"Андрэю, Андрэю! На цябе лён сею…", або Магія посных страў у Андросаўскі вечарок

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПосны боршч з грыбамі
Посны боршч з грыбамі - Sputnik Беларусь, 1920, 13.12.2024
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская ўзгадвае, як пры дапамозе пеўня прывабіць нарачонага, навошта маладусе пад падушку класці маленькі піражок, ды прапануе пачаставаць вясковых "варожак" смажанай з грыбамі бульбай і бурачкамі з вяршковым маслам.
Амаль завяршыўся 2024 высакосны год. У народзе яго лічылі складаным і нават небяспечным. Узгадваючы падзеі года, кожны зробіць свае высновы і можа стацца, што для кагосьці ён быў зусім не благі. Нягледзячы на тое, што суадносна мінулага свет моцна памяняўся, людзі працягваюць трымацца традыцыйных звычаяў. Вера ў прыкметы ды жаданне паваражыць на лёс ці надвор’е – жывыя і сёння. Тым больш, што час для гэтага напярэдадні зімовага сонцавароту самы спрыяльны.
Згодна з народным календаром 13 снежня ўшаноўваюць памяць аднаго з апосталаў Ісуса Хрыста – святога Андрэя Першазваннага. Да яго бацькі дачок і самі дзяўчаты звярталіся з просьбамі аб удалым шлюбе, бо гэты дзень непарыўна звязаны з любоўна-шлюбнай сімволікай і найперш – з дзявочымі варожбамі.
© Sputnik / Марына СерабраковаВаражба на саломінах
Варажба на саломінах - Sputnik Беларусь, 1920, 13.12.2024
Варажба на саломінах

Пазнаць будучыню ў Піліпаўку

Даўней кожная вясковая дзяўчына на выданні ведала, што варожбы на Андрэя самыя праўдзівыя.
Зазірнуць у будучыню імкнуліся ў розныя піліпаўскія вечары, аднак асабліва ў вечар на Андросы (як яшчэ называлі гэты дзень), калі дзяўчаты збіраліся разам на вячоркі ў якой-небудзь хаце. Агульныя варожбы ўспрымаліся, хутчэй як забава, якая нагадвала своеасаблівы спектакль, дзе дзеючыя асобы ў сваю чаргу былі і зацікаўленымі ў выніках варажбы гледачамі. Інакшая справа, калі дзяўчына варажыла ўпотай ад усіх, падыходзячы да гэтай справы з усёй адказнасцю.
Некаторыя элементы традыцыйнай народнай культуры існуюць і сёння. Беларускі фальклор багаты на запісы аб "гаданнях маладосці". Гартаючы іх, не перастаеш дзівіцца на вынаходлівасць, глыбіню таемных ведаў, заснаваных на назіральнасці за прыродай чалавечых паводзін, за надвор’ем, звычкамі жывёл і птушак і гэтак далей.
© Sputnik / Сергей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкІнакшая справа, калі дзяўчына варажыла ўпотай ад усіх
Свеча - Sputnik Беларусь, 1920, 13.12.2024
Інакшая справа, калі дзяўчына варажыла ўпотай ад усіх
І да гэтых дзён у тым ці іншым беларускім мястэчку раз-пораз ажываюць у вясковай гаворцы цікавыя побытавыя прыкметы, звязаныя з каханнем, накшталт наступных:
вушы гараць – хтосьці абгаворвае;
калі ў дзеўкі сякуцца, або лезуць валасы, то яе каханы хлопец любіць другую;
калі ў дзеўкі задзіраецца скура на пальцах каля пазногцяў і не баліць, то браты мужа будуць ставіцца да яе, як браты, а калі баліць, то гэта прадракае кепскія адносіны з жонкамі тых братоў;
калі ў дзеўкі свярбяць грудзі, то нейкія хлопцы праз яе б’юцца паміж сабой, бо абодва яе кахаюць і не хочуць саступіць адзін другому;
калі ў дзеўкі падчас шыцця круціцца нітка, то хтосьці з хлопцаў думае пра яе і жадае "закруціць" любоўныя адносіны;
калі ў дзеўкі, як яна прадзе, часта падае верацяно, то якаясь яе сяброўка адбівае яе суджанага.
Так павялося, што выканаць некаторыя са спосабаў варажбы было зусім нялёгка, а бывала ўвогуле немагчыма. І гэта нездарма, бо продкі лічылі: тое, што цяжка даецца, абавязкова прынясе патрэбны вынік, спраўдзіцца. Падаецца, што прыгажуні нашай мінуўшчыны не шукалі ў гэтай справе лёгкіх шляхоў: чаго толькі каштуе пабегаць у мароз распранутай вакол хаты ды сеяць пры гэтым лён, або з’есці на ноч салёны селядзец і легчы спаць у чаканні, што прысніцца нарачоны, які дасць табе кубак з вадой.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяДзяўчына магла з’есці на ноч салёны селядзец і легчы спаць у чаканні, што прысніцца нарачоны
Селядцы - традыцыйная рыба ў беларускай кухні - Sputnik Беларусь, 1920, 13.12.2024
Дзяўчына магла з’есці на ноч салёны селядзец і легчы спаць у чаканні, што прысніцца нарачоны
Не заклікаю вас такое паўтараць, бо нашы прабабулі ўсё ж былі добра загартаваныя суровым вясковым жыццём. Але ж даведацца ў каторы раз, чым жылі нашы продкі, ніколі не бракуе!

Як варажылі на Андрэя

Андрэйкі – дзявочае свята. А што толькі не зробяць маладухі, каб выскачыць замуж! Раней дзяўчаты шмат варажылі ў гэты дзень і нават напярэдадні яго.
Так, перад Андросам дзяўчаты на выданні тройчы перад сном абсявалі сваю пасцель жменяй ільнянога насення, абавязкова прыгаворваючы:

"Андрэю, Андрэю!
На цябе лён сею!
Дай мне знаць:
З кім буду век каратаць!
"

Таксама дзяўчаты, збіраючыся разам, сыпалі кожная асобна кучкі зерня і клікалі кур. Меркавалася: да чыёй кучкі першы прыбяжыць певень, тая прыгажуня ў гэтым годзе і выйдзе замуж!
Бывала клалі пад падушку розныя рэчы: што-небудзь мужчынскае (напрыклад, люльку, рукавіцы), або завернуты ў шапку маленькі піражок, прыгатаваны з напарстка мукі й вады ды з драбінкай солі. Лічылася, што так больш імаверна прысніцца жаніх.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяДзявочыя падушкі хаваюць таямніцы
Дзявочыя падушкі хаваюць таямніцы - Sputnik Беларусь, 1920, 13.12.2024
Дзявочыя падушкі хаваюць таямніцы
А яшчэ некаторыя маладыя "варожкі" ставілі пад ложак міску з вадою і з пакладзенай на яе дошчачкай. Марылася, што так магчыма сасніцца будучы муж, які ідзе па кладцы.
Існавала і гэтак званая "калодежная" варажба. Так, напрыклад, калісьці ў вёсцы можна было назіраць наступную карціну:
"На Андрэя дзеўка посціць шчырым постам увесь дзень, а вечарам, як зайдзе сонейка, бярэ вядро да й бяжыць па ваду. Кала калодзеся яна чапляе вядро на крук і кажа: "Святы Андрэй, дай мне вознаць, з кім я буду жытку гараваць", і, выцягнуўшы вядро, п’е ваду. Каго яна пасля таго першага ўбачыць, то па ём судзіць, хто будзе суджаны. Калі хлопец, то й сама пойдзе замуж за хлопца, а калі ўдавец, то за ўдаўца, а калі жанчына, то хтось адаб’е жаніха" (паводле кнігі А.К. Сержпутоўскага "Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў").
Ды калі разам з сяброўкамі не ўдасца сабрацца зараз, то не бяда – паваражыць разам можна будзе і на Каляды.
© Sputnik / Виктор Толочко / Перайсці ў медыябанкПаваражыць можна будзе і на Каляды
Гадание на воске - Sputnik Беларусь, 1920, 13.12.2024
Паваражыць можна будзе і на Каляды

Стравы ў Андросаўскі вечарок

Наогул жа, у Андросаўскі вечарок маладухі стараліся адкласці куды-небудзь у бок свае хатнія справы, бо лічылася, што ў адваротным выпадку можна спазніцца з замужжам. Пэўна таму і захавалася да нашых дзён народная прыкмета:
"На Андрэя дзеўкі не прадуць, не ткуць, каб хутчэй выйсці замуж".
А, каб лепей на Андросы варажылася, можна прыгатаваць смачныя посныя стравы, бо пакуль яшчэ цягнецца Піліпаўскі пост.

Смажаная бульба з тушанымі грыбамі

З чаго гатаваць:
500 г свежых (ці 250 г кансерваваных) грыбоў,
50-70 г алею,
1-2 цыбуліны,
8-10 звараных бульбін,
кмен,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГрыбы з цыбуляй трэба патушыць
Смажаныя пячурыцы - Sputnik Беларусь, 1920, 13.12.2024
Грыбы з цыбуляй трэба патушыць
Як гатаваць. Нарэзаць грыбы, нашаткаваць цыбулю і патушыць на алеі (не ў пост лепей ужываць свіны тлушч – будзе смачней).
Зварыць бульбу, астудзіць, нарэзаць скрылікамі і абсмажыць на алеі да залацістай скарынкі. Грыбы перамяшаць з бульбай, дадаць соль і кмен і смажыць некалькі хвілін.

Бурачкі з грыбамі посныя

У к. ХІХ – пач. ХХ стагоддзя, гатуючы посныя стравы, было нормай ужываць смятану, вяршковае масла і нават сталовае віно.
З чаго гатаваць:
200 г свежых (ці 30 г сушаных) белых грыбоў,
1 ст. л. вяршковага масла,
1 цыбуліна,
зеляніна сельдэрэю (пятрушкі),
400 г буракоў,
4 бульбіны,
1-2 л вады,
1 ч. л. мукі,
1-2 ст. л. смятаны,
2-3 ст. л. зеляніны,
1 ст. л. тамату-пюрэ,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВараныя буракі натаркаваць ці нарэзаць брусочкамі
Бурачкі таркаваныя - Sputnik Беларусь, 1920, 13.12.2024
Вараныя буракі натаркаваць ці нарэзаць брусочкамі
Як гатаваць. Падрыхтаваныя грыбы патушыць у вяршковым масле разам са здробненым карэннем і таматным пюрэ.
Вараныя буракі натаркаваць ці нарэзаць брусочкамі. Накрышаную кубікамі бульбу зварыць у вадзе да мяккасці, уліць разведзеную ў халоднай вадзе муку. Усё разам варыць 10 хв.
Перад падачай на стол бурачкі забяліць смятанай і дадаць зеляніну.
Смачна есці!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяБурачкі посныя - інгрыдыенты
Бурачкі посныя - інгрыдыенты - Sputnik Беларусь, 1920, 13.12.2024
Чытайце таксама:
"Сем страў – і ўсё капуста", або Сустракаем зіму белакачаннымі далікатэсамі
Поснае перадкаляддзе, або Пачынаем Піліпаўку з поліўкі ды квасу
Успаміны на Міхайлаўскай кухні, або Адраджаем старадаўні смак "шалтаносаў з душамі"
Стужка навiн
0