https://bel.sputnik.by/20250414/peradvelkodny-tydzen-vernk-spamnayuts-aposhnya-dn-zyamnoga-zhytstsya-khrysta-1062086543.html
Перадвелікодны тыдзень: праваслаўныя вернікі ўспамінаюць апошнія дні зямнога жыцця Хрыста
Перадвелікодны тыдзень: праваслаўныя вернікі ўспамінаюць апошнія дні зямнога жыцця Хрыста
Sputnik Беларусь
Кожны дзень Перадвелікоднай Сядміцы называецца Вялікім і прысвечаны асобнай падзеі апошніх дзён зямнога жыцця Збавіцеля. 14.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-14T10:34+0300
2025-04-14T10:34+0300
2025-04-14T10:34+0300
вялікдзень
царква
рэлігія
страсная сядміца
перадвелікодны тыдзень
грамадства
свята
царкоўнае свята
праваслаўе
хрыстос
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/17/1062238797_0:0:2851:1605_1920x0_80_0_0_20d8ded957ee98c928ef13d97e6457a7.jpg
Перадвелікодная Сядміца, якая папярэднічае Вялікадню, пачалася ў праваслаўных.Светлае Хрыстова Уваскрэсенне ў гэтым годзе праваслаўны свет адзначае 20 красавіка.Перадвелікодны тыдзень лічыцца асаблівым перыядам літургічнага года, а таксама ў жыцці кожнага праваслаўнага верніка. Падчас Перадвелікоднай Сядміцы царква загадвае выконваць самы строгі пост, а ў пятніцу, калі Збавіцель быў распяты і памёр, у храмах нават не служыцца Боская літургія.Згодна з кананічнымі патрабаваннямі, кожны дзень тыдня прысвечаны асобнай падзеі апошніх дзён зямнога жыцця Хрыста. Вернікі дзень за днём, прыходзячы ў храмы, па сутнасці, пражываюць разам з Ісусам Яго апошнія дні.Кожны дзень Перадвелікоднай Сядміцы называецца Вялікім.Вялікі панядзелакУ гэты дзень царква ўспамінае старазапаветныя падзеі, звязаныя з усушаннем Госпадам пакрытай багатай лістотай, але бясплоднай смакоўніцы. Гэта вобраз крывадушнасці кніжнікаў і фарысэяў, якія не пакаяліся.Акрамя гэтага ў Вялікі панядзелак пачынаюць рыхтавацца да варэння міра, якое будуць асвячаць у чацвер. Чын міраварэння адбываецца толькі раз у годзе і толькі на Перадвелікоднай Сядміцы.Вялікі аўторакУ гэты дзень успамінаюцца падзеі, калі Хрыстос прыйшоў у Іерусалімскі храм і шмат прапаведаваў. Лічыцца, што менавіта тады першасвяшчэннікі ўпершыню задумаліся аб Яго забойстве.Вялікая серадаУ гэты дзень чытаецца пісанне аб тым, калі Іуда вырашыўся здрадзіць Хрысту за 30 сярэбранікаў. У той час гэтай сумы хапіла для таго, каб купіць невялікі ўчастак зямлі ў наваколлях Іерусаліма.Вялікі чацверУ гэты дзень успамінаецца найважнейшая евангельская падзея – Тайная вячэра, падчас якой Збавіцель устанавіў Таінства Новага запавету – Еўхарыстыі.У Вялікі Чацвер усе праваслаўныя павінны прычасціцца Святых Хрыстовых Таінстваў. Акрамя гэтага, у храмах у гэты дзень здзяйсняецца Чын абмывання ног, яго здзяйсняе архірэй – па прыкладзе таго, як Хрыстос абмыў ногі сваім 12 вучням.Вялікая пятніцаГэта самы журботны дзень літургічнага года, ён прысвечаны ўспаміну асуджэння на смерць, Хрэсных пакут і смерці Збавіцеля.Вялікая суботаУ гэты дзень царква ўспамінае пахаванне Ісуса Хрыста, знаходжанне цела ў магіле, сашэсце душою ў пекла для абвяшчэння там перамогі над смерцю і збавення душ. Перад самым Вялікаднем вернікі ідуць у храм, гэты час лічыцца асабліва радасным. Велікоднае богаслужэнне пачынаецца ў ноч з суботы на нядзелю, пасля чаго пачынаюць хросны ход са спевамі. У гэты дзень у храмах асвячаюць велікодныя стравы.ВялікдзеньВялікдзень – Светлае Хрыстова Уваскрэсенне, самае галоўнае праваслаўнае свята. Па завяршэнні богаслужэння вернікі "разгаўляюцца" – смакуюць асвячоныя яйкі і кулічы.Затым надыходзіць Светлая Сядміца, калі у храмах будуць служыць святочныя літургіі.Таксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/17/1062238797_119:0:2850:2048_1920x0_80_0_0_f9d414dace83a715fe897ba8dbcbd0b8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
перадвелікодны тыдзень ісус хрыстос вялікі пост вернікі традыцыі праваслаўе рэлігія беларусь страстная седмица неделя иисус христос великий пост верующие традиции православие религия культура беларусь
перадвелікодны тыдзень ісус хрыстос вялікі пост вернікі традыцыі праваслаўе рэлігія беларусь страстная седмица неделя иисус христос великий пост верующие традиции православие религия культура беларусь
Перадвелікодны тыдзень: праваслаўныя вернікі ўспамінаюць апошнія дні зямнога жыцця Хрыста
Кожны дзень Перадвелікоднай Сядміцы называецца Вялікім і прысвечаны асобнай падзеі апошніх дзён зямнога жыцця Збавіцеля.
Перадвелікодная Сядміца, якая папярэднічае Вялікадню, пачалася ў праваслаўных.
Светлае Хрыстова Уваскрэсенне ў гэтым годзе праваслаўны свет адзначае 20 красавіка.
Перадвелікодны тыдзень лічыцца асаблівым перыядам літургічнага года, а таксама ў жыцці кожнага праваслаўнага верніка. Падчас Перадвелікоднай Сядміцы царква загадвае выконваць самы строгі пост, а ў пятніцу, калі Збавіцель быў распяты і памёр, у храмах нават не служыцца Боская літургія.
Згодна з кананічнымі патрабаваннямі, кожны дзень тыдня прысвечаны асобнай падзеі апошніх дзён зямнога жыцця Хрыста. Вернікі дзень за днём, прыходзячы ў храмы, па сутнасці, пражываюць разам з Ісусам Яго апошнія дні.
Кожны дзень Перадвелікоднай Сядміцы называецца Вялікім.
У гэты дзень царква ўспамінае старазапаветныя падзеі, звязаныя з усушаннем Госпадам пакрытай багатай лістотай, але бясплоднай смакоўніцы. Гэта вобраз крывадушнасці кніжнікаў і фарысэяў, якія не пакаяліся.
Акрамя гэтага ў Вялікі панядзелак пачынаюць рыхтавацца да варэння міра, якое будуць асвячаць у чацвер. Чын міраварэння адбываецца толькі раз у годзе і толькі на Перадвелікоднай Сядміцы.
У гэты дзень успамінаюцца падзеі, калі Хрыстос прыйшоў у Іерусалімскі храм і шмат прапаведаваў. Лічыцца, што менавіта тады першасвяшчэннікі ўпершыню задумаліся аб Яго забойстве.
У гэты дзень чытаецца пісанне аб тым, калі Іуда вырашыўся здрадзіць Хрысту за 30 сярэбранікаў. У той час гэтай сумы хапіла для таго, каб купіць невялікі ўчастак зямлі ў наваколлях Іерусаліма.
У гэты дзень успамінаецца найважнейшая евангельская падзея – Тайная вячэра, падчас якой Збавіцель устанавіў Таінства Новага запавету – Еўхарыстыі.
У Вялікі Чацвер усе праваслаўныя павінны прычасціцца Святых Хрыстовых Таінстваў. Акрамя гэтага, у храмах у гэты дзень здзяйсняецца Чын абмывання ног, яго здзяйсняе архірэй – па прыкладзе таго, як Хрыстос абмыў ногі сваім 12 вучням.
Гэта самы журботны дзень літургічнага года, ён прысвечаны ўспаміну асуджэння на смерць, Хрэсных пакут і смерці Збавіцеля.
У гэты дзень царква ўспамінае пахаванне Ісуса Хрыста, знаходжанне цела ў магіле, сашэсце душою ў пекла для абвяшчэння там перамогі над смерцю і збавення душ. Перад самым Вялікаднем вернікі ідуць у храм, гэты час лічыцца асабліва радасным. Велікоднае богаслужэнне пачынаецца ў ноч з суботы на нядзелю, пасля чаго пачынаюць хросны ход са спевамі. У гэты дзень у храмах асвячаюць велікодныя стравы.
Вялікдзень – Светлае Хрыстова Уваскрэсенне, самае галоўнае праваслаўнае свята. Па завяршэнні богаслужэння вернікі "разгаўляюцца" – смакуюць асвячоныя яйкі і кулічы.
Затым надыходзіць Светлая Сядміца, калі у храмах будуць служыць святочныя літургіі.
"Белы бусел ляціць…", або Добрая вестка ў сэрцы і
посныя смакалікі на лагодным стале
"Хто арэ ды сее, той малоціць і вее", або
Смачныя скарбы велікапоснай кухні для земляробаў
Пад уладай сялянскіх разнасолаў, або
Час посных страў