Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Генпракуратура: штодня сотні чалавек наведваюць раскопкі ям-магіл пад Мінскам

© Sputnik / Виктор ТолочкоГенпракуратура: штодня сотні чалавек наведваюць раскопкі ям-магіл пад Мінскам
Генпракуратура: штодня сотні чалавек наведваюць раскопкі ям-магіл пад Мінскам - Sputnik Беларусь, 1920, 10.10.2023
Падпісацца
У беларускім ведамстве адзначаюць, што Расійская Федэрацыя дае вялікі абъём інфармацыі па справе аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ.
МІНСК, 10 кас – Sputnik. Генеральная пракуратура Беларусі і СК Расіі абменьваюцца матэрыяламі, якія датычацца генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны, паведаміў кіраўнік следчай групы па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе – начальнік упраўлення Генпракуратуры Валерый Таўкачоў.
Аб гэтым ён заявіў на месцы раскопак месцаў знішчэння і пахавання мірнага насельніцтва і савецкіх ваеннапалонных паблізу вёскі Копішча Мінскага раёна, дзе напярэдадні пабывалі супрацоўнікі пасольства Расіі ў Беларусі, а таксама студэнты філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта ў Мінску.
© Sputnik / Виктор Толочко
Генпрокуратура: ежедневно сотни человек бывают на раскопки ям-могил под Минском - Sputnik Беларусь
1/4
© Sputnik / Виктор Толочко
Генпрокуратура: ежедневно сотни человек бывают на раскопки ям-могил под Минском - Sputnik Беларусь
2/4
© Sputnik / Виктор Толочко
Генпрокуратура: ежедневно сотни человек бывают на раскопки ям-могил под Минском - Sputnik Беларусь
3/4
© Sputnik / Виктор Толочко
Генпрокуратура: ежедневно сотни человек бывают на раскопки ям-могил под Минском - Sputnik Беларусь
4/4
1/4
2/4
3/4
4/4
Валерый Таўкачоў расказаў ім аб тым, як ідзе расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ, і аб узаемадзеянні Генпракуратуры Беларусі і СК РФ у гэтай рабоце.

Сумесная следчая група

Прадстаўнік беларускага ведамства паведаміў, што да расследавання справы прыцягнута больш за 130 супрацоўнікаў органаў пракуратуры і СК, гэтая лічба не ўключае супрацоўнікаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Мінабароны.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКіраўнік следчай групы па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе – начальнік упраўлення Генпракуратуры Валерый Таўкачоў
Руководитель следственной группы по расследованию уголовного дела о геноциде – начальник управления Генпрокуратуры Валерий Толкачев - Sputnik Беларусь, 1920, 10.10.2023
Кіраўнік следчай групы па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе – начальнік упраўлення Генпракуратуры Валерый Таўкачоў
Ён адзначыў, што сумесная следчая група з супрацоўнікаў Генпракуратуры Беларусі і СК РФ была створана летам 2022 года, рашэнне аб яе стварэнні было падпісана ў Мінску старшынёй Следчага камітэта Расіі і генпракурорам рэспублікі.
"Мы вельмі цесна ўзаемадзейнічаем па пытаннях перадачы матэрыялаў справы, атрымліваем ад расійскага боку вялікі аб’ём інфармацыі, дакументаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўным архіве Расіі. Мы ў сваю чаргу стараемся максімальна прадастаўляць расійскаму боку дакументы аб нацысцкай акупацыі РФ, якія з’яўляюцца ў нас у ходзе расследавання справы", - распавёў Таўкачоў.

Важна даносіць інфармацыю

Кіраўнік следчай групы падкрэсліў важнасць данясення да грамадства, і асабліва моладзі, інфармацыі аб тым, якія злачынствы ўчынялі нацысты і іх памагатыя ў адносінах да насельніцтва на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны.
© Sputnik / Виктор Толочко
Генпрокуратура: ежедневно сотни человек бывают на раскопки ям-могил под Минском - Sputnik Беларусь
1/3
© Sputnik / Виктор Толочко
Генпрокуратура: ежедневно сотни человек бывают на раскопки ям-могил под Минском - Sputnik Беларусь
2/3
© Sputnik / Виктор Толочко
Генпрокуратура: ежедневно сотни человек бывают на раскопки ям-могил под Минском - Sputnik Беларусь
3/3
1/3
2/3
3/3
Ва ўрочышчы, дзе ідуць раскопкі, ужо знойдзена больш за 10 ям-магіл, якія не былі вядомы да ўзбуджэння крымінальнай справы аб генацыдзе, адзначыў ён.
"Пачынаючы з 12 верасня практычна кожны дзень гэтае месца наведвае 5-6 груп па 50 чалавек, якім мы расказваем аб тым, як ідуць раскопкі месцаў, дзе нацысты забівалі мірных грамадзян. За дзень тут праходзіць 250-300 чалавек", - звярнуў увагу Таўкачоў.
"Перш за ўсё мы ініцыявалі прыцягненне на гэтыя мерапрыемствы нашай моладзі, каб яна змагла адчуць увесь боль і трагедыю народа", - дадаў ён.
Пры гэтым прадстаўнік Генпракуратуры Беларусі адзначыў, што хацелася б, каб паслы шэрага еўрапейскіх дзяржаў наведалі гэтае месца генацыду.

Яны ішлі знішчаць

У сваю чаргу саветнік-пасланнік пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Пётр Фралоў таксама адзначыў важнасць такіх мерапрыемстваў, калі маладому пакаленню паказваюць, якія зверствы здзяйснялі нацысты і іх памагатыя.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСаветнік-пасланнік пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Пётр Фралоў
Советник-посланник посольства Российской Федерации в Республике Беларусь Петр Фролов  - Sputnik Беларусь, 1920, 10.10.2023
Саветнік-пасланнік пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Пётр Фралоў
Ён нагадаў, што работа па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе вядзецца не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі. "Актыўныя расследаванні па артыкуле "Генацыд" праходзяць у Белгарадскай, Смаленскай, Пскоўскай, Бранскай абласцях", - сказаў дыпламат.
Фралоў падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай праўды пра тую страшную вайну.
"Ніхто нікога захопліваць не збіраўся – яны ішлі знішчаць: не толькі культуру, мастацтва, помнікі, але і людзей, якія з’яўляюцца носьбітамі гэтай культуры", - асабліва адзначыў ён.
© Sputnik / Виктор Толочко
Генпрокуратура: ежедневно сотни человек бывают на раскопки ям-могил под Минском - Sputnik Беларусь
1/3
© Sputnik / Виктор Толочко
Генпрокуратура: ежедневно сотни человек бывают на раскопки ям-могил под Минском - Sputnik Беларусь
2/3
© Sputnik / Виктор Толочко
Генпрокуратура: ежедневно сотни человек бывают на раскопки ям-могил под Минском - Sputnik Беларусь
3/3
1/3
2/3
3/3
Саветнік-пасланнік пасольства РФ таксама заявіў, што тых людзей, якія сумняваюцца ў справядлівасці Расіі і Беларусі, якія расследуюць крымінальныя справы аб генацыдзе ў гады ВАВ, трэба прывесці на месца, дзе зараз вядуцца раскопкі.
Тэрыторыя пошуку, на якой праводзяцца раскопкі, складае больш за 200 гектараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Генпракуратура ўдакладніла колькасць ахвяр "Трасцянца", іх больш за паўмільёна
Крымінальная справа карніка Катрука будзе накіравана ў суд у лістападзе – Швед
Мінабароны вядзе працу па барацьбе з фальсіфікацыяй гісторыі
Стужка навiн
0