Каралева шляхецкіх палісаднікаў, або Гатуем "мігдалы" з ружавых пялёсткаў

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСіроп з руж
Сіроп з руж - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2026
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца старажытнымі гаспадарчымі сакрэтамі збору кветак руж і раіць аднавіць на аматарскай кухні па даўніх рэцэптах з Міншчыны далікатэсны мёд з пялёсткаў шыпшыны ды водарны ружавы сіроп.
Пра ліпень у народзе справядліва кажуць, што ён "пякучы, але даручы". Так і ёсць, бо сярэдні летні месяц шчодры на карысныя дарункі, якія шматколерным хараством распускаюцца навокал. Не прапусціце летні дзень, калі квітнеюць ружы!
© SputnikЛіпеньскія ружы
Розы в Ботаническом саду Минска - Sputnik Беларусь, 1920, 16.07.2026
Ліпеньскія ружы

Найпрыгажэйшая з кветак

Ах, ружа, найпрыгажэйшая з усіх кветак, сапраўдная каралева палісаднікаў! З даўніх часоў сваім хараством яна натхняла мастакоў і паэтаў. Аб ёй спявалі песні, складалі паданні і ва ўсе часы яе малявалі самыя знакамітыя мастакі.
Калісьці кожная дзяўчына – ці то сялянка, ці то паненка – абавязкова бавіла вольны час за рукадзеллем.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВышываныя на абрусе ружы
Вышываныя ружы - Sputnik Беларусь, 1920, 16.07.2026
Вышываныя на абрусе ружы
Сапраўды, як сімвал дзявоцкай прыгажосці і цнатлівасці, жаноцкага хараства і росквіту ружа займае цэнтральнае месца ў аздабленні ручнікоў, дываноў і ў народным адзенні.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВышываная ружа на ручніку
Вышываныя ружы - Sputnik Беларусь, 1920, 16.07.2026
Вышываная ружа на ручніку
Майстэрства, з якім выкананы вышыўкі кветак простымі сялянкамі, глыбока ўражваюць. Нездарма падобнымі творамі народнага мастацтва ганарацца музеі краіны.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСтарадаўнія вышыўкі руж – сапраўдныя шадэўры!
Вышываныя ружы - Sputnik Беларусь, 1920, 16.07.2026
Старадаўнія вышыўкі руж – сапраўдныя шадэўры!
Да таго ж ружа – вельмі карысная кветка, якая выкарыстоўваецца і ў якасці лекаў, і як вытанчаны ласунак. Так, як крыніцу вітамінаў і папулярны лекавы сродак у народнай медыцыне найчасцей ужываюць плады менавіта дзікай ружы (шыпшыны). Але гатункі культурнай і асабліва чайнай ружы не менш каштоўныя: яе пялёсткі, звараныя з мёдам, ужываюць у якасці гарбаты пры ангіне, авітамінозе, рожыстым запаленні, а таксама для ўмацавання імунітэту. А вось свежыя раны і хворае на ангіну горла прамывюць вадой з пялёсткаў ружы.
У беларускай вёсцы варэння з ружавых пялёсткаў не гатавалі. Падобныя "мігдалы" простым людзям не былі вядомыя, хіба толькі жменю сушаных пялёсткаў некаторая гаспадыня возьме ды кіне ў гарбату. Чаго не скажаш пра жыхароў маёнткаў – беларуская шляхта любіла аздабляць маёнткі ружавымі кветнікамі і выкарыстоўваць ружы не толькі для букетаў, але і з кулінарнымі мэтамі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяРужы выкарыстоўвалі не толькі для букетаў, але і з кулінарнымі мэтамі
Тоўчаныя пялёсткі ружы - Sputnik Беларусь, 1920, 16.07.2026
Ружы выкарыстоўвалі не толькі для букетаў, але і з кулінарнымі мэтамі
Нават цяпер, вандруючы па Беларусі, завітаўшы ў мясціны, дзе захаваліся рэшткі сядзібных будынкаў, можна сустрэць здзічэлыя ружавыя зараснікі. Па ўспамінах старажылаў, панскія маёнткі былі густа абсаджаныя ружавымі кустамі. Як, напрыклад, на Лагойшчыне каля Мінска, дзе падобныя кветнікі захоўваліся яшчэ ў 40-я гады ХХ стагоддзя.
Дарэчы, аўтар першай беларускай кулінарна-гаспадарчай энцыклапедыі "Літоўская гаспадыня" Ганна Цюндзявіцкая навучала гаспадынь таго часу, як рабіць касметычную ружавую ваду, варыць жэле і варэнне з пялёсткаў руж.
© Sputnik / Сергей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкПа ўспамінах старажылаў, маёнткі былі густа абсаджаныя ружавымі кустамі
Роза после дождя - Sputnik Беларусь, 1920, 16.07.2026
Па ўспамінах старажылаў, маёнткі былі густа абсаджаныя ружавымі кустамі

Ружавы куст з дзіцячых мар

У маім садзе даўно расце незвычайны куст чайнай ружы, які трапіў да мяне гадоў трыццаць таму. Асаблівасць яго ў тым, што калісьці ён рос паблізу колішняга маёнтка графаў Тышкевічаў пад Вільняй (цяперашні Вільнюс). Сціплыя блякла-ружовыя кветкі вабілі надзвычай тонкім водарам, а форма бутонаў была акурат такая, якую любіў маляваць знакаміты польска-расійскі мастак беларускага паходжання Ян Хруцкі. Мастак праславіўся як майстра нацюрмортаў, пейзажаў і партрэтаў. У другой палове ХІХ стагоддзя ён працяглы час жыў у Вільні, дзе, магчыма і стварыў у 1839 годзе знакаміты "Нацюрморт з кветкамі і садавінай", рэпрадукцыі з якога можна было сустрэць у многіх сялянскіх хатах.
Была гэтая карціна і ў хаце маёй бабулі. Змалку разглядаючы кветкі на карціне, мілавалася з ружы ў сярэдзіне букета, не ведаючы, што ў будучым не толькі сама пасаджу ў бабуліным садзе гэты старажытны гатунак чайнай ружы, але і прыгатую варэнне і мёд з яе пялёсткаў.

"Мігдалы" з руж

З даўніх чаксоў з пялёсткаў духмянай ружы вараць варэнне, джэмы ды сіропы. Таксама з імі гатуюць самыя вытанчаныя дэсерты, дадаюць у гарбату, робяць напіткі, смак якіх нават у халодны зімовы вечар здольны перанесці ў пяшчоту ліпеньскага ранку.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПялёсткі шыпшыны на гарбату
Пялёсткі шыпшыны на гарбату - Sputnik Беларусь, 1920, 16.07.2026
Пялёсткі шыпшыны на гарбату

Мёд з пялёсткаў шыпшыны

Ружавы мёд – гэта нешта вельмі эксклюзіўнае! Аднак, каб яго (або ружавае варэнне, ці джэм) атрымаць у самым якасным стане, трэба памятаць, што:
збіраць пялёсткі руж пажадана далёка ад дарог,
найлепей да стравы падыдуць пялёсткі дзікай шыпшыны ці чайнай ружы,
збіраць неабходна ранкам, калі высахне раса,
каб сабраць патрэбную колькасць пялёсткаў, іх можна захоўваць у лядоўцы на працягу 2-х дзён у добра закаркаванай пасудзіне.
І хоць мёду згодна з даўнімі рэцэптамі атрымаецца "капялётачка", але ж яно таго каштуе – бо гэта сапраўдны беларускі ласунак!
З чаго гатаваць:
80 г пялёсткаў шыпшыны,
0,5 шк. вады,
100 г мёду.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяШыпшына
Шыпшына - Sputnik Беларусь, 1920, 16.07.2026
Шыпшына
Як гатаваць. Заліць пялёсткі шыпшыны (або чайнай ружы) кіпенем і варыць на слабым агні 15 хв. Пасля даць настаяцца.
Праз суткі дадаць мёд і добра перамяшаць. Затым кіпяціць, памешваючы на слабым агні, пакуль не пачне гусцець.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяМёд з пялёсткаў шыпшыны
Мёд з пялёсткаў шыпшыны - Sputnik Беларусь, 1920, 16.07.2026
Мёд з пялёсткаў шыпшыны

Ружавы мёд

З чаго гатаваць:
200 г пялёсткаў чайнай ружы,
200 г мёду.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяРужа
Ружа - Sputnik Беларусь, 1920, 16.07.2026
Ружа
Як гатаваць. Перабраць свежыя, сухія пялёсткі чайнай ружы і прасеяць праз рэдкае сіта, каб выдаліць пылок і дробнае смецце. Жменю пялёсткаў заліць амаль усім мёдам і перацерці пялёсткі драўлянай лыжкай (таўкачом), пакуль не пусцяць сок. Зноў дадаць пялёсткі і рабіць так, пакуль яны не скончацца.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПялёсткі ружы трэба перацерці таўкачом
Пялёсткі ружы трэба перацерці таўкачом - Sputnik Беларусь, 1920, 16.07.2026
Пялёсткі ружы трэба перацерці таўкачом
Невялікія слоікі прастэрылізаваць і высушыць. Перакласці туды мядовую ружавую масу і заліць зверху астатнім мёдам так, каб маса была цалкам ім пакрыта.
Захоўваць у лядоўні.
Падаваць з чорным ці зялёным чаем. Так, у запараны чай дадаць 1 ч. л. мёду з пялёсткаў і даць пастаяць 1 хв. Потым, каб выдаліць пялёсткі, гарбату лепш працадзіць праз сіта – і можна ўжываць.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяРужавы мёд
Ружавы мёд - Sputnik Беларусь, 1920, 16.07.2026
Ружавы мёд

Сіроп з ружавых пялёсткаў

З чаго гатаваць:
1 л вады,
700 г цукру,
70-100 г пялёсткаў чайнай ружы (шыпшыны).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПялёсткі і бутоны руж
Пялёсткі і бутоны руж - Sputnik Беларусь, 1920, 16.07.2026
Пялёсткі і бутоны руж
Як гатаваць. Распусціць цукар у вадзе і нагрэць да кіпення. Затым заліць пялёсткі ружы і давесці да кіпення. Пасля ахаладзіць у закрытай пасудзіне.
Праз 10-12 гадз. разліць па стэрыльных бутэльках (можна і па слоіках) разам з пялёсткамі.
З ружавымі прысмакамі і жыць смачна!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСіроп з ружавых пялёсткаў
Мёд з пялёсткаў шыпшыны - Sputnik Беларусь, 1920, 16.07.2026
Сіроп з ружавых пялёсткаў
Чытайце таксама:
"Без напіткаў запасу – ні часу…", або Як наталіць смагу ў спякотны летні дзень
"У Пятроўку-галадоўку кулінарыць можна лоўка…", або У пашане стравы з агародніны
"На Усціна лета ўдаецца…", або Час сунічных пацерак
Стужка навiн
0