаў берагчы чысціню роднай мовы
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады на штогадовай аснове праводзяць урачыстае мерапрыемства, падчас якога праходзіць узнагароджанне заслужаных дзеячаў культуры. 10.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-10T17:57+0300
2023-01-10T17:57+0300
2023-03-01T11:15+0300
аляксандр лукашэнка
грамадства
мова
беларуская мова
культура
беларуская культура
беларусь
прэмія
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/0a/1071046985_30:0:1171:642_1920x0_80_0_0_aa611f5984b494f3b17bf4fcb889b005.jpg
МІНСК, 10 сту – Sputnik. Беларусы павінны адрозніваць свае традыцыі ад чужародных і берагчы чысціню роднай мовы, заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы рэспублікі падчас уручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне".Паводле яго слоў, для таго, каб жыць у сваёй незалежнай краіне, трэба перш за ўсё навучыцца "адрозніваць родныя традыцыі ад чужародных".Пасля чаго нагадаў, што цырымонія ўзнагароджання – прызнанне заслуг людзей, якія працуюць у гуманітарнай і культурнай сферы, займаецца захаваннем духоўных вытокаў."Без перабольшання, у пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ваша роля таксама з’яўляецца вядучай", - лічыць беларускі лідар.Беларусь як выклік глабальнай уніфікацыі"Сёння мы разумеем, што нацыянальныя культуры і традыцыі нельга падагнаць пад адзіны стандарт, што свет цудоўны ў сваёй разнастайнасці", - падзяліўся бачаннем сучасных трэндаў Лукашэнка.На яго думку, у Беларусі не проста разумеюць гэта ўсё, а пацвярджаюць уласнай гісторыяй краіны, у якой мірна на працягу соцень гадоў пражываюць людзі розных веравызнанняў і нацыянальнасцей.Ён дадаў, што пасля культурнай экспансіі ў выглядзе мяккай сілы ідуць жорсткія для краін наступствы ў выглядзе страты незалежнасці.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/0a/1071046985_172:0:1028:642_1920x0_80_0_0_8d13cf66680910e09c0890e69fe1546b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, грамадства, мова, беларуская мова, культура, беларуская культура, беларусь, прэмія, у беларусі, навіны
аляксандр лукашэнка, грамадства, мова, беларуская мова, культура, беларуская культура, беларусь, прэмія, у беларусі, навіны
Лукашэнка заклікаў берагчы чысціню роднай мовы
17:57 10.01.2023 (абноўлена: 11:15 01.03.2023) Беларускія ўлады на штогадовай аснове праводзяць урачыстае мерапрыемства, падчас якога праходзіць узнагароджанне заслужаных дзеячаў культуры.
МІНСК, 10 сту – Sputnik. Беларусы павінны адрозніваць свае традыцыі ад чужародных і берагчы чысціню роднай мовы, заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы рэспублікі падчас уручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне".
"Варта памятаць, што ад таго, як мы беражом чысціню роднай мовы, якія святы і сімвалы ўпускаем у свой дом, залежыць будучыня нашых дзяцей", - цытуе яго БелТА.
Паводле яго слоў, для таго, каб жыць у сваёй незалежнай краіне, трэба перш за ўсё навучыцца "адрозніваць родныя традыцыі ад чужародных".
Пасля чаго нагадаў, што цырымонія ўзнагароджання – прызнанне заслуг людзей, якія працуюць у гуманітарнай і культурнай сферы, займаецца захаваннем духоўных вытокаў.
"Без перабольшання, у пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ваша роля таксама з’яўляецца вядучай", - лічыць беларускі лідар.
Беларусь як выклік глабальнай уніфікацыі
"Сёння мы разумеем, што нацыянальныя культуры і традыцыі нельга падагнаць пад адзіны стандарт, што свет цудоўны ў сваёй разнастайнасці", - падзяліўся бачаннем сучасных трэндаў Лукашэнка.
На яго думку, у Беларусі не проста разумеюць гэта ўсё, а пацвярджаюць уласнай гісторыяй краіны, у якой мірна на працягу соцень гадоў пражываюць людзі розных веравызнанняў і нацыянальнасцей.
"Прыклад Беларусі ў гэтым сэнсе – гэта рэальны выклік праекту глабальнай уніфікацыі пад ультрамодныя каштоўнасці і так званыя трэнды, навязаныя ўсяму свету", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.
Ён дадаў, што пасля культурнай экспансіі ў выглядзе мяккай сілы ідуць жорсткія для краін наступствы ў выглядзе страты незалежнасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Анатолю Ярмоленку – 75: стаўленне да таго, што адбываецца, я паказваю ў песнях