"Вясна на калочку…", або Велікапосныя сакрэты сакавіцкага стала

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЦукаты з гарбуза
Цукаты з гарбуза - Sputnik Беларусь, 1920, 20.03.2026
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская нагадвае пра астранамічныя асаблівасці пачатку новага аграрнага года, успамінае гістарычнае паходжанне вясковай звычкі расады агародніны і раіць прыгатаваць па посных рэцэптах традыцыйны сялянскі пірог з рабарбарам ды духмяную каву з цыкорыі.
Здаецца, яшчэ ўчора на палях ляжалі шэрыя снягі, а сёння ад іх няма і знаку. Святкуючы вясенняе раўнадзенства, якое заўсёды адбываецца з 20 на 21 сакавіка, з высокага блакіту сонца шчодра залоціць вільгатную зямлю.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВясна крочыць па зямлі
Вясна - Sputnik Беларусь, 1920, 18.03.2026
Вясна крочыць па зямлі
На думку народа галоўнае нябеснае свяціла – Сонца – цесна звязана з Зямлёй. Розныя поры года і іх паслядоўная змена адбываюцца тады, калі Сонца то набліжаецца да Зямлі, то ад яе аддаляецца. Усе поры знаходзяцца ва ўзаемазалежнасці і ўзаемадзеянні, бо, як казалі продкі:
"Зіма на лета працуе, а лета на зіму".

Вясна надышла!

Калісьці ў гэты час там і сям было чуваць дзявочыя галасы, якія звонкімі вяснянкамі ўхвалялі надыход вясны.

"Вясна на калочку,
Не напрала на сарочку,

Вясна на паліцы,
Не напрала на спадніцы,

Вясна на прыпечку,
Не напрала да й на плечы…
".

© Sputnik / Альфред Микус"Вясна на паліцы, не напрала на спадніцы..."
Гуканне вясны ў Вязынцы - Sputnik Беларусь, 1920, 18.03.2026
"Вясна на паліцы, не напрала на спадніцы..."
Сапраўды, дзень значна пабольшаў – і зімовыя доўгія вечары за прадзівам засталіся дзесьці ў снежным мінулым. Наперадзе ж чакаюць вясновыя клопаты.
Яшчэ за тыдзень да раўнадзенства – пачынаючы з 14 сакавіка – народны каляндар амаль штодня падказваў гаспадарам, што трэба пачынаць актыўна рупіцца аб будучым ураджаі, бо менавіта з гэтай даты ў даўнія часы пачынаўся новы аграрны год. Адметнасць была ў тым, што непасрэдна ад 14 сакавіка трэба было чатыры дні сачыць за надвор’ем. Так, лічылася: якім будзе першы дзень, такой будзе вясна; на якое надвор’е будзе багаты другі дзень (15 сакавіка), такое прыйдзе й лета; трэці дзень (16 сакавіка) прадкажа восень, а чацвёрты (17 сакавіка) падкажа, што чакаць узімку.
© Sputnik / Альфрэд МікусДобрае надвор'е трэба гукаць, а таксама ўважліва назіраць за яго прыкметамі
Гуканне вясны - Sputnik Беларусь, 1920, 18.03.2026
Добрае надвор'е трэба гукаць, а таксама ўважліва назіраць за яго прыкметамі
І, калі абапірацца на народныя прыкметы, вясна і лета чакаюцца сёлета пагодныя, сонечныя, ды і восень з зімою будуць "не бяды". Але пажывём – пабачым: ці спраўдзяцца народныя прыкметы з такім аптымістычным для вясковай гаспадаркі прагнозам!

Расада ў рэтраспектыве

Адна з важных вясенніх работ, накіраваных на атрыманне добрага ўраджаю агародніны, – вырошчванне расады. Нашы продкі ведалі толк у агародніцтве, бо карысталіся багатым вопытам папярэдніх пакаленняў. Аднак у дадатак да ўсяго таксама стараліся назапасіць новыя веды ў вядзенні сельскай гаспадаркі. Напрыклад, у пачатку ХХ стагоддзя сяляне, якія валодалі граматай, атрымлівалі па пошце кнігі па садаводстве і агародніцтве ажно з далёкага Санкт-Пецярбурга. Імператарскае Расійскае Таварыства Пладаводства выпускала карысныя для вяскоўцаў выданні з гучнымі назвамі накшталт наступных: "Как выбиться из нужды к достатку посредством сада", "Плодовый и ягодный садик крестьянина Ивана Никитина", "Возделывание редких огородных растений и его практическое значение" і інш.
© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкБез своечасовай расады добрых таматаў не знайсці!
Томаты в теплице, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920, 18.03.2026
Без своечасовай расады добрых таматаў не знайсці!
Напісаныя даступнай мовай кніжачкі, разлічаныя на вясковае насельніцтва тагачаснай Расійскай імперыі, усяляк пераконвалі сялянства ў карысці вядзення прысядзібнай гаспадаркі, адзначаючы зацікаўленасць нават вясковых дзетак у вядзенні сваіх маленькіх садкоў:
"Дети же крестьян, исполняя различные работы в своих любимых садиках, приучались с малых лет трудиться и находить в трудах удовольствие" (паводле пецярбургскага выдання 1907 года "Как выбиться из нужды к достатку посредством сада").
Сярод безлічы каштоўных парад, якія тычыліся культывавання агародніны, аўтары згаданых кніг вучылі сялян як вырошчваць расаду ў невялікіх па сучасных мерках цяпліцах. Паступова гэтыя збудаванні з’явіліся амаль у кожнай гаспадарцы. Часцей іх выкарыстоўвалі для атрымання расады капусты, а памідоры па старой завядзёнцы прарошчвалі на прагрэтых сакавіцкім сонцам падаконнях цёплых хат. Дарэчы, зацятыя агароднікі і цяпер так робяць! Нездарма ж продкі казалі:
"Хто дбае, той і мае!"
Дбайныя гаспадары заўсёды трымалі гэтае выслоўе ў розуме. А руплівые гаспадыні заўважалі:
"А хто мае, той і за стол запрашае!"
І сапраўды, беларускі вясковы стол нават у посныя часы прываблівае сваімі кулінарнымі сакрэтамі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЦерцюха запраўленая грыбамі, цыбуляй і кропам
Церцюха запраўленая грыбамі цыбуляй і кропам - Sputnik Беларусь, 1920, 18.03.2026
Церцюха запраўленая грыбамі, цыбуляй і кропам

У атачэнні посных смакаў

Працягваецца Вялікі пост – і самы час у гонар вясновага сонца прыгатаваць смачны посны пірог з рабарбарам. Свежы рабарбар (рэвень) яшчэ не вырас, але ў добрай гаспадыні заўсёды знойдзецца крыху гэтай замарожанай расліны ці закансерваваны слоічак з ёю. Калі ж рабарбара няма, то для такой выпечкі можна таксама выкарыстаць ягады клубніц або журавін.

Пірог з рабарбарам

З чаго гатаваць цеста:
1-1,2 кг пшанічнай мукі,
50 г дражджэй,
1 шк. алею,
2 шк. цёплай вады,
1 ч. л. солі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЦеста для стравы
Цеста на морозцы - Sputnik Беларусь, 1920, 18.03.2026
Цеста для стравы
З чаго гатаваць начынку:
1 кг рабарбара,
3/4 шк. цукру,
1 шк. гарбузовых цукатаў,
2 ст. л. моцнага салодкага чаю,
10 грэцкіх арэхаў.
Як гатаваць. Замясіць поснае цеста, накрыць сурвэткай і даць падняцца ў цёплым месцы. Калі цеста падымецца – абмяць яго і даць падняцца яшчэ раз.
Чаранкі рабарбара ачысціць, прамыць, нарэзаць на кавалачкі велічынёй прыкладна ў 1 см.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяРэвень чысцяць вельмі старанна
Рэвень чысцяць і збіраюць у кошык на агародзе - Sputnik Беларусь, 1920, 18.03.2026
Рэвень чысцяць вельмі старанна
Засыпаць цукрам, дадаць вады (каб толькі пакрывала рабарбар) і гатаваць да мяккасці, затым адцадзіць і астудзіць. Ахалоджаны рабарбар перамяшаць з цукатамі.
Пакласці цеста на стол і падзяліць на тры часткі. З двух частак цеста раскачаць донца для пірага, пакласці на змазаную алеем бляху, накалоць відэльцам, пасыпаць сухарыкамі, выкласці начынку, накрыць зверху раскачаным з трэцяй часткі цестам. Прыгожа зашчыпаць шоў, накалоць відэльцам паверхню пірага, змазаць моцным салодкім чаем (для колеру), пасыпаць здробненымі арэхамі.
Выпякаць пірог пры тэмпературы 200 градусаў.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПірог вясковы
Пірог вясковы - Sputnik Беларусь, 1920, 18.03.2026
Пірог вясковы
Падаваць да гарбаты, ракагі або кавы з цыкорыі.

Цукаты з гарбуза па-пружанску

З чаго гатаваць:
3 кг гарбуза,
1 кг цукру,
3 апельсіны,
1 лімон,
1-2 ст. л. крухмалу.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГарбуз для стравы
Гарбуз для цукатаў - Sputnik Беларусь, 1920, 18.03.2026
Гарбуз для стравы
Як гатаваць. Пачысціць гарбуз ад семак і скуркі, нарэзаць маленькімі кубікамі.
Вымытыя апельсіны і лімон нарэзаць долькамі разам са скуркай, дадаць да гарбуза, перамяшаць, усыпаць цукар і пакінуць на ноч.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКрышаны на цукаты гарбуз
Гарбуз, крышаны на цукаты - Sputnik Беларусь, 1920, 18.03.2026
Крышаны на цукаты гарбуз
Раніцай давесці масу да кіпення на сярэднім агні і крыху паварыць, сочачы, каб не разварыўся гарбуз. Адкінуць на сіта, аддзяліць рэшткі цытрусавых ад гарбуза.
Гарбузовыя кавалачкі раскласці тонкім слоем на талерках (блясе) і даць высахнуць пры пакаёвай тэмпературы (можна выкарыстаць адмысловую сушылку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГарбузовыя кавалачкі сохнуць пры пакаёвай тэмпературы
Цукаты з гарбуза - Sputnik Беларусь, 1920, 18.03.2026
Гарбузовыя кавалачкі сохнуць пры пакаёвай тэмпературы
Як высахнуць, абкачаць у крухмале і скласці ў шкляны слоік, закрыць накрыўкай і захоўваць у халодным месцы.

Кава з цыкорыі

Інгрэдыенты прыведзены з разліку на 200 мл напітку:
З чаго гатаваць:
10 г парашку цыкорыі,
200 мл вады,
50 г вяршкоў,
цукар (па патрэбе).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКава з цыкорыі
Імбрычак з ракагай - Sputnik Беларусь, 1920, 18.03.2026
Кава з цыкорыі
Як гатаваць. Падрыхтаваныя карані цыкорыі дробна нарэзаць, падсмажыць (можна падпячы ў духоўцы).
Размалоць і зварыць, як каву.
Дадаць 50 г вяршкоў, а таксама цукар па патрэбе.
Смачна есці!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЦукаты з гарбуза
Цукаты з гарбуза - Sputnik Беларусь, 1920, 18.03.2026
Цукаты з гарбуза
Чытайце таксама:
"Сакавік снегам сее, а часам сонцам грэе…", або Гатуем з бручкі посныя прысмакі
"Прыйшоў Прохар ды Улас – скора вясна ў нас…", або Узбагачаем пост 200-гадовымі стравамі
Вясна пачынаецца з Грамніц, або Стрэчанне са смакам сялянскай кухні
Стужка навiн
0