З Дрэва жыцця да святочнага стала, або "Добра яблычка к Іспасу"

© Sputnik / Мария АмелинаЯблычны Спас
Яблычны Спас - Sputnik Беларусь, 1920, 19.08.2023
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца сакрэтамі, чаму ўсе вясковыя яблыкі "райскія" і як правільна фаршыраваць іх тварагом і запякаць з брусніцамі.
19 жніўня ў Беларусі адзначаюць Яблычны Спас. Звычайна святочны дзень пачынаецца ў царкве з урачыстага набажэнства, падчас якога асвячаюць яблыкі. Як раней казалі продкі:
"Добра яблычка к Іспасу".
© Sputnik / Альфред МикусЯблычны Спас
Яблычны Спас - Sputnik Беларусь, 1920, 17.08.2023
Яблычны Спас
Імі з пажаданнем моцнага здароўя дзеляцца з блізкімі і суседзямі, а таксама пакідаюць на магілках памерлых продкаў.
Святкуючы Яблычны Спас, у народзе з новага ўраджаю было прынята гатаваць смачныя стравы і клікаць да сябе гасцей.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯблычны мармелад на стале
Яблычны мармелад на стале - Sputnik Беларусь, 1920, 17.08.2023
Яблычны мармелад на стале

"Яблычныя" гутаркі

У пошуках цікавых кулінарных рэцэптаў і народных звычаяў люблю вандраваць па Беларусі. Заўважыла, што, як толькі выязджаеш за межы вялікага горада з яго безперапыннай мітуснёй, нясцерпна хочацца апынуцца ў асяроддзі, дзе час бяжыць няспешна. І найбольш гэта адчуваецца ў вёсцы.
Асабліва прывабліваюць старыя паселішчы, дзе драўляныя хаты, пафарбаваныя ў яркія колеры, бы абгорнуты зелянінай старых яблыневых дрэў. У іх цені гутаркі з вяскоўцамі пра "сваё" робяцца больш шчырымі.
© Sputnik / Игорь Зарембо / Перайсці ў медыябанкЛюдзі на вёсцы любяць і цэняць прыроду і яе дары
Празднование Яблочного спаса  - Sputnik Беларусь, 1920, 17.08.2023
Людзі на вёсцы любяць і цэняць прыроду і яе дары
Вясковыя людзі любяць і цэняць матуліну кухню, прыроду, яе дары і ганарацца фамільнымі садамі. Ідучы па вёсцы, час ад часу можна пачуць:
"Я утрам толькі яблыка з’ем і бягу на работу… Яблыкаў ёсць на яблынах… Яблынаў насадзіў салодкіх… Яблына ядрона, шмат яблыкаў на ёй…".
Чаму ж у такой пашане ў беларусаў яблыневы сад і чаму яблык дагэтуль на вёсцы лічыцца пачастункам?
З даўняй пары беларусы ўяўлялі сад як райскае месца, дзе сярод квітнеючых дрэў і спелых пладоў лятаюць птушкі, гудуць пчолы. Прытым яблыня бачылася адным з варыянтаў Дрэва жыцця, у якім захоўваецца сіла, вечнае жыццё і несмяротнасць.
© Sputnik / Сергей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкПродкі ўяўлялі сад як райскае месца
Яблоки в яблоневом саду - Sputnik Беларусь, 1920, 17.08.2023
Продкі ўяўлялі сад як райскае месца
Падобныя якасці прыпісваліся і яблыкам. Нездарма ж у казках іх называлі "залатымі", "маладзільнымі" і "райскімі". Адсюль традыцыя дзяліцца яблыкамі са свайго саду з добрымі людзьмі і сваякамі, якая азначае пажаданне ім моцнага здароўя, доўгага жыцця і дабрабыту.

Кухня з водарам яблыкаў

Магчыма і частаванне стравамі з выкарыстаннем яблыкаў у Спасаўку-ласаўку мае гэтакае ж значэнне.
І сапраўды ў беларускай кухні багата страў з гэтых карысных пладоў, якія дагодзяць любому малімоніку. Вось найлепшыя з іх!

Яблыкі печаныя з брусніцамі

З чаго гатаваць:
8 яблыкаў,
1 шк. брусніц (журавін),
0,5 шк. цукру,
2 ст. л. цукровай пудры.
© Sputnik / Альфрэд МікусЯблыкі трэба запоўніць брусніцамі ці журавінамі
Жураўлі і журавіны 2018 - Sputnik Беларусь, 1920, 17.08.2023
Яблыкі трэба запоўніць брусніцамі ці журавінамі
Як гатаваць. Яблыкі (лепей браць салодкія) памыць, выдаліць асяродак. Паглыбленне запоўніць брусніцамі (ці журавінамі), змешанымі з цукрам. Падрыхтаваныя яблыкі пакласці на бляху, уліць крыху вады, каб яблыкі не палопаліся, і запячы ў духоўцы.
Пры падачы на стол пасыпаць цукровай пудрай. Ядуць з малаком.

Яблыкі, фаршыраваныя тварагом

З чаго гатаваць:
4 яблыкі,
100 г тварагу,
1 ст. л. цукру,
3 яйкі,
4 ст. л. варэння,
ванілін (цынамон).
Як гатаваць. Яблыкі памыць, выдаліць асяродак. У працёрты тварог дадаць два яйкі, расцёртыя з цукрам, ванілін або цынамон (карыца) і старанна перамяшаць. Гэтай масай запоўніць яблыкі, паверхню тварожнай начынкі змазаць узбітым яйкам. Пакласці яблыкі на патэльню, уліць крыху вады і запячы ў духоўцы.
Пры падачы на стол яблыкі паліць варэннем.

Яблыкі, смажаныя ў цесце на смятане

З чаго гатаваць:
6 яблыкаў,
6 яек,
1 ст. л. цукру,
1,5 шк. смятаны,
2 шк. мукі,
200 г масла,
200 г свежага свінога тлушчу.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯблыкі можна і проста запякаць
Печаныя яблыкі для ўнукаў - Sputnik Беларусь, 1920, 17.08.2023
Яблыкі можна і проста запякаць
Як гатаваць. Шэсць жаўткоў, сталовую лыжку цукру і свежую смятану добра размяшаць. Усыпаць патроху ўсю муку, вымешваючы яе так, каб не было камякоў, узбіць гэтую масу да пульхнасці, змяшаць з пенай ад шасці яек. Затым мачаць у яе скрылікі яблыкаў і смажыць на масле перамяшаным з тлушчам (тады яблыкі атрымаюцца больш пульхныя).

Яблыкі, у цесце смажаныя, ад Вінцэнты Завадскай

З чаго гатаваць:
4-5 яблыкаў,
5-6 яек,
1 шк. мукі,
1 шк. малака,
2 ст. л. смятаны,
200 г масла,
25 г араку (гарэлкі),
0,25 г цукру,
карыца (па патрэбе).
Як гатаваць. Вымесіць цеста крыху гусцей, чым на наліснікі, абабраць яблыкі, выразаць сярэдзіну. Парэзаць на скрылікі, пасыпаць цукрам з карыцай, пакрапіць аракам, пакінуць на 1,5 гадзіны. Тады мачаць кожны ў цеста і класці ў гарачае масла на патэльню. Смажыць, пераварочваючы, пакуль не набудуць залацісты колер.

Пячонка з яблыкамі

З чаго гатаваць:
150 г яблыкаў,
150 г пячонкі,
150 г смятаны,
30 г цыбулі,
20 г алею,
1 ст. л. гарчыцы,
мука,
перац,
кроп,
соль.
Як гатаваць. Нарэзаць палоскамі ў 1-1,5 см пячонку, дробна накрышыць цыбулю, яблыкі нарэзаць кружкамі, абваляць у муцэ і абсмажыць на алеі. Асобна 3-4 хв. абсмажыць пячонку і цыбулю. У тлушч, які застаўся на патэльні, дадаць муку, гарчыцу, смятану, крыху вады і ўсё давесці да кіпення.
Яблыкі і пячонку выкладаюць на талерку, паліваюць соусам і пасыпаюць зелянінай.
Са святам і смачна есці!
Чытайце таксама:
"Прыйшоў Спас – і лета ад нас шась!", або Кухарым з макам і мёдам
"Салодкі кусок знойдзе раток!", або Гатуем з садавіны
Кулінарныя шэдэўры з вішань: сакрэты старабеларускай кухні
Стужка навiн
0