Хакеісты мінскага "Дынама" абгулялі ў гасцях "Адмирал"

© ХК "Динамо Минск"Хакеісты "Дынама"
Хакеісты Дынама - Sputnik Беларусь, 1920, 05.01.2023
Падпісацца
Для мінскага клуба сенняшняя перамога стала другой у гэтым годзе.
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" у гасцявым матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ абыграў "Адмирал" з Уладзівастока, паведамляе Sputnik.
Сталічныя "зубры" скончылі 2022 год серыяй з васьмі паражэнняў. 2023 год пачаўся больш удала: першая гульня завяршылася перамогай – з лікам 4:1 "дынамаўцы" адолелі хабараўскі "Амур".
У чацвер мінчане зарабілі другую перамогу, супрацьстаяў ім уладзівастоцкі "Адмірал". Матч пачаўся актыўна і прайшоў ва ўзаемных атаках, за першы перыяд хакеісты абедзвюх каманд зарабілі ў суме восем выдаленняў (пяць – "Дынама" і тры – "Адмірал"). Тым не менш, рэалізаваць перавагу і "размачыць" лік не ўдалося, на перапынак хакеісты пайшлі без закінутых шайб.
У другім адрэзку "Адмирал" больш памыляўся, чым і скарысталіся "зубры". Будучы ў большасці, "Дынама" пайшло ў атаку. У выніку першую шайбу ў вароты сапернікаў на 39-й хвіліне матча адправіў форвард Нік Мерклі.
У трэцім перыядзе нападаючы "Адмирала" Аляксандр Гаршкоў (44-я) аднавіў раўнавагу сіл – 1:1.
Тым не менш, Вадзім Мароз здолеў вывесці "Дынама" наперад (53-я) і здабыць перамогу камандзе – 2:1 (0:0, 1:0, 1:1).
На гэты момант "зубры" займаюць дзевятае месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ, набраўшы 47 балаў за 48 сустрэч (19 перамог і 29 паражэнняў).
У суботу, 7 студзеня, "Дынама" завершыць выязную серыю матчам з "Сибирью".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мінскае "Дынама" перамагло ў КХЛ пасля 8 пройгрышаў
Шаранговіч закінуў пераможную шайбу ў матчы НХЛ
Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Адэлаідзе
Якія спаборніцтвы прыме Беларусь у 2023 годзе
Беларуска выйграла чэмпіянат РФ па канькабежным спорце
Стужка навiн
0