Лукашэнка: суверэнная Беларусь стваралася на абломках СССР

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПатрыятычны форум "Мы – беларусы!"
Патрыятычны форум Мы – беларусы! - Sputnik Беларусь, 1920, 17.09.2023
Падпісацца
У Мінску ў гонар Дня народнага адзінства праходзіць патрыятычны форум "Мы – беларусы!", на якім выступіў кіраўнік дзяржавы.
МІНСК, 17 вер – Sputnik. У адзіным парыве з брацкімі савецкімі народамі беларусы стваралі аснову сваёй нацыянальнай дзяржаўнасці, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на патрыятычным форуме "Мы – беларусы!", які прымеркаваны да Дня народнага адзінства.
Суверэнная Беларусь, як адзначыў Лукашэнка, будавалася ўжо на абломках СССР. Паводле яго слоў, на працягу многіх стагоддзяў беларусы адзіным цэлым прымалі хрысціянства, трымалі ўдар германскага Тэўтонскага ордэна і змагаліся з французскай арміяй Напалеона.
"Нам, беларусам, не трэба расказваць, як важна жыць у міры і згодзе", - падкрэсліў Лукашэнка.
"Чым больш мы бачым, як разбураюцца сучасныя дзяржавы, як народы губляюць радзіму, дом, традыцыі, – тым пільней углядаемся ў гісторыю роднай зямлі. Зямлі, якая тысячы гадоў таму сустрэла нашых старажытных продкаў суровым кліматам, навучыла трымацца разам, каб выжыць і стаць гаспадаром у сваім доме", - адзначыў прэзідэнт.

Імкненне жыць у міры

Адзінства для беларусаў, як лічыць Лукашэнка, – самая галоўная ўмова захавання дзяржавы, пытанне выжывання нацыі. На яго думку, 17 верасня можна паставіць у адзін шэраг са святамі 9 мая (Днём Перамогі) і 3 ліпеня (Днём Незалежнасці).
Паводле яго слоў, раней, у імя савецка-польскага сяброўства не афішыраваліся падзеі міжваеннага перыяду ў Заходняй Беларусі.
"Мы, беларусы, не кідалі суседзям абвінавачанні, але заўсёды памяталі, як у беларусаў забіралі школы, нашу веру, зямлю, прыродныя рэсурсы, як паміралі нашы продкі без медыцынскай дапамогі…", - заявіў Лукашэнка.
Ён таксама нагадаў, што польскія ўлады стварылі канцлагер у Бярозе-Картузскай, дзе здзекаваліся з этнічных беларусаў, рускіх і ўкраінцаў. Як лічыць Лукашэнка, польскія эліты не ацанілі, што пра гэтае мінулае не казалі ўслых беларускія ўлады.
"За Бугам гэта прынялі за слабасць. Але ўрок вывучаны. Час паказаў, што наша высакароднае імкненне жыць у міры з суседзямі суседзі не ацанілі. Я не гавару пра польскі народ. Кажу пра эліты – палітыкаў, якія ўсе гэтыя гады прагнуць рэваншу", - растлумачыў прэзідэнт.
Дзень народнага адзінства Беларусь святкуе з 2021 года, гэтае свята прымеркавана да гадавіны вызваленчага паходу Чырвонай арміі, які доўжыўся з 17 верасня па 5 кастрычніка 1939 года. У ходзе вызваленчага паходу ў Беларусь вярнуліся землі, якія знаходзіліся пад кантролем Польшчы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Успаміны старажылаў: як з Негарэлага пачыналася ўз'яднанне Беларусі
Грызлоў пра Дзень народнага адзінства: гэта сімвал аднаўлення справядлівасці
Беларускія дыпламаты правялі флэшмоб да Дня народнага адзінства
Польскі паход Чырвонай Арміі і вяртанне Заходняй Беларусі – гісторыя ў відэа
Беларусь 17 верасня адзначае Дзень народнага адзінства
Стужка навiн
0