"Макава свята на ладкі багата…", або Як крыніца з Усялюба звязана з дубровенскай кухняй

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЛадкі з падкалотай у гаршку
Ладкі з падкалотай у гаршку - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2026
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская ўзгадвае гісторыю паходжання свята маку і мёду і прапануе прыгатаваць да Першага Спаса па старажытным рэцэпце з Дубровеншчыны духмяныя ладкі з макавай падкалотай.
Цёплыя жнівеньскія дні клічуць у падарожжа. Апошні месяц лета пачаўся з вандровак па Дубровенскім і Навагрудскім раёнах, падчас якіх напярэдадні Спасаўскіх святкаванняў пашанцавала пакаштаваць вады з крыніцы, асвечанай у гонар Святых пакутнікаў Макавеяў, і запісаць у кулінарны сшытак народны рэцэпт ладак з макавай падкалотай.
Калі вандруеш па Беларусі, вока прагна прыкмячае мясцовыя асаблівасці краю: аздобленыя кветкамі прыдарожныя крыжы, каплічкі ў гонар Божай Маці, памятныя камяні, драўляныя і каменныя цэрквы, велічныя старадаўнія касцёлы, ліштвы на вокнах з адмысловай разьбой і іншыя цікавосткі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКаплічка ў гонар Божай Маці
Ля касцёла Святога Казіміра - Sputnik Беларусь, 1920, 13.08.2026
Каплічка ў гонар Божай Маці
Яркія кусты квітнеючых флёксаў гараць у палісадніках каля вясковых хат, нагадваючы, што зусім хутка першы месяц восені.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЖнівеньскія флёксы
Жнівеньскія кветкі - Sputnik Беларусь, 1920, 13.08.2026
Жнівеньскія флёксы
Пад цяжарам спелых пладоў амаль да зямлі нахілілі галіны яблыневыя сады. Такім убачыўся аграгарадок Усялюб, што размясціўся ў 15 км ад Навагрудка.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯблыня ў аграгарадку
Яблыня - Sputnik Беларусь, 1920, 13.08.2026
Яблыня ў аграгарадку
Упершыню гэтае старадаўняе мястэчка ўзгадваецца ў 1422 годзе і тут ёсць што паглядзець. Тут знаходзіцца адзін з самых старажытных на тэрыторыі Беларусі каталіцкіх храмаў – гатычны касцёл Святога Казіміра, пабудаваны ў 1433 годзе.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКасцёл Святога Казіміра
Касцёл Святога Казіміра - Sputnik Беларусь, 1920, 13.08.2026
Касцёл Святога Казіміра
Недалёка прытаіўся стары маёнтак і парк пры ім. А таксама зацішна пазірае на наваколле царква Архангела Міхаіла 1840 года і струменіцца крыніца Святых пакутнікаў Макавеяў, якая была асвечана 14 жніўня 2011 года прыходам гэтага храма. Цяпер гэта места паломніцтва, куды штогод (асабліва ў дзень памяці згаданых пакутнікаў) сцякаюцца вернікі з усёй Беларусі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяМакавеева крыніца
Макавеева крыніца - Sputnik Беларусь, 1920, 13.08.2026
Макавеева крыніца
Над крыніцай пабудавана капліца, аздобленая абразом з выявай святых пакутнікаў, побач добраўпарадкаваная купель. Вада ў крыніцы лічыцца лекавай і са слоў мясцовых жыхароў дапамагае пры хваробах касцей.
Царкоўныя і народныя традыцыі часта моцна пераплецены. Так, у сярэдзіне жніўня, калі пачынаецца актыўнае выспяванне насення маку, якому здаўна належала значнае месца ў беларускай кулінарыі, адзначаецца царкоўнае свята Макавей.

Свята маку і мёду

Макавей – ці інакш Першы Спас, Макаўё, Спас Мядовік, Медзяны Спас – свята маку і мёду. У даўнія часы, пачынаючы з яго, земляробы адзначалі цэлы шэраг урачыстасцей, звязаных з ушанаваннем старажытнага бажаства ўрадлівасці і дастатку Спарыша. У гэты дзень продкі назіралі за надвор’ем і прыкмячалі:
калі ідзе дождж, то будзе шмат грыбоў;
калі суха, то трэба асцерагацца прыродных пажараў;
калі ж раніцай выпадаюць халодныя росы – хутка надыдзе восень.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяМакавае зерне
Макавае зерне - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2026
Макавае зерне
У царкоўнай жа традыцыі 14 жніўня – дзень успамінаў пра мужнасць, нечалавечыя пакуты і стойкасць веры сямі братоў Макавеяў, якіх забілі адзін за адным на вачах маці ў 166 годзе да Р.Х. Таксама на Першы Спас у царкве было прынята асвячаць мёд і першы ўраджай гародніны, які сяляне прыносілі з уласных подворкаў – менавіта так пачыналіся традыцыйныя провады лета.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНа Першы Спас у царкве прынята асвячаць мёд
Медовый спас - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2026
На Першы Спас у царкве прынята асвячаць мёд
Дарэчы, у гэты гарачы да гаспадарчых спраў дзень не забаранялася працаваць, але ўвечары продкі абавязкова наладжвалі застолле. І між іншых народных прысмакаў гаспадыня падавала на святочны стол пірагі з макам, мёдам, морквай, ды стравы, у якія можна было макаць – усё ж такі Макаўё!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяБулкі з макам
Булкі з макам - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2026
Булкі з макам

Абрадавы далікатэс да Першага Спаса

У вёсцы Расасна, што ў Дубровенскім раёне на Віцебшчыне, давялося пакаштаваць менавіта такую страву, якая называецца "ладкі з падкалотай". Цікава, што гэтую абрадавую страву гатуюць не толькі на Макавей, але і на сялянскае вяселле.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяІнгрэдыенты для аладак з падкалотай
Інгрэдыенты для аладак з падкалотай - Sputnik Беларусь, 1920, 13.08.2026
Інгрэдыенты для аладак з падкалотай

Ладкі з макавай падкалотай

З чаго гатаваць ладкі:
500 г мукі,
450-500 г кефіру (кіслага малака),
1 кавалачак сала (для падмазвання патэльні),
1 ст. л. цукру,
0,5 г соды,
0,5 ч. л. солі
З чаго гатаваць падкалоту:
2 шк. смятаны,
4 ст. л. маку,
1 шк. цукру.
Як гатаваць ладкі. У прасеяную муку дадаць соду, соль, цукар. Пакінуць на 15 хв. Мяшаючы, паступова ўліваць кефір да ўтварэння вельмі густога цеста, якое не павінна расцякацца па патэльні. Пакінуць на 15 хв., каб цеста стала "наздраватым".
Затым тоўсты кавалачак сала накалоць на відэлец і падмазаць ім нагрэтую патэльню. Лыжкай выкласці густое цеста, не прыплёскваючы яго зверху. Выпякаць ладкі з абодвух бакоў.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЛадкі на патэльні
Ладкі на патэльні - Sputnik Беларусь, 1920, 13.08.2026
Ладкі на патэльні
Як гатаваць падкалоту. У ступу ці макотру ўсыпаць мак, дадаць у яго крыху цукру і расцерці. У міску са смятанай усыпаць шклянку цукру і мак, даць пастаяць, каб цукар разышоўся.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПадкалота да ладак
Падкалота да ладак - Sputnik Беларусь, 1920, 13.08.2026
Падкалота да ладак
Пад канец гатавання стравы ладкі пакласці ў чыгунок ці гліняны гаршчок, заліць смятанай з макам і паставіць тушыцца у негарачую печ на паўгадзіны і болей (каб ладкі добра набрынялі ад падкалоты).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЛадкі з падкалотай з печы
Ладкі з падкалотай з печы - Sputnik Беларусь, 1920, 13.08.2026
Ладкі з падкалотай з печы
Таксама можна паставіць залітыя падкалотай ладкі ў халадзільнік і вытрымаць ноч.
Смачна есці!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЛадкі з падкалотай
Ладкі з падкалотай - Sputnik Беларусь, 1920, 13.08.2026
Ладкі з падкалотай
Чытайце таксама:
"Зерне ў каласку – не валяйся ў халадку…", або Зажынкі з водарам сялянскіх ласункаў
"Агурок на талерку скок…", або Хрусткая кулінарыя заўсёды ў пашане
Каралева шляхецкіх палісаднікаў, або Гатуем "мігдалы" з ружавых пялёсткаў
Стужка навiн
0