ВУП Беларусі ў 2024 вырасце на 3,8% – Галоўчанка

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка - Sputnik Беларусь, 1920, 29.08.2023
Падпісацца
Беларускія ўлады робяць стаўку на мабілізацыйны характар развіцця айчыннай эканомікі.
МІНСК, 29 жні – Sputnik. Беларуская эканоміка ў наступным годзе будзе расці тэмпамі вышэй за сярэднесусветныя, сказаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні Савета міністраў, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Тэмп росту ВУП павінен скласці 103,8%. Гэта вышэй за тэмпы развіцця сусветнай эканомікі", - адзначыў кіраўнік урада.
Паводле яго слоў, прырост інвестыцый у асноўны капітал у наступным годзе павінен выйсці на ўзровень 3,9% (47 мільярдаў рублёў агульная сума).

Жыллё будуецца

Раман Галоўчанка расказаў, што ў 2024 годзе плануецца рэалізаваць 163 рэгіянальныя праграмы і 77 імпартазамяшчальных, а таксама 16 інтэграцыйных праектаў.
Усе праекты плануецца завяршыць ужо ў трэцім квартале 2025 года. Гэта значыць, што яны будуць выкананы з апярэджаннем плана.
"Будзе пабудавана 4 мільёны 800 тысяч квадратных метраў жылля, у тым ліку, з дзяржпадтрымкай 1 мільён 400 тысяч квадратных метраў", - звярнуў увагу беларускі прэм’ер.
Пасля чаго дадаў, што на развіццё інфраструктуры ў рэгіёне запланавана накіраваць 7 мільярдаў рублёў.

Экспарт расце

"Экспарт павялічыцца на 7,6%. Гэта значыць, што на знешні контур у наступным годзе неабходна паставіць тавараў, работ і паслуг на 3 мільярды 800 мільёнаў долараў больш, чым па чаканых выніках бягучага года", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.
Пры гэтым ён растлумачыў, што чысты прырост экспарту запланаваны, таму што страта рынкаў недружалюбных краін у мінулым і бягучым годзе поўнасцю кампенсавана.
Кіраўнік урада сказаў, што экспартная выручка ў наступным годзе павінна скласці больш за 53 мільярды долараў. Гэта максімальнае значэнне за ўвесь час.
"Сальда знешняга гандлю плануецца станоўчым у памеры 1,2% ВУП", - расказаў Раман Галоўчанка.

І аб даходах

Беларускія ўлады таксама лічаць, што рэальныя наяўныя даходы насельніцтва вырастуць на 3,5%, а ўзровень зарплаты амаль на 4%. Сярэднямесячная зарплата павінна скласці 2 087 рублёў.
Аб’ём фінансавання сацыяльнай сферы будзе павялічаны на 12%. На 1,5 мільярда рублёў вырастуць выдаткі на адукацыю, а на ахову здароўя – на 1,2 мільярда рублёў. Выплаты бюджэтнікам вырастуць на 12,6%, сацыяльная дапамога – на 14%, а пенсіі – на 16%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Зарплаты бюджэтнікаў да канца года вырастуць у сярэднім на 15%
Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 2,3%
Попыт на крэдыты ў беларускіх рублях расце – Нацбанк
Стужка навiн
0