"Белы бусел ляціць…", або Добрая вестка ў сэрцы і посныя смакалікі на лагодным стале

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкБуслы ў гняздзе
Буслы ў гняздзе - Sputnik Беларусь, 1920, 07.04.2025
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра вясковыя традыцыі сустрэчы Благавешчання і раіць прыгатаваць па старажытных рэцэптах традыцыйны кісель з паранай каліны ды святочныя яблыкі, печаныя з мёдам.
Ужо колькі дзён як прыляцелі буслы! Ад гэтай навіны ў сэрцы расце радаснае прадчуванне нечага светлага, якое абавязкова чакае наперадзе.
7 красавіка ўвесь праваслаўны свет святкуе Благавешчанне (Дабравешчанне, Звеставанне). Народ сочыць за надвор’ем, бо якое яно на Дабравешчанне, такое і на Вялікдзень, а які Вялікдзень, такое і лета.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯкое надвор'е на Благавешчанне, такое і на Вялікдзень
Вясна - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2025
Якое надвор'е на Благавешчанне, такое і на Вялікдзень

У чаканні птушкі шчасця

Дабравешчанне – вялікае рэлігійнае свята ў гонар радаснай весткі аб будучым нараджэнні Збаўцы, якую атрымала Дзева Марыя, а разам з ёй і ўсе добрыя людзі. А таксама і свята прылёту буслоў. І нездарма, бо па народных павер'ях бусел – птушка, якая прыносіць шчасце, дабрабыт у сям’ю, спрыяе дзетанараджэнню і дорыць іншыя добрыя весткі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяБусел ад майстра Уладзіміра Чыквіна
Бусел ад майстра Уладзіміра Чыквіна - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2025
Бусел ад майстра Уладзіміра Чыквіна
Згодна з народнымі перакананнямі ў гэты дзень трэба асабліва пільна ўглядацца ў неба, каб пабачыць бусла. З даўніх часоў захаваліся шматлікія прыкметы, звязаныя з гэтай беларускай птушкай шчасця. Так, калі пашанцуе і бусел будзе ў палёце, то цэлы год усе справы будуць рухацца наперад, а чалавек, як казалі продкі, "будзе лёгкі на ногі". Калі ж птушка будзе стаяць, то можа атрымацца наадварот: нібыта ў чалавека будуць балець ногі. Хочаце верце, хочаце не, але ж бусел – сапраўдны аракул!
Узгадваючы свята пасярод вясны, перад вачамі паўстае лагодны позірк бабулі і святочна прыбраны пакой. Звычайна рухавая, занятая гаспадаркай, яна ў гэты дзень была заўсёды спакойная і ўзнёслая. Ад ранку памаліўшыся, больш нічога не рабіла, нагадваючы астатнім, што на Благавешчанне нават птушкі перастаюць будаваць гнёзды, бо таксама святкуюць. Гэты дзень быў прысвечаны малітве, будаванню планаў на бліжэйшыя дні і адпачынку з водарам густога, салодкага кісялю з насушаных улетку яблыкаў. Разліты па глыбокіх місках, ён стаяў у кухоннай шафе разам з іншымі загадзя прыгатаванымі стравамі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКісель – посная і карысная страва
Аўсяны цэд для кісялю - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2025
Кісель – посная і карысная страва

Смакалікі ў пост

У Беларусі амаль няма вясковага падворку без фруктовага сада. Толькі зачапі гаспадара, і ён з гонарам будзе расказваць пра свае антонаўкі, папяроўкі, каштэлі ды бэры! Традыцыйна, садам займаліся мужчыны, а перапрацоўкай ураджаю – жанчыны. Як толькі надыходзіла восень, садавіну пачыналі сушыць. І хоць справа гэта клопатная, але затое яблыкі і грушы круглы год на стале! З іх гатуюць узвары, кісялі і квас. Для сушкі ў печы яблыкі не крышаць дробна. Чаму? Ды каб было што з’есці, як размокнуць. Менавіта такія яблыкі і спатрэбяцца для прыгатавання густога кісялю, які звычайна ўжывалі падчас Вялікага посту.

Кісель з сухафруктаў, які ядуць лыжкай

Такі кісель сталі гатаваць з сухіх яблыкаў і груш тады, калі ў нашых краях з’явілася бульба і з яе пачалі вырабляць бульбяную муку ці іначай крухмал. Дагэтуль жа кісялі ставілі на рошчыне і заквасцы.
З чаго гатаваць:
сушаныя яблыкі (па патрэбе),
сушаныя грушы (па патрэбе),
крухмал (0,5 шк. на 1 л вады),
вада.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГусты кісель з сухафруктаў
Густы кісель з яблыкаў - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2025
Густы кісель з сухафруктаў
Як гатаваць. Сухія яблыкі і грушы памыць, заліць гарачай вадой і пачакаць некалькі гадзін, каб набрынялі. Яблыкаў атрымаецца трохі не поўная пасудзіна. Калі фрукты ўвабралі амаль усю ваду, трэба яе даліць.
Затым пастаўце пасудзіну на агонь, каб закіпела. Варыце яшчэ 20 хв. Цяпер засталося раскруціць усё драўлянай лыжкай і тонкім струменчыкам уліць туды разбаўлены ў халоднай вадзе крухмал. Варыць кісель, пастаянна мяшаючы, яшчэ 1-2 хв.
Зняць з агню і перакласці кісель у формы. Адразу вынесці іх у халаднаватае месца, каб хутка астыў.

Кісель з паранай каліны

З чаго гатаваць:
100 г каліны,
0,5 шк. цукру,
2 ст. л. крухмалу,
2 шк. вады.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПараная каліна на кісель
Параная каліна на кісель - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2025
Параная каліна на кісель
Як гатаваць. Ягады каліны перабраць, памыць, пакласці ў каструлю, заліць гарачай вадой і парыць ў печы (на пліце) 1 гадзіну.
Затым каліну працерці скрозь сіта, уліць гарачую ваду, дадаць цукар, перамяшаць і давесці да кіпення. Уліць разведзены ў шклянцы вады крухмал і даць яшчэ раз закіпець.

Яблыкі, печаныя з мёдам

З чаго гатаваць:
свежыя яблыкі (па патрэбе),
цукар (0,5 ч. л. на палову яблыка),
мёд (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯблыкі трэба разрэзаць на палавінкі
Яблычны Спас - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2025
Яблыкі трэба разрэзаць на палавінкі
Як гатаваць. Яблыкі памыць, разрэзаць на палавінкі, выдаліць зярняты. У паглыбленне ад семак усыпаць па 0,5 ч. л. цукру.
Выкласці яблыкі на бляху і пячы каля 20-30 хв. у гарачай печы (духоўцы).
Спечаныя яблыкі крыху астудзіць і паліць перад падачай мёдам.

Макоўнікі

З чаго гатаваць:
200 г маку,
8 ст. л. мёду.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЗерне маку
Зерне маку - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2025
Зерне маку
Як гатаваць. Мак прасушыць у печы на працягу ночы. Усыпаць у мёд і варыць на моцным агні.
Выкласці атрыманую масу на змочанае халоднай вадой блюда (ці шкляную дошку) і раскачаць качалкай.
Калі астыне, разрэзаць на прадаўгаватыя кавалкі і ўжываць як ласунак.
Смачна есці!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПосны ласунак з маку
Бульбяная каша з макам - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2025
Посны ласунак з маку
Чытайце таксама:
"Жавароначкі, прыляціце…", або Святкуем Саракі з поснымі стравамі
"Андрэю, Андрэю! На цябе лён сею…", або Магія посных страў у Андросаўскі вечарок
Поснае перадкаляддзе, або Пачынаем Піліпаўку з поліўкі ды квасу
Стужка навiн
0