Расія можа ўзняць пытанне аб кампенсацыі за падрыў "Паўночных патокаў"

© Danish DefenceАварыя на "Паўночным патоку"
Аварыя на Паўночным патоку - Sputnik Беларусь, 1920, 27.03.2023
Падпісацца
Магістральны газаправод да таго, як быў выведзены са строю ў мінулым годзе, забяспечваў патрэбнасці Германіі ў блакітным паліве.
МІНСК, 27 сак – Sputnik. Расія працягне настойваць на правядзенні міжнароднага расследавання з удзелам расійскіх спецыялістаў, каб высветліць хто вінаваты ў падрыве "Паўночных патокаў", заявіў дырэктар дэпартамента эканамічнага супрацоўніцтва МЗС РФ Дзмітрый Бірычэўскі.
Нагадаем, што веткі марскіх газаправодаў – "Паўночны паток - 1" і "Паўночны паток - 2" – былі падарваны 26 верасня 2022 года. Атрыманая шкода не дазваляе эксплуатаваць трубаправод, які забяспечваў газам Германію.

"Не выключаем у далейшым і пастаноўкі пытання аб кампенсацыі ўрону ў выніку падрыву газаправодаў "Паўночны паток", - сказаў ён у інтэрв’ю РІА Навіны.

Расійскі дыпламат нагадаў, што пасля таго, як свет убачыў расследаванне журналіста з ЗША Сеймура Херша, пастаяннае прадстаўніцтва прадставіла праект рэзалюцыі Савета бяспекі ААН аб незалежным міжнародным расследаванні інцыдэнту.
"Але і тут заходнія краіны актыўна сабатуюць работу па праекце рэзалюцыі, спасылаюцца на адсутнасць "дадатковай вартасці" ў міжнароднага расследавання", - расказаў дырэктар дэпартамента МЗС.
Бірычэўскі запэўніў, што Расія будзе і ў далейшым настойваць на неабходнасці правесці ўсебаковае і адкрытае міжнароднае расследаванне з удзелам расійскага боку.
Раней 8 лютага бягучага года стала вядома, што лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі Сеймур Херш прадставіў уласнае расследаванне інцыдэнту на расійскім марскім газаправодзе.
Паводле інфармацыі амерыканскага журналіста, узрыўчатку на магістральных ветках трубаправода ўстанавілі вадалазы ВМС ЗША пры падтрымцы нарвежскіх спецыялістаў падчас вучэнняў Baltops.
Белы дом у сваю чаргу абвяргае ўсе абвінавачанні ў датычнасці да інцыдэнту з расійскім газаправодам. Пентагон таксама выступіў з заявай аб уласнай недатычнасці да дадзенай гісторыі.
Амерыканскае выданне New York Times 7 сакавіка апублікавала артыкул, у якім гаварылася, што да выбуху датычна нейкая праўкраінская групоўка, якой кіравалі з Кіева.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў поўным глупствам версію аб датычнасці ўкраінскіх "актывістаў" да выбуху на "Паўночных патоках", бо такую ​​дыверсію маглі ажыццявіць толькі спецыялісты краін, якія валодаюць неабходнымі тэхналогіямі.
Нагадаем, што два расійскія марскія газаправоды – "Паўночны паток - 1" і "Паўночны паток - 2" – былі падарваны 26 верасня 2022 года. У выніку трубы атрымалі сур’ёзныя пашкоджанні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Неапазнаны прадмет паблізу "Паўночнага патоку" паднімуць на паверхню
Расія настойвае на ўдзеле ў расследаванні па "Паўночных патоках" – Патрушаў
Пуцін аб дыверсіі на "Паўночных патоках": англасаксы арганізавалі выбухі
Стужка навiн
0