https://bel.sputnik.by/20230117/zavochny-sud-nad-tskhanoskay-pachasya--mnsku-1071258065.html
Завочны суд над Ціханоўскай пачаўся ў Мінску
Завочны суд над Ціханоўскай пачаўся ў Мінску
Усе фігуранты справы знаходзяцца па-за межамі краіны, закон аб магчымасці правядзення завочных судоў быў прыняты летам мінулага года. 17.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-17T11:25+0300
2023-01-17T11:25+0300
2023-01-17T14:35+0300
суд
мінскі гарадскі суд
пратэсты пасля выбараў у беларусі
святлана ціханоўская
павел латушка
злачынства
грамадства
бяспека
палітыка
беларусь
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/01/1069692261_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_ad234881b05cde36713a217a34e57ec6.jpg
МІНСК, 17 сту – Sputnik. Мінскі гарадскі суд у аўторак пачаў разгляд крымінальнай справы супраць беларускіх апазіцыянераў Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Марыі Мароз, Вольгі Кавальковай і Сяргея Дылеўскага, перадае карэспандэнт Sputnik.Абвінавачаных абараняюць пяць адвакатаў.Сакратар суда заявіла, што абвінавачаныя ў суд не з’явіліся, і, паводле наяўнай інфармацыі, знаходзяцца за мяжой.Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівае намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага абвінавачання Генеральнай пракуратуры Міхаіл Кавалёў.Гэта крымінальная справа расследавалася Следчым камітэтам Беларусі ў рамках спецыяльнай вытворчасці.У прыватнасці, Ціханоўскай ставіцца ў віну абвінавачанне па 10 крымінальных артыкулах, у тым ліку ў здрадзе дзяржаве. Усім абвінавачаным інкрымінаваны змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва такім фарміраваннем, публічныя заклікі да санкцый, іншых дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі, распальванне сацыяльнай варожасці і звады.Адвакат абвінавачанага Латушкі ў самым пачатку судовага пасяджэння заявіў хадайніцтва аб тым, каб была спынена спецвытворчасць у дачыненні да свайго падабароннага. Ён папрасіў суд спыніць крымінальную вытворчасць у дачыненні да Латушкі.Адвакат Ціханоўскай падтрымаў гэтае хадайніцтва і заявіў, што ў дачыненні да яго падабароннай таксама так трэба спыніць крымінальнае праследаванне.Дзяржаўны абвінаваўца заявіў, што "па лагічных абставінах" дадзеныя хадайніцтвы не падлягаюць задавальненню.Суд адхіліў хадайніцтва адвакатаў аб спыненні ў дачыненні да Ціханаўскай і Латушкі крымінальнай вытворчасці.Пачалося судовае следства. Пракурор пачаў абвяшчаць абвінавачанне.У чым абвінавачваюцьЯк вынікае з абвінавачання, якое зачытаў дзяржабвінаваўца, Ціханоўская, Латушка, іншыя фігуранты справы, а таксама асуджаныя на працяглыя тэрміны Марыя Калеснікава і Максім Знак, уступілі ў таемную злачынную змову з мэтай захопу ўлады ў Беларусі.Імі быў распрацаваны механізм захопу ўлады ў краіне, які ўключаў эканамічны сабатаж, несанкцыянаваныя масавыя акцыі. Акрамя гэтага ўдзельнікі змовы планавалі захопы адміністрацыйных будынкаў, забастоўкі на буйных прадпрыемствах, заклікалі замежныя дзяржавы ўмяшацца ва ўнутраныя справы краіны.Удзельнікі змовы наладзілі ўзаемадзеянне з дэструктыўнымі тэлеграм-каналамі, а таксама з так званымі праваабарончымі арганізацыямі, у тым ліку за мяжой.У абвінавачанні таксама гаворыцца, што ўдзельнікі змовы планавалі незаконнае адхіленне ад улады прэзідэнта і ўзвядзенне ў дадзены ранг Ціханоўскай. Летам і ў пачатку восені 2020 года Ціханоўская і іншыя абвінавачаныя па справе пакінулі Беларусь, уладкаваўшыся ў Літве і Польшчы. Яны стварылі каардынацыйны савет, а Ціханоўская самаабвясціла сябе прэзідэнтам і нацыянальным лідарам.Завочны судРаней генпракурор Беларусі Андрэй Швед заяўляў, што крымінальнае праследаванне лідараў апазіцыі Ціханоўскай, Латушкі і іншых, якія выехалі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў краіны ЕС, працягнецца, нават з улікам адмовы выдаць іх Мінску.У ліпені мінулага года беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які дае магчымасць правядзення завочнага суда супраць абвінавачаных па асобных крымінальных артыкулах, якія знаходзяцца за межамі краіны. Гэтыя папраўкі дазваляюць выносіць завочныя прыгаворы суда, у тым ліку прымаць рашэнні аб канфіскацыі ўласнасці вінаватых у лік кампенсацыі нанесенага імі ўрону.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/01/1069692261_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_b9c9a5e3227cf9e0464df6f2a2ec3991.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
суд, мінскі гарадскі суд, пратэсты пасля выбараў у беларусі, святлана ціханоўская, павел латушка, злачынства, грамадства, бяспека, палітыка, беларусь, крымінальная справа
суд, мінскі гарадскі суд, пратэсты пасля выбараў у беларусі, святлана ціханоўская, павел латушка, злачынства, грамадства, бяспека, палітыка, беларусь, крымінальная справа
Завочны суд над Ціханоўскай пачаўся ў Мінску
11:25 17.01.2023 (абноўлена: 14:35 17.01.2023) Усе фігуранты справы знаходзяцца па-за межамі краіны, закон аб магчымасці правядзення завочных судоў быў прыняты летам мінулага года.
МІНСК, 17 сту – Sputnik. Мінскі гарадскі суд у аўторак пачаў разгляд крымінальнай справы супраць беларускіх апазіцыянераў Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Марыі Мароз, Вольгі Кавальковай і Сяргея Дылеўскага, перадае карэспандэнт Sputnik.
Абвінавачаных абараняюць пяць адвакатаў.
Сакратар суда заявіла, што абвінавачаныя ў суд не з’явіліся, і, паводле наяўнай інфармацыі, знаходзяцца за мяжой.
Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівае намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага абвінавачання Генеральнай пракуратуры Міхаіл Кавалёў.
Гэта крымінальная справа расследавалася Следчым камітэтам Беларусі ў рамках спецыяльнай вытворчасці.
У прыватнасці, Ціханоўскай ставіцца ў віну абвінавачанне па 10 крымінальных артыкулах, у тым ліку ў здрадзе дзяржаве. Усім абвінавачаным інкрымінаваны змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва такім фарміраваннем, публічныя заклікі да санкцый, іншых дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі, распальванне сацыяльнай варожасці і звады.
Адвакат абвінавачанага Латушкі ў самым пачатку судовага пасяджэння заявіў хадайніцтва аб тым, каб была спынена спецвытворчасць у дачыненні да свайго падабароннага. Ён папрасіў суд спыніць крымінальную вытворчасць у дачыненні да Латушкі.
Адвакат Ціханоўскай падтрымаў гэтае хадайніцтва і заявіў, што ў дачыненні да яго падабароннай таксама так трэба спыніць крымінальнае праследаванне.
Дзяржаўны абвінаваўца заявіў, што "па лагічных абставінах" дадзеныя хадайніцтвы не падлягаюць задавальненню.
Суд адхіліў хадайніцтва адвакатаў аб спыненні ў дачыненні да Ціханаўскай і Латушкі крымінальнай вытворчасці.
Пачалося судовае следства. Пракурор пачаў абвяшчаць абвінавачанне.
У чым абвінавачваюць
Як вынікае з абвінавачання, якое зачытаў дзяржабвінаваўца, Ціханоўская, Латушка, іншыя фігуранты справы, а таксама асуджаныя на працяглыя тэрміны Марыя Калеснікава і Максім Знак, уступілі ў таемную злачынную змову з мэтай захопу ўлады ў Беларусі.
Імі быў распрацаваны механізм захопу ўлады ў краіне, які ўключаў эканамічны сабатаж, несанкцыянаваныя масавыя акцыі. Акрамя гэтага ўдзельнікі змовы планавалі захопы адміністрацыйных будынкаў, забастоўкі на буйных прадпрыемствах, заклікалі замежныя дзяржавы ўмяшацца ва ўнутраныя справы краіны.
Удзельнікі змовы наладзілі ўзаемадзеянне з дэструктыўнымі тэлеграм-каналамі, а таксама з так званымі праваабарончымі арганізацыямі, у тым ліку за мяжой.
"Змоўшчыкі вялі збор і падрыхтоўку інфармацыі, якая садзейнічала дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне, дыскрэдытацыі асобных службовых асоб", - адзначыў дзяржабвінаваўца.
У абвінавачанні таксама гаворыцца, што ўдзельнікі змовы планавалі незаконнае адхіленне ад улады прэзідэнта і ўзвядзенне ў дадзены ранг Ціханоўскай. Летам і ў пачатку восені 2020 года Ціханоўская і іншыя абвінавачаныя па справе пакінулі Беларусь, уладкаваўшыся ў Літве і Польшчы. Яны стварылі каардынацыйны савет, а Ціханоўская самаабвясціла сябе прэзідэнтам і нацыянальным лідарам.
Завочны суд
Раней генпракурор Беларусі Андрэй Швед заяўляў, што крымінальнае праследаванне лідараў апазіцыі Ціханоўскай, Латушкі і іншых, якія выехалі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў краіны ЕС, працягнецца, нават з улікам адмовы выдаць іх Мінску.
У ліпені мінулага года беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які дае магчымасць правядзення завочнага суда супраць абвінавачаных па асобных крымінальных артыкулах, якія знаходзяцца за межамі краіны. Гэтыя папраўкі дазваляюць выносіць завочныя прыгаворы суда, у тым ліку прымаць рашэнні аб канфіскацыі ўласнасці вінаватых у лік кампенсацыі нанесенага імі ўрону.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь