Сабралі з усёй Беларусі: у НММ упершыню пройдзе выстава народнага касцюма

© Sputnik / Тамара БеляеваВыстава народнага касцюма ў Нацыянальным мастацкім музеі
Выстава народнага касцюма ў Нацыянальным мастацкім музеі - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2023
Падпісацца
Эксклюзіў
Філігранная вышыўка, намітка і паўлінавае пяро – пра тое, як рыхтуецца ўнікальная выстава народнага касцюма ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, чытайце ў рэпартажы Sputnik.
Каля тысячы экспанатаў будуць прадстаўлены на выставе "Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм" у Нацыянальным мастацкім музеі краіны – наведвальнікі змогуць бліжэй пазнаёміцца ​​з аўтэнтычным народным святочным адзеннем, а таксама эскізамі касцюмаў, будзе прадстаўлена і начынне.
Як расказала Sputnik куратар выставы, навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела, захавальнік калекцыі прыкладнога і народнага мастацтва НММ Вікторыя Пракошына, экспанаты збіраліся па ўсёй рэспубліцы, экспазіцыя ўключае больш за 90 народных касцюмаў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКуратар выставы Вікторыя Пракошына
Выставка народного костюма в НХМ - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2023
Куратар выставы Вікторыя Пракошына
Яна ўдакладніла, што адкрыццё выставы пройдзе 9 верасня ў 18:00 у рамках штогадовай акцыі "Вераснёвая ноч".
"Гэты маштабны выставачны праект адлюстроўвае яркія рэгіянальныя асаблівасці народнага касцюма шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі", - адзначыла Пракошына.

Фінальныя падрыхтоўкі

Карэспандэнтам Sputnik прадставілася ўнікальная магчымасць паглядзець, як збіраюць выставу, да адкрыцця якой засталося зусім крыху.
© SputnikНапярэдадні адкрыцця ўнікальнай выставы шмат цікавага пра беларускі жаночы касцюм расказала этнограф Марыя Віннікава
Выставка народного костюма в НХМ - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2023
Напярэдадні адкрыцця ўнікальнай выставы шмат цікавага пра беларускі жаночы касцюм расказала этнограф Марыя Віннікава
Правяла па выставачных залах і расказала аб тым, якія строі выкарытсоўвалі беларускія сялянкі, старшы навуковы супрацоўнік цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства Марыя Віннікава.

Святочны жаночы касцюм

Такая маштабная выстава традыцыйнага беларускага народнага касцюма праводзіцца ў Беларусі ўпершыню, падкрэсліла вучоны.
"Яна адлюстроўвае не толькі нашу традыцыйную культуру, але шляхі аднаўлення навуковых і экспедыцыйных пошукаў", - адзначыла Марыя Віннікава.
© Sputnik / Виктор ТолочкоВыстава народнага касцюма ў Нацыянальным мастацкім музеі
Выставка народного костюма в НХМ - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2023
Паводле яе слоў, на выставе, у асноўным, будзе прадстаўлены святочны жаночы касцюм, як дзяўчат, так і замужніх жанчын.
Беларускі "лад", або народны касцюм, да пачатку XX стагоддзя захоўваў усе архаічныя асаблівасці агульнаславянскага касцюма – крой, вышыўку і даматканае льняное палатно.

Народны крой

Асаблівасцю крою нацыянальнага беларускага касцюма з’яўляецца тое, што ён прамалінейны – бо пройму і авальны выраз гарлавіны не рабілі, а выкарыстоўвалі зборку на гарлавіне і запясцях.
"Усё рабілася за кошт зборкі прамых полак. Стан кашулі кроіўся з трох полак, да іх прышываліся прамыя полкі рукавоў праз плечавыя прамыя ўстаўкі", - тлумачыць Марыя Віннікава.

Арнамент і філігранная вышыўка

Этнограф таксама звярнула ўвагу на тое, што для беларускага народнага строю характэрны не толькі ромбападобны арнамент, але вельмі часта выкарыстоўвалася "паласатая" тэма, пераважна на спадніцах.
Асаблівасць беларускага народнага святочнага касцюма – гэта яшчэ і філігранная тонкая вышыўка.
© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
1/7

© Sputnik
Выставка народного костюма в НХМ - Sputnik Беларусь
2/7
© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
3/7

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
4/7

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
5/7

© Sputnik
Выставка народного костюма в НХМ - Sputnik Беларусь
6/7
© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
7/7

1/7

2/7
3/7

4/7

5/7

6/7
7/7

"Яна рабілася не крыжыкам, а па ліку нітак, тонкай іголкай і найтанчэйшай ніткай. Звычайныя дзяўчаты і жанчыны рабілі вышыўку без усялякага малюнка. Бо яны з самага малодшага ўзросту ўбіралі гэтую народную культуру. Ім не трэба было думаць аб тым, як вышыць – бо бачылі і спрабавалі гэта рабіць яны з ранняга дзяцінства", - адзначыла вучоны.

Сакральная моц беларускага касцюма

У Беларусі асаблівае стаўленне да льняной тканіны, лён лічылі магічным матэрыялам, які вылечвае ад розных хвароб, працягнула субяседніца.
© Sputnik / Тамара Беляева
Выставка народного костюма в НХМ - Sputnik Беларусь
1/3
© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
2/3

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
3/3

1/3
2/3

3/3

"Жанчына, апранутая ва ўсё белае і льняное, была нібыта пад апекай вышэйшых сіл", - сказала этнограф. І вядома ж, важным абярэгам быў пояс – як правіла, ён быў чырвонага колеру. І чырвоныя пацеркі, і завязкі на разрэзе кашулі – усё гэта абярэгі, якія абаранялі цела і душу чалавека ад знешняга ўздзеяння нябачных сіл", - расказала Марыя Віннікава.

Дзіўная намітка

Асаблівая тэма народнага касцюма – гэта галаўны ўбор. Навукоўцы называюць намітку галаўным уборам ручніковага тыпу, ён уяўляе сабой доўгае, у некалькі метраў палатно, павязанае адмысловым спосабам. Па словах этнографа, спосабы завязвання беларускіх жаночых галаўных убораў з’яўляюцца прыкладам нематэрыяльнай спадчыны.
Рабілася намітка з тонкага даматканага палатна. У кожнай мясцовасці былі свае асаблівасці павязвання. А беларускія жанчыны насілі намітку да канца XIX – пачатку XX стагоддзя.
"Тады нікому не прыходзіла ў галаву, што гэтая традыцыя хутка сыдзе. Нават збіральнікі этнаграфічнага матэрыялу не звярталі ўвагі" - адзначыла Марыя Віннікава.
© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
1/3

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
2/3

© Sputnik
Выставка народного костюма в НХМ - Sputnik Беларусь
3/3
1/3

2/3

3/3
Паводле яе слоў, у тыя часы апісаць спосабы павязвання намітак аказалася складаным для этнографаў, якімі былі выключна мужчыны. Адзін з вядомых этнографаў нават прызнаваўся: "Завіванне наміткі – гэта такая бабская прымудрасць, якую апісваць не бяруся, не здолею".
Вялікая калекцыя беларускіх жаночых галаўных убораў ручніковага тыпу захавалася ў Расіі. У канцы XIX стагоддзя этнографы з Рускага музея прыязджалі ў экспедыцыі па беларускіх гарадах і сёлах, "прасілі нашых беларускіх жанчын зняць гэты галаўны ўбор, затым фіксавалі шпількамі і везлі ў Санкт-Пецярбург, у Рускі музей", расказала вучоны.
Марыя Віннікава адзначыла, што традыцыя насіць намітку была настолькі моцная, што нават у 50-я гады мінулага стагоддзя, калі дзяўчыну выдавалі замуж, яе пасля цырымоніі ў сельсавеце завівалі ў гэты галаўны ўбор.
© Sputnik / Тамара БеляеваВыстава народнага касцюма ў Нацыянальным мастацкім музеі
Выставка народного костюма в НХМ - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2023
Выстава народнага касцюма ў Нацыянальным мастацкім музеі
Для тытульнага фота выставы "Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм" выбралі кобрынскі народны "строй". Ён самы стары з прадстаўленых у экспазіцыі. Адна з намітак упрыгожана дзіўным паўлінавым пяром... Адкуль гэта пяро, напэўна, этнографы раскажуць на адкрыцці выставы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Як русалкі вадзілі карагоды на Любаншчыне - фота
"Вышыванка" ці традыцыя: этнографы асуджаюць бязглуздую папулярызацыю
Пра моль, народны строй і гаспадарчае мыла
Стужка навiн
0