https://bel.sputnik.by/20251121/mkhayly-rakhayly-abo-napamn-ab-pradzedakh-z-kutstsy--blnam-1101780921.html
"Міхайлы Рахайлы", або Напамін аб прадзедах з куццёй і блінамі
"Міхайлы Рахайлы", або Напамін аб прадзедах з куццёй і блінамі
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра асаблівасці абрадавых клопатаў на Міхайлаўскія Дзяды і раіць аднавіць да продкавага стала ялавічыну па-асенняму і... 21.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-21T09:08+0300
2025-11-21T09:08+0300
2025-11-21T09:08+0300
этнограф
ларыса мятлеўская
дзяды
стравы
традыцыйная кухня
народныя традыцыі
традыцыі
традыцыі і абрады
беларуская кухня
кулінарныя парады
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/0a/1092566727_0:79:844:554_1920x0_80_0_0_d752a07179e6aea142a840d9464af4e2.jpg
Дробным дажджом, а часам і мокрым снегам б’е ў шыбы лістапад. Шэрыя хмары беспрасветна зацягнулі неба, а халодны вецер хістае галіны дрэў. Туга аб цёплым верасні і даволі лагодным кастрычніку скрабецца ў сэрцы. Але мінулага дня не вернеш! Адна толькі радасць, што вясна са светлымі надзеямі на лепшае не так ужо і далёка, а за ёй надыдзе лета. А пакуль усё ў прыродзе рыхтуецца да надыходу зімы.У такое надвор’е, захінуўшыся ў цёплую коўдру, хочацца сядзець у хаце і гартаць сямейны альбом, узгадваючы продкаў, памінальных дзён якіх у лістападзе нямала. Поўны жыццёвай мудрасці народны каляндар апавядае, што 21 лістапада адбудзецца апошняе значнае свята года – ушанаванне Архангела Міхаіла, ці інакш Міхайлы Рахайлы.Абрадавыя клопатыЗвычайна перад гэтым днём у бліжэйшую пятніцу і ў суботу паміналі перш дзядоў, а ў наступны дзень – баб. Сёлета Міхайлаўскія Дзяды святкуюць у сам Міхайлаў дзень, а Бабы – у Матрону, прысвятак у гонар якой адзначаецца 22 лістапада. Калісьці ў гэтыя сумныя, цьмяныя дні не працавалі, каб не шкодзіць "мёртвым душам". Хіба толькі рабілі такія неадкладныя хатнія справы, як, напрыклад, накарміць жывёлу, ды, падпаліўшы ў печы, прыгатаваць тое-сёе да сямейнай памінальнай вячэры.Дні, калі ўзгадваюць продкаў, – не проста добрая традыцыя. Яна неабходная кожнаму, каб памятаць аб сваіх каранях і быць удзячным за пачатак зямнога шляху. Нездарма ж у народзе людзей, якія не шануюць бацькоў і памяць аб іх, лічылі "пустымі". Той нябачны клопат, любоў, жыццёвая навука, укладзеная дзядамі ў нашчадкаў у маленстве, назаўсёды застаюцца з кожным. І ўсё, што можна зрабіць для спачылых, – гэта памятаць аб іх, маліцца, даглядаць магілы, часцей называць іх імёны дзецям, апавядаючы аб добрых учынках і пакінутай спадчыне.Асабліва добра гэта рабіць, сабраўшыся разам за памінальнай вячэрай, бо рэшткі гэтага старажытнага абраду захаваліся і цяпер. Як і даўней, у памінальныя дні беларусы абавязкова ходзяць ў храм, а пасля набажэнства накрываюць святочны стол. Сядаючы за яго, у некаторых мясцовасцях Беларусі і цяпер сімвалічна адкладаюць на талерку ад кожнай стравы і ставяць гэтую своеасаблівую ахвяру продкам на покуці, прамаюляючы:Праз тры дні ежу, якая была на продкавай талерцы, прынята выносіць з хаты і аддаваць птушкам – лічыцца, што праз птушак ежа трапляе да продкаў. Існуе меркаванне, што ўшанаваныя такім чынам продкі і надалей будуць спрыяць жывым у паўсядзённым жыцці.Продкавы столЗвычайна на памінальны стол гатуюць некалькі галоўных страў – гэта абавязкова каша куцця і бліны. Таксама на стале прысутнічаюць і тыя стравы, якія лічацца сямейнымі і перадаюцца ад пакалення ў пакаленне. Нагадваем некалькі добрых рэцэптаў старадаўніх прысмакаў з абрадавай народнай кухні.Куцця памінальнаяЗ чаго гатаваць.Як гатаваць. Зварыць на вадзе посную кашу, астудзіць, пасыпаць цукрам.У іншым посудзе (макотры) расцерці мак да "малачка", дадаць мёд, злучыць з кашай і добра перамяшаць.Калі каша моцна густая, то ў яе можна ўліць крыху халоднай гатаванай вады. Пасля дадаюць крышаныя арэхі.Мяса "па-асенняму"З чаго гатаваць:Як гатаваць. У мясе выдаліць плеўкі, нарэзаць невялікімі кавалкамі. Падсмажыць на патэльні цыбулю з морквай.Скласці мясныя кавалачкі ў жароўню, перакладаючы кожны слой скрылікамі яблыкаў са скуркай ды падсмажанымі цыбуляй і морквай. Дадаць соль, перац, вымыты чарнасліў без костачак. Уліць булёну (можна вады) столькі, каб пакрываў мяса. Тушыць мяса да мяккасці.КалінніцаТакую цікавую назву носіць кулага з каліны.З чаго гатаваць:Як гатаваць. Заліць свежыя ці марожаныя ягады каліны вадой, пасаладзіць цукрам і запарыць у печы (духоўцы) да гатоўнасці.Развесці муку ў невялікай колькасці халоднай гатаванай вады, уліць у гарачыя ягады, перамяшаць і пакінуць на некалькі хвілін. Калі страву салодзяць не цукрам, а мёдам, то яго дадаюць перад падачай на стол.Дарэчы, у даўніну на Магілёўшчыне калінніцу гатавалі з дапамогай жытняй мукі. Для гэтага муку заварвалі, пакідалі ў цёплым месцы (каб укісла), а пасля дадавалі яе ў ягады каліны і варылі ў печы разам.Добрай вячэры разам з блізкімі!Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/0a/1092566727_0:0:844:633_1920x0_80_0_0_5b605447893ad6cf8c177b158f3305f8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
этнограф ларыса мятлеўская міхайлаўскія дзяды і бабы дзедаванне продкі народныя традыцыі абрадавая кухня кулінарыя кулінарныя парады беларускія стравы старадаўнія рэцэпты куцця бліны ялавічына калінніца культура спадчына беларусь лариса метлевская михайловские деды предки народные традиции обрядовая кулинария кулинарные советы белорусские блюда древние рецепты кутья блины калинница наследие
этнограф ларыса мятлеўская міхайлаўскія дзяды і бабы дзедаванне продкі народныя традыцыі абрадавая кухня кулінарыя кулінарныя парады беларускія стравы старадаўнія рэцэпты куцця бліны ялавічына калінніца культура спадчына беларусь лариса метлевская михайловские деды предки народные традиции обрядовая кулинария кулинарные советы белорусские блюда древние рецепты кутья блины калинница наследие
"Міхайлы Рахайлы", або Напамін аб прадзедах з куццёй і блінамі
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра асаблівасці абрадавых клопатаў на Міхайлаўскія Дзяды і раіць аднавіць да продкавага стала ялавічыну па-асенняму і духмяную калінніцу па традыцыйных беларускіх рэцэптах.
Дробным дажджом, а часам і мокрым снегам б’е ў шыбы лістапад. Шэрыя хмары беспрасветна зацягнулі неба, а халодны вецер хістае галіны дрэў. Туга аб цёплым верасні і даволі лагодным кастрычніку скрабецца ў сэрцы. Але мінулага дня не вернеш! Адна толькі радасць, што вясна са светлымі надзеямі на лепшае не так ужо і далёка, а за ёй надыдзе лета. А пакуль усё ў прыродзе рыхтуецца да надыходу зімы.
У такое надвор’е, захінуўшыся ў цёплую коўдру, хочацца сядзець у хаце і гартаць сямейны альбом, узгадваючы продкаў, памінальных дзён якіх у лістападзе нямала. Поўны жыццёвай мудрасці народны каляндар апавядае, што 21 лістапада адбудзецца апошняе значнае свята года – ушанаванне Архангела Міхаіла, ці інакш Міхайлы Рахайлы.
Звычайна перад гэтым днём у бліжэйшую пятніцу і ў суботу паміналі перш дзядоў, а ў наступны дзень – баб. Сёлета Міхайлаўскія Дзяды святкуюць у сам Міхайлаў дзень, а Бабы – у Матрону, прысвятак у гонар якой адзначаецца 22 лістапада. Калісьці ў гэтыя сумныя, цьмяныя дні не працавалі, каб не шкодзіць "мёртвым душам". Хіба толькі рабілі такія неадкладныя хатнія справы, як, напрыклад, накарміць жывёлу, ды, падпаліўшы ў печы, прыгатаваць тое-сёе да сямейнай памінальнай вячэры.
Дні, калі ўзгадваюць продкаў, – не проста добрая традыцыя. Яна неабходная кожнаму, каб памятаць аб сваіх каранях і быць удзячным за пачатак зямнога шляху. Нездарма ж у народзе людзей, якія не шануюць бацькоў і памяць аб іх, лічылі "пустымі". Той нябачны клопат, любоў, жыццёвая навука, укладзеная дзядамі ў нашчадкаў у маленстве, назаўсёды застаюцца з кожным. І ўсё, што можна зрабіць для спачылых, – гэта памятаць аб іх, маліцца, даглядаць магілы, часцей называць іх імёны дзецям, апавядаючы аб добрых учынках і пакінутай спадчыне.
Асабліва добра гэта рабіць, сабраўшыся разам за памінальнай вячэрай, бо рэшткі гэтага старажытнага абраду захаваліся і цяпер. Як і даўней, у памінальныя дні беларусы абавязкова ходзяць ў храм, а пасля набажэнства накрываюць святочны стол. Сядаючы за яго, у некаторых мясцовасцях Беларусі і цяпер сімвалічна адкладаюць на талерку ад кожнай стравы і ставяць гэтую своеасаблівую ахвяру продкам на покуці, прамаюляючы:
"Перш чым сабе – продкам".
Праз тры дні ежу, якая была на продкавай талерцы, прынята выносіць з хаты і аддаваць птушкам – лічыцца, што праз птушак ежа трапляе да продкаў. Існуе меркаванне, што ўшанаваныя такім чынам продкі і надалей будуць спрыяць жывым у паўсядзённым жыцці.
Звычайна на памінальны стол гатуюць некалькі галоўных страў – гэта абавязкова каша куцця і бліны. Таксама на стале прысутнічаюць і тыя стравы, якія лічацца сямейнымі і перадаюцца ад пакалення ў пакаленне. Нагадваем некалькі добрых рэцэптаў старадаўніх прысмакаў з абрадавай народнай кухні.
Як гатаваць. Зварыць на вадзе посную кашу, астудзіць, пасыпаць цукрам.
У іншым посудзе (макотры) расцерці мак да "малачка", дадаць мёд, злучыць з кашай і добра перамяшаць.
Калі каша моцна густая, то ў яе можна ўліць крыху халоднай гатаванай вады. Пасля дадаюць крышаныя арэхі.
Як гатаваць. У мясе выдаліць плеўкі, нарэзаць невялікімі кавалкамі. Падсмажыць на патэльні цыбулю з морквай.
Скласці мясныя кавалачкі ў жароўню, перакладаючы кожны слой скрылікамі яблыкаў са скуркай ды падсмажанымі цыбуляй і морквай. Дадаць соль, перац, вымыты чарнасліў без костачак. Уліць булёну (можна вады) столькі, каб пакрываў мяса. Тушыць мяса да мяккасці.
Такую цікавую назву носіць кулага з каліны.
1-1,5 ст. л. пшанічнай мукі,
цукар ці мёд (па патрэбе).
Як гатаваць. Заліць свежыя ці марожаныя ягады каліны вадой, пасаладзіць цукрам і запарыць у печы (духоўцы) да гатоўнасці.
Развесці муку ў невялікай колькасці халоднай гатаванай вады, уліць у гарачыя ягады, перамяшаць і пакінуць на некалькі хвілін. Калі страву салодзяць не цукрам, а мёдам, то яго дадаюць перад падачай на стол.
Дарэчы, у даўніну на Магілёўшчыне калінніцу гатавалі з дапамогай жытняй мукі. Для гэтага муку заварвалі, пакідалі ў цёплым месцы (каб укісла), а пасля дадавалі яе ў ягады каліны і варылі ў печы разам.
Добрай вячэры разам з блізкімі!
"На двары лёд – кавалю мёд…", або
Святочная кухня на Кузьмінкі"Ад Змітра баба хітра…", або Вясковыя
сакрэты салення гародніны па двухсотгадовых рэцэптах
Запрашаем на Багач, або
Час вялікага каравая і вясельнага пірага