Свята з яблычным водарам, або Гатуем па-старажытнаму на Вялікі Спас

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯблычны Спас
Яблычны Спас - Sputnik Беларусь, 1920, 19.08.2024
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, чаму нашы продкі шанавалі яблыню як адзін з містычных правобразаў Дрэва Жыцця, і прапануе прыгатаваць яблычныя абараначкі і мазурку са слаёнага цеста па старадаўніх беларускіх рэцэптах.
На календары 19 жніўня – дзень, калі Царква адзначае Праабражэнне Гасподняе, а ў народнай традыцыі святкуюць Вялікі Спас. Паколькі ў гэты дзень прынята асвячаць яблыкі, яго часта называюць Яблычным. Каб адзначыць свята належна, да гэтага свята гаспадыні гатуюць смачныя стравы з яблыкаў, пякуць пірагі са свежай мукі і проста частуюць сваякоў і сяброў яблыкамі.
© Sputnik / Игорь Зарембо / Перайсці ў медыябанкНа Вялікі Спас частуюць сваякоў і сяброў яблыкамі
Празднование Яблочного спаса  - Sputnik Беларусь, 1920, 16.08.2024
На Вялікі Спас частуюць сваякоў і сяброў яблыкамі

Лепшы пачастунак са старажытнасці

Люблю старыя вясковыя сады, у якіх прыемна бавіць час летнім спякотным днём. Менавіта такі сад пакінуў мне дзед, дзе антонаўка, баравінка, малінаўка, анісаўка, штрыфель і каштэля працягваюць адорваць шчодрым ураджаем ужо чацвёртае пакаленне нашчадкаў. У вёсцы і цяпер лепшым пачастункам лічацца яблыкі. І асабліва калі імі частуюць у дзень Вялікага Спаса. Тым больш, што народны этыкет не дазваляе адмаўляцца ад такога пачастунку.
Вялікі Спас у народзе заўсёды асабліва шанавалі. Памятаю, як строга бабуля забараняла рваць яблыкі ў садзе да гэтага свята. У гэты дзень іх асвячалі ў царкве, і тады ўжо яблыкі можна было есці – колькі хочацца. Бо, як заўважалі продкі:
"Добра яблычка к Іспасу".
© Sputnik / Альфред МикусЯблычны Спас
Яблычны Спас - Sputnik Беларусь, 1920, 16.08.2024
Яблычны Спас
Традыцыйна, ідучы з царквы, асвечанымі яблыкамі частавалі родзічаў, суседзяў ды нават падарожных. Абавязкова пакідалі іх і на могілках сваякоў.
Вучоныя лічаць, што яблыня служыць чалавецтву не менш як 5 тысяч гадоў. Чалавек каменнага веку, які жыў з палявання і збірання пладоў, ведаў, што яблыкі – гэта смачна. Пазней, у антычныя часы, яблыкам прысвячалі вершы і складалі міфы. Так, напрыклад, да нашых дзён дайшло старажытнарымскае рамантычнае паданне аб каханні багіні Памоны і бога Вертума: у прыгажуню Памону, якая вельмі любіла даглядаць свае яблыні, закахаўся бог часоў года Вертум, які зацікавіў дзяўчыну агульнымі думкамі аб каштоўнасці пладовых дрэў. Памона закахалася, і з тых часоў гэтая пара разам працавала ў садзе, песцячы любімыя дрэвы. Дарэчы, у стараславянскай мове "верт" або "верцішча" азначае "сад". Такая вось гісторыя.
© Sputnik / Виталий ТимкивУ антычныя часы пра яблыкі складалі міфы
Этот год урожайный на яблоки - Sputnik Беларусь, 1920, 16.08.2024
У антычныя часы пра яблыкі складалі міфы
У беларусаў жа яблыня ўяўлялася адным з варыянтаў Дрэва Жыцця, у якім захоўваецца сіла, вечнае шчасце і несмяротнасць. Падобныя якасці прыпісваліся і яблыкам – нездарма ж у казках іх называлі "залатымі", "маладзільнымі" і "райскімі"! Адсюль традыцыя дзяліцца яблыкамі са свайго саду з добрымі людзьмі і сваякамі азначае пажаданне ім моцнага здароўя, доўгага жыцця і дабрабыту.
Магчыма, й частаванне стравамі з выкарыстаннем яблыкаў у Спасаўку-ласаўку мае падобнае значэнне.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯблычны мармелад
Яблычны мармелад - Sputnik Беларусь, 1920, 16.08.2024
Яблычны мармелад

Дагаджаем малімонікам

У беларускай кухні багата страў з гэтых карысных пладоў, якія дагодзяць любому малімоніку. Так, у ХІХ стагоддзі была вельмі папулярная выпечка "мазурка". 26 рэцэптаў (!) гэтага смачнага пірага апісана ў Першай беларускай кулінарнай кнізе "Літоўская кухарка" Вінцэнты Завадскай, сярод якіх ёсць і мазурка з яблыкамі са слаёнага цеста.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВыпечка да свята
Выпечка да свята - Sputnik Беларусь, 1920, 16.08.2024
Выпечка да свята

Мазурка яблычная з французскага цеста

З чаго гатаваць:
2 ст. л. смятаны,
1 жаўток,
2 яйкі,
400 г мукі,
200 г масла,
10-12 яблыкаў,
1-1,5 шк. цукру,
шчопаць карыцы.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯблычны пірог
Яблычны пірог - Sputnik Беларусь, 1920, 16.08.2024
Яблычны пірог
Як гатаваць. Дзве лыжкі смятаны, жаўток і крыху вады замясіць у пульхнае цеста. Раскачаць, пакласці на гэта масла і раскачаць зноў.
Вышмараваць бляху маслам, пакласці на яго палову раскачанага цеста і спячы.
Зварыць з цукрам і карыцай пачышчаныя і нашаткаваныя яблыкі. Астудзіць, пакласці на спечаны корж, накрыць другой паловай цеста, пашмараваць яйкам і паставіць у гарачую печ.
Дастаўшы, абсыпаць цукрам.

Абараначкі яблычныя

З чаго гатаваць:
6 яблыкаў,
6 бялкоў,
400 г цукру.
© Sputnik / Альфрэд МікусСвяточныя абараначкі
Сморгонские баранки - Sputnik Беларусь, 1920, 16.08.2024
Святочныя абараначкі
Як гатаваць. Вялікія яблыкі спячы і працерці праз сіта. Дадаць бялкі і дробны цукар, узбіць, пакуль маса не збялее і не стане густая. Набраць яе ў шпрыц і выціскаць на паперу для выпякання маленькія абараначкі, пасля чаго паставіць выпякаць у ледзь цёплую печ, каб падсохлі, але не зарумяніліся.
Выняўшы з печы, трымаць у цёплым і сухім месцы.

Яблыкі ў цесце смажаныя

З чаго гатаваць:
4-5 яблыкаў,
5-6 яек,
1 шк. мукі,
1 шк. малака (2 ст. л. смятаны),
200 г масла,
0,25 г цукру,
шчопаць карыцы,
25 г араку (гарэлкі).
© Sputnik / Людмила ЯнковскаяЯблычкі смажацца!
Яблоки и сахар - Sputnik Беларусь, 1920, 16.08.2024
Яблычкі смажацца!
Як гатаваць. Вымесіць цеста крыху гусцей, чым на наліснікі.
Абабраць яблыкі, выразаць сярэдзіну. Парэзаць на скрылікі, пасыпаць цукрам з карыцай, пакрапіць аракам, пакінуць на 1,5 гадзіны.
Пасля мачаць кожны ў цеста і класці ў гарачае масла на патэльню. Смажыць, пераварочваючы, пакуль яблычныя скрылікі не набудуць залацісты колер.
Са святам і смачна есці!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПакацілася яблычка па талерачцы...
Пакацілася яблычка па талерачцы... - Sputnik Беларусь, 1920, 16.08.2024
Чытайце таксама:
"Святы Макавей рабят накарміў", або Традыцыі і кулінарныя завядзёнкі Першага Спаса
"На Лаўрына спяшайся да млына", або Сакрэты жнівеньскага застолля на свята "новага хлеба"
"Радасць гор" у продкавым кубку, або Варым напіткі з духмянай мацярдушкі
Стужка навiн
0