"У сваім гародзе роўны ваяводзе…", або Майскія клопаты са смакам аўсянай кухні

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЗярняткі аўса
Зярняткі аўса - Sputnik Беларусь, 1920, 02.05.2025
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца даўнімі звычаямі спраўнай вясенняй сяўбы на вясковым агародзе, распавядае пра карысць аўса і прапануе прыгатаваць па старажытных беларускіх рэцэптах аўсяную кашу з буракамі і печыва з аўсяных шматкоў.
Май – прыгожы вясновы месяц, калі паўсюдна чуюцца спевы птушак, паветра напоўнена водарам квітнеючых дрэў і кветак. Хараство навокал!
Здаецца, лепшага часу для адпачынку не знайсці, але, тым не менш, апошні месяц вясны поўны вялікіх клопатаў для хлебаробаў і агароднікаў.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКвітнеючы май
Квітнеючы май - Sputnik Беларусь, 1920, 02.05.2025
Квітнеючы май

Праца вясной – багацце ўвосень

Беларусы – зацятыя агароднікі. Мабыць, таму й вопыт догляду гародніны, парадак чарговасці сяўбы пэўных яе культур здаўна перадаецца ад пакалення ў пакаленне. Як людзі кажуць:
"У сваім гародзе роўны ваяводзе".
Каб у верасні ўбачыць як гародніна "спраўляе баль на градках", у народзе навучаюць, што вясной трэба ўсё зрабіць як след. Напрыклад, прыступаць да працы ў добрым настроі, сеяць караняплоды ў дзень, калі на небе будзе поўня (тады расліны пойдуць не ў траву, а ў корань), разам з караняплодамі садзіць часнок з цыбуляй, сеяць на расаду капусту і рабіць "высадкі" буракоў і морквы, каб мець сваё насенне.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяМатыка за працай
Матыка за працай - Sputnik Беларусь, 1920, 02.05.2025
Матыка за працай
Цёплая вясна паскорыла працу на зямлі. З першых майскіх дзён народны каляндар падказвае – насенне якіх культур трэба першымі ўкінуць у зямлю, а якім яшчэ трэба пачакаць больш устойлівага надвор’я. Бо ад пасаджанай своечасова гародніны залежыць яе будучы ўраджай.

"Каб авёс вялікі парос!"

Раскрыўся бярозавы ліст. І, згодна з народнымі прыкметамі, надышоў час сеяць авёс. Карысць гэтай зерневай культуры вядома многім: уся расліна – ад зярнят да саломы – не толькі ежа, але і лекі для людзей, жывёл і птушак.
© Sputnik / Илья Наймушин / Перайсці ў медыябанкАўсянае збожжа
Перегрузка зерна овса  - Sputnik Беларусь, 1920, 02.05.2025
Аўсянае збожжа
Каб атрымаць добрыя аўсяныя крупы, іх мала было стаўчы ў драўляных ступах ці ашатраваць у млыне, затым правеяць і прасеяць.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСтупа з таўкачом
Ступа з таўкачом - Sputnik Беларусь, 1920, 02.05.2025
Ступа з таўкачом
Сапраўды смачную, жоўтую аўсянку, якую не сорамна было б падаць нават на святочны стол, можна было зварыць толькі з параных круп. Для гэтага адборнае чыстае зерне апарвалі гарачай вадой у злёгку завязаным мяшку да размякчэння. Пасля астуджвалі на разасланых сурвэтках і адразу сушылі іх у печы.
Затым везлі ў млын – малолі, правейвалі і некалькі разоў прасейвалі. Такі вось кошт сапраўднай аўсянай кашы!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяРучныя жорны
Ручныя жорны - Sputnik Беларусь, 1920, 02.05.2025
Ручныя жорны
Не ўсім вядома, але зерне аўса выкарыстоўвалі нават у некаторых абрадах. Верылі, што з яго дапамогай у кампаніі з вадой і асвячонай у царкве соллю можна вылечыць сурочанае дзіця.
Стравы з зерня аўса прысутнічаюць у кулінарыіях многіх народаў свету. І беларуская кухня не выключэнне!

Аўсяная кулінарыя

Завезены ў даўнія часы на тэрыторыю сучаснай Беларусі, авёс заняў тут трывалае месца. З зерня аўса вырабляюць талакно, муку, гатуюць мясныя і малочныя крупнікі, жур, мілту, пякуць аладкі, печыва, вараць кіслы ці салодкі кісель, сурагат кавы і, вядома ж, найсмачнейшыя кашы. У сучаснай кулінарыі шматкі аўса выкарыстоўваюць кандытары, якія пякуць з іх усім вядомае "аўсянае печыва" і торты.
© Sputnik / Светлана ЛицкевичАўсяная каша
Овсяная каша - Sputnik Беларусь, 1920, 02.05.2025
Аўсяная каша
Вось некалькі цікавых рэцэптаў аўсяных страў.

Печыва з аўсяных шматкоў

З чаго гатаваць:
200 г аўсяных шматкоў,
150 г цукру,
50 г мукі,
20 г вяршковага масла,
30 г разынак,
4 яйкі,
ваніль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяАўсяныя шматкі
Шматкі геркулесу - Sputnik Беларусь, 1920, 02.05.2025
Аўсяныя шматкі
Як гатаваць. Жаўткі расцерці з цукрам і вяршковым маслам драўлянай лыжкай. Шматкі прасушыць на чыстай патэльні, патаўчы ў ступе. Змяшаць з жаўткамі, дадаць муку, разынкі, ваніль, пенку ад двух яек і асцярожна перамяшаць.
Змазаць бляху тлушчам і лыжкай выкладываць на яе цеста. Выпякаць у гарачай печы (духоўцы) 15-20 хв.
Гатовае печыва асцярожна зняць з бляхі нажом.

Каша аўсяная з буракамі

З чаго гатаваць:
0,5 шк. аўсяных круп,
1 шк. вады,
0,5 шк. малака,
3 ст. л. масла,
1 бурак,
цукар (па патрэбе),
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяДля стравы спатрэбяцца буракі
Спачатку буракі трэба пачысціць - Sputnik Беларусь, 1920, 02.05.2025
Для стравы спатрэбяцца буракі
Як гатаваць. Аўсяныя крупы замачыць на 20-30 хв. у халоднай вадзе. Нарэзаць саломкай ачышчаны сыры бурак, выкласці на яго крупы. Сумесь заліць кіпячай салёнай вадой, давесці да кіпення і настаяць 15-20 хв. Пасля зноў нагрэць да кіпення, асцярожна ўліць малако і зноў закіпяціць.
Кашу перамяшаць і заправіць маслам перад падачай.

Аладкі з аўсяных шматкоў

З чаго гатаваць:
1 шк. аўсяных шматкоў,
2 шк. вады,
2 яйкі,
1 ст. л. цукру,
100 г алею,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВясковыя аладкі – сапраўдная смаката!
Аладкі на Масленіцу - Sputnik Беларусь, 1920, 02.05.2025
Вясковыя аладкі – сапраўдная смаката!
Як гатаваць. Зварыць аўсяную кашу на вадзе, астудзіць, дадаць соль, цукар, жаўткі, перамяшаць. Густа ўзбіць бялкі і ўвесці іх у цеста, асцярожна перамяшаць зверху ўніз.
Спячы аладкі да залацістай скарынкі.
Смачна есці!
Чытайце таксама:
"Белы бусел ляціць…", або Добрая вестка ў сэрцы і посныя смакалікі на лагодным стале
"На Цёплага Ляксея сажалка карасее…", або Рыбны дзень ля сакавіцкай печы
"Як гарбату піць – па сялу хадзіць…", або Старажытныя сакрэты духмянага чаю
Стужка навiн
0