"Прыйшоў Спас – і лета ад нас шась!", або Кухарым з макам і мёдам

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяБулка з макам
Булка з макам - Sputnik Беларусь, 1920, 16.08.2023
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская раскрывае святочныя завядзёнкі "макавага тыдня" і прапануе звярнуцца да лепшых продкавых страў з ужываннем мёду і маку.
Прыемна думаць, што з пачаткам новага жнівеньскага дня заўтра лета працягнецца і яшчэ колькі часу можна будзе адчуваць навакольнае хараство.
Другая палова апошняга месяца лета ў народным календары прысвечана святкаванню старажытнага земляробчага свята Спас, звязанага з выспяваннем пладоў.
© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкСланечнік выспявае
Поля с подсолнухами в Краснодарском крае - Sputnik Беларусь, 1920, 16.08.2023
Сланечнік выспявае
Гэтымі днямі пачынаюць развітвацца з летам і таму ў народзе кажуць:

"Прыйшоў Спас – і лета ад нас шась!".

Згодна з народнымі традыцыямі Спас святкуюць тройчы – з 14 па 29 жніўня:
першы – Мядовы Спас ці Макавей (14 жніўня);
другі – Вялікі Спас, Яблычны Спас – свята Праабражэння Гасподняга (19 жніўня);
трэці – Малы Спас, Хлебны ці Арэхавы Спас (29 жніўня).
Салодкі тыдзень, прысвечаны Макавею, у працы каля пчол пралятае хутка.
© Sputnik / Сергей ЛескетьМёд – "салодкае золата"
Бортный мед  - Sputnik Беларусь, 1920, 16.08.2023
Мёд – "салодкае золата"
Знаёмыя медары-пчаляры "падглядалі" пчол і, выбраўшы найбольш поўныя рамкі з "салодкім золатам", адпраўлялі іх у медагонку. Сапраўды, у тых, хто трымае пчальнік ці борці, – гарачая пара!
Вядома ж, у сам дзень Макавею, а свята сёлета прыпала на панядзелак, хто мог – той абавязкова схадзіў у царкву да святочнага набажэнства, дзе асвячалі мёд, ваду, садовыя кветкі, моркву і сланечнік. Дарэчы, садовымі кветкамі заўсёды ўпрыгожвалі хату.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяМакі квітнеюць
Макі квітнеюць - Sputnik Беларусь, 1920, 16.08.2023
Макі квітнеюць

"Макавыя традыцыі" на кухні

У гэты дзень і на працягу тыдня продкі прытрымліваліся "макавых традыцый" – гатавалі з гародніны, мёду і маку разнастайныя стравы, сярод якіх пірагі з начынкай з гародніны, варэнікі, кашы з макам, ды й стравы, у якія можна было макаць. Асабліва ў пашане былі пірагі з мёдам, морквай і макам. Таксама здаўна было прынята гатаваць цюпкі на мядовай сыце, або пячы бліны, каб потым, скруціўшы трубачкай, макаць іх у мёд.
© Sputnik / Альфред МикусПродкі гатавалі з мёду і маку разнастайныя стравы
Медовый Спас – 2020 - Sputnik Беларусь, 1920, 16.08.2023
Продкі гатавалі з мёду і маку разнастайныя стравы
Прапаную адсвяткаваць "макавейны тыдзень" частаваннем блізкіх смачнейшымі традыцыйнымі стравамі нашай кухні!

Цюпкі на мядовай сыце з абаранкамі і макам

З чаго гатаваць:
300 г маленькіх абаранкаў (сушак),
2 шк. маку,
3 ст. л. мёду,
гатаваная вада.
Як гатаваць. Мак заліць кіпенем, астудзіць, зліць ваду і тры разы пракруціць на мясарэзцы ці скарыстацца блэндэрам. У гатаванай, астуджанай вадзе развесці мёд, цюпіць (крышыць) туды абаранкі (сушкі) і дадаць мак.
Святочную страву ядуць лыжкай.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяБульбяная каша з макам
Бульбяная каша з макам - Sputnik Беларусь, 1920, 16.08.2023
Бульбяная каша з макам

Бульбяная каша з макам па-Семежаўску

З чаго гатаваць:
1 кг бульбы,
вада (для варкі),
200 г маку,
соль.
Як гатаваць. Абабраць і зварыць бульбу, добра адцадзіць, стаўчы.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяМак у макотры
Мак у макотры - Sputnik Беларусь, 1920, 16.08.2023
Мак у макотры
Асобна сцерці мак. Рабіць гэта трэба наступным чынам: прамыць мак у цёплай вадзе, двойчы абліць крутым варам (першы раз кіпень хутка зліць, другі раз – патрымаць не болей за 1 хв., каб не страціць алей), мак адціснуць праз марлю, складзеную ўдвая, і, перамяшаўшы з цукрам (ці без яго), перацерці ў ступцы або ў "макацёры" (адмысловы гліняны посуд).
Пасля ў форму пакласці бульбы (2 часткі), затым слой маку (1 частку), накрыць бульбай.
Даць астыць і, нарэзаўшы на кавалкі, падаць да стала.

Ігрушы з мёдам

З чаго гатаваць:
ігрушы,
мёд.
© РУП "Институт плодоводства"Для гэтага ласунка лепш браць сакавітыя летнія ігрушы
Купала - сорт груши белорусской селекции - Sputnik Беларусь, 1920, 16.08.2023
Для гэтага ласунка лепш браць сакавітыя летнія ігрушы
Як гатаваць. Салодкія, але не пераспелыя, ігрушы нарэзаць кружочкамі (ці як вам хочацца). Цяпер паліце іх мёдам і ў хуткім часе падавайце на стол.
Дарэчы, для гэтага ласунка лепш браць сакавітыя летнія (раннія) ігрушы. Але скурка ў іх вельмі далікатная, таму і падаваць на стол іх трэба амаль толькі зрабіўшы.

Аладкі з морквы

З чаго гатаваць:
125 г морквы,
15 г масла,
1 яйка,
1/3 шк. мукі,
соль (па патрэбе).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСвежая морква
Свежая морква - Sputnik Беларусь, 1920, 16.08.2023
Свежая морква
Як гатаваць. Памыць і абабраць моркву, дробна натаркаваць. У маркоўную масу дадаць яйка, муку, соль, перамяшаць і выпякаць на масле ці сланечнікавым алеі.
© Sputnik / Людмила ЯнковскаяАладкі можна пячы і з морквы
Готовый блин - Sputnik Беларусь, 1920, 16.08.2023
Аладкі можна пячы і з морквы
Падаваць са смятанай ды мёдам.
Са святам і смачна есці!
Чытайце таксама:
"Салодкі кусок знойдзе раток!", або Гатуем з садавіны
Кулінарныя шэдэўры з вішань: сакрэты старабеларускай кухні
Смак беларускага жэньшэню, або Далікатэсы з дзьмухаўцоў
Стужка навiн
0