Снапкоў прапанаваў распрацаваць механізмы справядлівага фарміравання цэн
12:44 17.02.2023 (абноўлена: 16:47 01.03.2023)
© Sputnik / Владимир ТрефиловЖанчына ўзважвае яблыкі ў краме
© Sputnik / Владимир Трефилов
Падпісацца
Паводле слоў першага віцэ-прэм’ера Беларусі, сістэма цэнаўтварэння – адно з фундаментальных і асноўных пытанняў.
МІНСК, 17 лют – Sputnik. Сістэма цэнаўтварэння не павінна тармазіць работу прадпрыемстваў, але і не павінна прыводзіць да ўсплёску інфляцыі, аб гэтым заявіў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў на рабочай сустрэчы з суб’ектамі гаспадарання па пытаннях цэнаўтварэння, перадае карэспандэнт Sputnik.
Перш за ўсё Снапкоў падзякаваў харчовым сеткам, якія, нягледзячы на ўсю складанасць сітуацыі, захавалі сацыяльны пакет, аб якім дамовіліся ў мінулым годзе па прадастаўленні скідак пенсіянерам, шматдзетным сем’ям і інвалідам. За гэты перыяд, паводле яго слоў, было выдадзена больш за 23 мільёны беларускіх рублёў такіх скідак.
"Сітуацыя з эфектыўнасцю дзейнасці не адмоўная, але і не такая станоўчая, як хацелася б гэта бачыць. Разам з тым, гэта яшчэ раз пацвярджае базавыя асновы ў развіцці нашага грамадства, якія гавораць аб тым, што цана – гэта не самае галоўнае пытанне, а галоўнае – гэта ўнутраны і справядлівы парадак арганізацыі цэнаўтварэння", - адзначыў ён.
Як падкрэсліў першы віцэ-прэм’ер, пытанне цэнаўтварэння – гэта адно з фундаментальных і асноўных пытанняў той справядлівай сістэмы, якая будуецца ў Беларусі.
"Наша сустрэча праходзіць па прамым даручэнні прэзідэнта, у сувязі з гэтым прашу сур’ёзна, адказна і шчыра папрацаваць сёння і ў далейшым, паколькі, я мяркую, на гэтай сустрэчы нашы зносіны не скончацца, а працягнуцца да таго моманту, пакуль мы з вамі не выпрацуем сумесны алгарытм узаемадзеяння", - сказаў Снапкоў.
"Будзем далей прама рэгуляваць цэны так, як гэта адбываецца сёння ў адпаведнасці з пастановай 713/2, або разам выпрацуем механізм і алгарытм работы, якія дадуць магчымасць працаваць прыбыткова і забяспечваць рацыянальны і разумны кошт прадукцыі? Вельмі складаная задача", - адзначыў ён.
Вопыт Беларусі
Снапкоў адзначыў, што такога вопыту рэгулявання цэн, як у Беларусі, нідзе няма.
"Сёння нашы суседзі і калегі па ЕАЭС, краіны былога СССР пераймаюць наш вопыт. Тое, што датычыцца рэгулявання і забеспячэння справядлівага цэнаўтварэння, Беларусь заўсёды была ў трэндзе. Мы ніколі не пакідалі кантроль, але ва ўмовах турбулентнасці, нявызначанасці і цяжкасцей і нават ва ўмовах штучнага завышэння цаны, рэгуляванне стала яшчэ больш актуальным", - лічыць ён.
Пры гэтым першы намеснік прэм’ера падкрэсліў, што беларускія ўлады заўсёды сумленна, адкрыта і прафесійна шукалі аптымальныя шляхі вырашэння праблемы фарміравання цаны "ад поля да прылаўка і ад мяжы да прылаўка".
"Гнутка і своечасова мы рэагавалі на тыя праблемы і пытанні, якія ставіліся нам у рамках 713 пастановы, болевыя кропкі здымаліся максімальна хутка, калі яны былі абгрунтаваны і асэнсаваны, мы і далей гатовы ўдасканальваць гэту сістэму. Пытанне не ў рэгуляванні, а ў тым, каб пабудаваць сістэму разумення цэнаўтварэння ў краіне", - дадаў Снапкоў.
"Нягледзячы на вялікую колькасць крытыкаў, мы гатовы слухаць і чуць любую прапанову, калі яна абгрунтавана. Іншага падыходу ў краіне не будзе, таму адзіны шанс – дамовіцца, каб узаемадзейнічаць у гэтым складаным працэсе", - падкрэсліў ён.
Ён лічыць, што неабходна дамовіцца аб базавых механізмах узаемаадносін, бо сістэма цэнаўтварэння не павінна тармазіць працу прадпрыемстваў, але і не павінна прыводзіць да ўсплёску інфляцыі, таму размова ідзе аб фарміраванні справядлівай цаны.
"Калі мы не хочам прамога рэгулявання цэн, трэба прыдумаць сістэму ўзаемаадносін і абмену інфармацыі, якая будзе нам забяспечваць фарміраванне справядлівай цаны", - падсумаваў Снапкоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў: не дай бог, пачнём есці егіпецкую бульбу
Лукашэнка: цэнаўтварэнне – аснова справядлівага свету ў Беларусі
КДК прыгразіў "жорсткімі мерамі" бізнесу, калі раптам нешта знікне з паліц