https://bel.sputnik.by/20230706/lukashenka-anansava-sustrechu-z-putsnym-1077262584.html
Лукашэнка анансаваў сустрэчу з Пуціным
Лукашэнка анансаваў сустрэчу з Пуціным
Sputnik Беларусь
Аляксандр Лукашэнка сказаў, што абмяркуе з Уладзімірам Пуціным сітуацыю вакол ПВК "Вагнер", у ліку іншых пытанняў размова пойдзе і аб далейшым функцыянаванні... 06.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-06T11:31+0300
2023-07-06T11:31+0300
2023-07-06T12:06+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/09/1076463535_0:0:3006:1691_1920x0_80_0_0_81bdf0a9e1c13af909962bdbf165ff93.jpg
МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка мае намер найбліжэйшым часам сустрэцца са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з журналістамі ў чацвер."У бліжэйшы час з ім дамовіліся сустрэцца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ён мае намер абмеркаваць з Уладзімірам Пуціным сітуацыю вакол ПВК "Вагнер", у ліку іншых пытанняў размова пойдзе і аб далейшым функцыянаванні падраздзялення.Кіраўнікі дзвюх краін бачацца рэгулярна, апошняя па часе сустрэча прайшла на пачатку чэрвеня ў Сочы.Акрамя таго, як нядаўна расказваў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, яны абменьваюцца меркаваннямі практычна штодня.Мяцеж ПрыгожынаУ ноч на суботу, 24 чэрвеня, ПВК "Вагнер" захапілі штаб Паўднёвай ваеннай акругі ў Растове-на-Доне. Гэта здарылася на фоне заявы кіраўніка групы "Вагнер" Яўгена Прыгожына аб нібыта нанесеных расійскімі Узброенымі сіламі ўдарах па тылавых лагерах ваеннай кампаніі. У Мінабароны Расіі гэтую інфармацыю абверглі. У дачыненні да Прыгожына была ўзбуджана крымінальная справа аб арганізацыі ўзброенага мяцяжу, аднак пазней 27 чэрвеня ФСБ спыніла справу.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па ўзгадненні з Пуціным правёў перагаворы з Прыгожыным. Лукашэнка здолеў пераканаць кіраўніка ПВК "Вагнер" спыніць эскалацыю сітуацыі. Прыгожын атрымаў гарантыі, што супраць яго не будзе весціся крымінальнае праследаванне.Расійскі прэзідэнт даў высокую ацэнку намаганням беларускага калегі па ўрэгуляванні і дээскалацыі сітуацыі вакол прыватнай ваеннай кампаніі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/09/1076463535_188:0:2919:2048_1920x0_80_0_0_2bab59dbfce4b0f23ed9012876f64226.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, палітыка, навіны
саюзная дзяржава, аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, палітыка, навіны
Лукашэнка анансаваў сустрэчу з Пуціным
11:31 06.07.2023 (абноўлена: 12:06 06.07.2023) Аляксандр Лукашэнка сказаў, што абмяркуе з Уладзімірам Пуціным сітуацыю вакол ПВК "Вагнер", у ліку іншых пытанняў размова пойдзе і аб далейшым функцыянаванні падраздзялення.
МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка мае намер найбліжэйшым часам сустрэцца са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з журналістамі ў чацвер.
"У бліжэйшы час з ім дамовіліся сустрэцца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ён мае намер абмеркаваць з Уладзімірам Пуціным сітуацыю вакол ПВК "Вагнер", у ліку іншых пытанняў размова пойдзе і аб далейшым функцыянаванні падраздзялення.
Кіраўнікі дзвюх краін бачацца рэгулярна, апошняя па часе сустрэча прайшла на пачатку чэрвеня ў Сочы.
Акрамя таго, як нядаўна расказваў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, яны абменьваюцца меркаваннямі практычна штодня.
У ноч на суботу, 24 чэрвеня, ПВК "Вагнер" захапілі штаб Паўднёвай ваеннай акругі ў Растове-на-Доне. Гэта здарылася на фоне заявы кіраўніка групы "Вагнер" Яўгена Прыгожына аб нібыта нанесеных расійскімі Узброенымі сіламі ўдарах па тылавых лагерах ваеннай кампаніі. У Мінабароны Расіі гэтую інфармацыю абверглі. У дачыненні да Прыгожына была ўзбуджана крымінальная справа аб арганізацыі ўзброенага мяцяжу, аднак пазней 27 чэрвеня ФСБ спыніла справу.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па ўзгадненні з Пуціным правёў перагаворы з Прыгожыным. Лукашэнка здолеў пераканаць кіраўніка ПВК "Вагнер" спыніць эскалацыю сітуацыі. Прыгожын атрымаў гарантыі, што супраць яго не будзе весціся крымінальнае праследаванне.
Расійскі прэзідэнт даў высокую ацэнку намаганням беларускага калегі па ўрэгуляванні і дээскалацыі сітуацыі вакол прыватнай ваеннай кампаніі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Лаўроў
назваў спробу мяцяжу Прыгожына не больш чым "пераплётам"