https://bel.sputnik.by/20230316/dpk-za-mesyats-mashyn-na-vyezd-z-belarus--es-stala-bolsh-u-15-raza-1073284620.html
ДПК: за месяц машын на выезд з Беларусі ў ЕС стала больш у 1,5 разы
ДПК: за месяц машын на выезд з Беларусі ў ЕС стала больш у 1,5 разы
Sputnik Беларусь
Раней літоўскі бок скасаваў з Беларуссю дагавор аб бесперабойным забеспячэнні пропуску транспарту, а польскі пакінуў на беларускай мяжы па адным пункце для... 16.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-16T12:47+0300
2023-03-16T12:47+0300
2023-03-16T12:48+0300
фуры
мяжа
мяжа беларусі і польшчы
літва
беларусь
навіны
дпк беларусі
ес
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/17/1058198316_0:115:2241:1375_1920x0_80_0_0_df1a76fa6746c34c007e6fc224596b8f.jpg
МІНСК, 16 сак – Sputnik. За апошні месяц колькасць аўтамабіляў у чэргах на выезд з Беларусі ў Еўрасаюз вырасла ў паўтара раза, аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага ДПК.Паводле даных Пагранкамітэта, з 15 лютага да 16 сакавіка колькасць грузавых аўтамабіляў у чэргах у пунктах пропуску з Беларусі ў краіны ЕС вырасла з 480 да 650, легкавых – са 100 да 260, а агульная колькасць машын з 580 дасягнула 910.Літоўскі напрамакУ ведамстве нагадалі, што 16 лютага Літва ў аднабаковым парадку скасавала дамоўленасці з Беларуссю па забеспячэнні бесперабойнага пропуску транспарту.У ведамстве ўдакладнілі, што самы загружаны пункт пропуску на літоўскім напрамку – "Мядзінінкай" ("Каменны Лог"). Праз яго кожны дзень у краіны ЕС уязджае каля 30% фур і легкавых аўто ад нормы.Па стане на 12:10 чацвярга, у пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы стаіць больш за 140 легкавых аўтамабіляў і больш за 300 грузавых.Польскі напрамакАналагічная сітуацыя складваецца і на польскім напрамку.Па даных ведамства, у адзіным пункце пропуску, які працуе для грузавых аўтамабіляў – "Казловічы" – польскі бок афармляе каля 55% ад нормы. У чацвер там стаіць у чарзе больш за 350 фур.У пункце пропуску для легкавых аўтамабіляў "Брэст" у Польшчу кожныя суткі заязджае каля 30 машын з 70 па норме. У бягучы момант там знаходзіцца больш за 120 машын.Польскія ўлады ў аднабаковым парадку 10 лютага закрылі пункт пропуску "Баброўнікі". У выніку на беларуска-польскай мяжы застаўся толькі адзін пункт пропуску для грузавога транспарту ("Кукурыкі" - "Казловічы") і адзін для легкавога "Цярэспаль" - "Брэст").Таксама Польшча забараніла перамяшчацца праз пункт пропуску "Кукурыкі" грузавікам, якія не зарэгістраваны ў краінах Еўрасаюза.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
літва
беларусь
ес
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/17/1058198316_126:0:2113:1490_1920x0_80_0_0_e4fef1f7c2d0514fe417e8086970a288.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
фуры, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, літва, беларусь, навіны , дпк беларусі, ес, палітыка
фуры, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, літва, беларусь, навіны , дпк беларусі, ес, палітыка
ДПК: за месяц машын на выезд з Беларусі ў ЕС стала больш у 1,5 разы
12:47 16.03.2023 (абноўлена: 12:48 16.03.2023) Раней літоўскі бок скасаваў з Беларуссю дагавор аб бесперабойным забеспячэнні пропуску транспарту, а польскі пакінуў на беларускай мяжы па адным пункце для праезду легкавых і грузавых машын.
МІНСК, 16 сак – Sputnik. За апошні месяц колькасць аўтамабіляў у чэргах на выезд з Беларусі ў Еўрасаюз вырасла ў паўтара раза, аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага ДПК.
Паводле даных Пагранкамітэта, з 15 лютага да 16 сакавіка колькасць грузавых аўтамабіляў у чэргах у пунктах пропуску з Беларусі ў краіны ЕС вырасла з 480 да 650, легкавых – са 100 да 260, а агульная колькасць машын з 580 дасягнула 910.
У ведамстве нагадалі, што 16 лютага Літва ў аднабаковым парадку скасавала дамоўленасці з Беларуссю па забеспячэнні бесперабойнага пропуску транспарту.
"На працягу месяца кантрольныя службы Літвы прапускалі на сваю тэрыторыю ў сярэднім каля 50% вялікагрузаў ад нормы, легкавы транспарт афармляўся таксама з істотнымі затрымкамі", - распавялі ў прэс-службе.
У ведамстве ўдакладнілі, што самы загружаны пункт пропуску на літоўскім напрамку – "Мядзінінкай" ("Каменны Лог"). Праз яго кожны дзень у краіны ЕС уязджае каля 30% фур і легкавых аўто ад нормы.
Па стане на 12:10 чацвярга, у пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы стаіць больш за 140 легкавых аўтамабіляў і больш за 300 грузавых.
Аналагічная сітуацыя складваецца і на польскім напрамку.
Па даных ведамства, у адзіным пункце пропуску, які працуе для грузавых аўтамабіляў – "Казловічы" – польскі бок афармляе каля 55% ад нормы. У чацвер там стаіць у чарзе больш за 350 фур.
У пункце пропуску для легкавых аўтамабіляў "Брэст" у Польшчу кожныя суткі заязджае каля 30 машын з 70 па норме. У бягучы момант там знаходзіцца больш за 120 машын.
Польскія ўлады ў аднабаковым парадку 10 лютага закрылі пункт пропуску "Баброўнікі". У выніку на беларуска-польскай мяжы застаўся толькі адзін пункт пропуску для грузавога транспарту ("Кукурыкі" - "Казловічы") і адзін для легкавога "Цярэспаль" - "Брэст").
Таксама Польшча забараніла перамяшчацца праз пункт пропуску "Кукурыкі" грузавікам, якія не зарэгістраваны ў краінах Еўрасаюза.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Фуры стаяць у два рады: на мяжы транспартны калапс – відэа