https://bel.sputnik.by/20230324/neapaznany-pradmet-pablzu-panochnaga-patoku-padnmuts-na-paverkhnyu-1073596713.html
Неапазнаны прадмет паблізу "Паўночнага патоку" паднімуць на паверхню
Неапазнаны прадмет паблізу "Паўночнага патоку" паднімуць на паверхню
Sputnik Беларусь
Раней спецыялісты "Газпрома" пры даследаванні газаправода знайшлі аб’ект цыліндрычнай формы, які не ўдалося апазнаць на месцы. Эксперты мяркуюць, што гэта можа... 24.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-24T11:36+0300
2023-03-24T11:36+0300
2023-03-24T11:36+0300
"паўночны паток - 2"
паўночны паток
газаправод
газпром
расія
данія
у свеце
надзвычайнае здарэнне
здарэнні
тэракт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/1d/1067376701_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_3ed4df3cb650778c4b0102a8928f132c.jpg
МІНСК, 24 сак – Sputnik. Неапазнаны прадмет, знойдзены на дне Балтыйскага мора за 30 кіламетраў ад месца выбуху на "Паўночных патоках", падымуць на паверхню, паведамляе РІА Навіны.Аперацыю правядзе Дацкае энергетычнае агенцтва сумесна з аператарам "Паўночнага патоку" – Nord Stream 2 AG. Цяпер дацкія ўлады чакаюць адказу ад швейцарскай кампаніі, якая займаецца эксплуатацыяй расійскага экспартнага газаправода.Спецыялісты плануюць высветліць прыроду аб’екта, і для гэтага яго трэба ўзняць на паверхню. Удзельнічаць у аперацыі будуць вадалазы Мінабароны Даніі.На фатаграфіі, якую апублікавала энергетычнае агенцтва Даніі, бачна, што з сябе ўяўляе прадмет. Ён мае цыліндрычную форму вышынёй каля 40 сантыметраў і дыяметрам 10 сантыметраў. За час знаходжання пад вадой аб’ект пакрыўся глеем і парос багавіннем.Мяркуецца, што размова можа ісці аб марскім дымавым буі. Ёсць некалькі меркаванняў, што гэта могуць быць антэна для прыёму сігналу на прывядзенне ў дзеянне выбухной прылады або сама ўзрыўчатка. Аб’ект пры гэтым знаходзіцца ў патэнцыяльна небяспечным месцы – на стыку труб.Як заяўлялася раней, Расія прапаноўвала Даніі праверыць "Паўночныя патокі" на наяўнасць іншых узрыўчатак, але адказ быў нявызначаным. Па словах прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, спецыялісты "Газпрома" пры даследаванні газаправода выявілі неапазнаны аб’ект у 30 кіламетрах ад месца выбуху.Выбухі на "Паўночных патоках" і расследаваннеНагадаем, два расійскія марскія газаправоды – "Паўночны паток - 1" і "Паўночны паток - 2" – былі падарваны 26 верасня 2022 года. У выніку трубы атрымалі сур’ёзныя разбурэнні, спынілася падача газу з Расіі ў Еўропу.Расследаваннем прычын заняліся Германія, Швецыя і Данія, вынікі пакуль што не апублікаваны. Расію так і не дапусцілі да следства.Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін назваў інцыдэнт відавочным тэрактам. Разглядалася версія аб "украінскім следзе".У лютым 2023 года журналіст з ЗША, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі Сеймур Херш апублікаваў артыкул з расследаваннем здарэння. На яго думку, да тэракта на "Паўночных патоках" датычны амерыканскія вадалазы. Пасля артыкула Херша Масква заклікала правесці міжнароднае расследаванне.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
данія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/1d/1067376701_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_16fd8b0f5615e051e4f1f4a546275e22.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
"паўночны паток - 2", паўночны паток, газаправод, газпром, расія, данія, у свеце, надзвычайнае здарэнне, здарэнні, тэракт, тэрарызм, бяспека, палітыка, эканоміка
"паўночны паток - 2", паўночны паток, газаправод, газпром, расія, данія, у свеце, надзвычайнае здарэнне, здарэнні, тэракт, тэрарызм, бяспека, палітыка, эканоміка
Неапазнаны прадмет паблізу "Паўночнага патоку" паднімуць на паверхню
Раней спецыялісты "Газпрома" пры даследаванні газаправода знайшлі аб’ект цыліндрычнай формы, які не ўдалося апазнаць на месцы. Эксперты мяркуюць, што гэта можа быць узрыўчатка ці дэтанатар.
МІНСК, 24 сак – Sputnik. Неапазнаны прадмет, знойдзены на дне Балтыйскага мора за 30 кіламетраў ад месца выбуху на "Паўночных патоках", падымуць на паверхню, паведамляе
РІА Навіны.
Аперацыю правядзе Дацкае энергетычнае агенцтва сумесна з аператарам "Паўночнага патоку" – Nord Stream 2 AG. Цяпер дацкія ўлады чакаюць адказу ад швейцарскай кампаніі, якая займаецца эксплуатацыяй расійскага экспартнага газаправода.
Спецыялісты плануюць высветліць прыроду аб’екта, і для гэтага яго трэба ўзняць на паверхню. Удзельнічаць у аперацыі будуць вадалазы Мінабароны Даніі.
На фатаграфіі, якую апублікавала энергетычнае агенцтва Даніі, бачна, што з сябе ўяўляе прадмет. Ён мае цыліндрычную форму вышынёй каля 40 сантыметраў і дыяметрам 10 сантыметраў. За час знаходжання пад вадой аб’ект пакрыўся глеем і парос багавіннем.
Мяркуецца, што размова можа ісці аб марскім дымавым буі. Ёсць некалькі меркаванняў, што гэта могуць быць антэна для прыёму сігналу на прывядзенне ў дзеянне выбухной прылады або сама ўзрыўчатка. Аб’ект пры гэтым знаходзіцца ў патэнцыяльна небяспечным месцы – на стыку труб.
Як заяўлялася раней, Расія прапаноўвала Даніі праверыць "Паўночныя патокі" на наяўнасць іншых узрыўчатак, але адказ быў нявызначаным. Па словах прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, спецыялісты "Газпрома" пры даследаванні газаправода выявілі неапазнаны аб’ект у 30 кіламетрах ад месца выбуху.
Выбухі на "Паўночных патоках" і расследаванне
Нагадаем, два расійскія марскія газаправоды – "Паўночны паток - 1" і "Паўночны паток - 2" – былі падарваны 26 верасня 2022 года. У выніку трубы атрымалі сур’ёзныя разбурэнні, спынілася падача газу з Расіі ў Еўропу.
Расследаваннем прычын заняліся Германія, Швецыя і Данія, вынікі пакуль што не апублікаваны. Расію так і не дапусцілі да следства.
Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін назваў інцыдэнт відавочным тэрактам. Разглядалася версія аб "украінскім следзе".
У лютым 2023 года журналіст з ЗША, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі Сеймур Херш апублікаваў артыкул з расследаваннем здарэння. На яго думку, да тэракта на "Паўночных патоках" датычны амерыканскія вадалазы. Пасля артыкула Херша Масква заклікала правесці міжнароднае расследаванне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь