https://bel.sputnik.by/20230119/sabalenka-atrymala-yashche-adnu-peramogu-na-australian-open-1071357571.html
Сабаленка атрымала яшчэ адну перамогу на Australian Open
Сабаленка атрымала яшчэ адну перамогу на Australian Open
Sputnik Беларусь
Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі атрымаюць па два мільёны долараў. 19.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-19T09:51+0300
2023-01-19T09:51+0300
2023-03-01T13:13+0300
спорт
тэніс
арына сабаленка
у свеце
australian open
аўстралія
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/08/1070977460_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_4a576309ee326d74ba7c5d6988320ccb.jpg
МІНСК, 19 сту – Sputnik. Беларуская спартсменка Арына Сабаленка атрымала другую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, паведамляе Sputnik.У 1/32 фіналу беларуска, якая цяпер лічыцца пятай ракеткай свету, без праблем абыграла ў дзвюх партыях прадстаўніцу ЗША Шэлбі Роджэрс (51-ы нумар міжнароднага рэйтынгу WTA) з лікам 6:3, 6:1.Сустрэча доўжылася амаль паўтары гадзіны.Нагадаем, да гэтага першая ракетка Беларусі выйграла ў тэнісісткі з Чэхіі Тэрэзы Марцінцовай (74) з лікам 6:1, 6:4. Цяпер ёй трэба будзе згуляць супраць бельгійкі Элізы Мертэнс (32).Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка (24), якая двойчы перамагала ў Australian Open, таксама выйшла ў 1/16 фіналу. Выхад у трэці раунд беларускай тэнісістцы прынесла перамога над спартсменкай з Аргенціны Надзяй Падарошкай (191). У першым крузе Азаранка аказалася мацнейшай за прадстаўніцу ЗША Сафіі Кенін (203), абгуляўшы яе з лікам 6:4, 7:6 (7:3). Новай саперніцай беларускі будзе яшчэ адна амерыканка Мэдысан Кіз (13).Трэцяя прадстаўніца Беларусі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі Аляксандра Сасновіч (38) у 1/64 фіналу атрымала перамогу над чэшскай спартсменкай Брэндай Фрухвіртавай (136) з лікам 7:5, 6:2, але потым уступіла трэцяй ракетцы свету амерыканцы Джэсіцы Пегуле – 2:6 , 6:7 (5:7).Агульны прызавы фонд Australian Open-2023 перавышае 51 мільён долараў. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць па два мільёны долараў. Спаборніцтвы працягнуцца да 29 студзеня.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
аўстралія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/08/1070977460_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_824e4cef50976f22a7b0b63205745a20.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, тэніс, арына сабаленка, у свеце, australian open, аўстралія, навіны
спорт, тэніс, арына сабаленка, у свеце, australian open, аўстралія, навіны
Сабаленка атрымала яшчэ адну перамогу на Australian Open
09:51 19.01.2023 (абноўлена: 13:13 01.03.2023) Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі атрымаюць па два мільёны долараў.
МІНСК, 19 сту – Sputnik. Беларуская спартсменка Арына Сабаленка атрымала другую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, паведамляе Sputnik.
У 1/32 фіналу беларуска, якая цяпер лічыцца пятай ракеткай свету, без праблем абыграла ў дзвюх партыях прадстаўніцу ЗША Шэлбі Роджэрс (51-ы нумар міжнароднага рэйтынгу WTA) з лікам 6:3, 6:1.
Сустрэча доўжылася амаль паўтары гадзіны.
Нагадаем, да гэтага першая ракетка Беларусі выйграла ў тэнісісткі з Чэхіі Тэрэзы Марцінцовай (74) з лікам 6:1, 6:4. Цяпер ёй трэба будзе згуляць супраць бельгійкі Элізы Мертэнс (32).
Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка (24), якая двойчы перамагала ў Australian Open, таксама выйшла ў 1/16 фіналу. Выхад у трэці раунд беларускай тэнісістцы прынесла перамога над спартсменкай з Аргенціны Надзяй Падарошкай (191). У першым крузе Азаранка аказалася мацнейшай за прадстаўніцу ЗША Сафіі Кенін (203), абгуляўшы яе з лікам 6:4, 7:6 (7:3). Новай саперніцай беларускі будзе яшчэ адна амерыканка Мэдысан Кіз (13).
Трэцяя прадстаўніца Беларусі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі Аляксандра Сасновіч (38) у 1/64 фіналу атрымала перамогу над чэшскай спартсменкай Брэндай Фрухвіртавай (136) з лікам 7:5, 6:2, але потым уступіла трэцяй ракетцы свету амерыканцы Джэсіцы Пегуле – 2:6 , 6:7 (5:7).
Агульны прызавы фонд Australian Open-2023 перавышае 51 мільён долараў. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць па два мільёны долараў. Спаборніцтвы працягнуцца да 29 студзеня.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь