"Вялікі Спас – яблыкам час…", або Гатуем старажытныя ласункі на Праабражэнне

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКапуста з яблыкамі
Капуста з яблыкамі - Sputnik Беларусь, 1920, 19.08.2026
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра цікавыя традыцыі Яблычнага Спаса і раіць прыгатаваць яблыкі, крыпаныя тварагом, ды капусна-яблычны суп па старадаўніх беларускіх рэцэптах.
Ранішнія росы студзяць босыя ногі, нагадваючы аб хуткай сустрэчы з восенню. Спякотнае ўдзень і халоднае ўночы жнівеньскае надвор’е зусім не дзіва для другой паловы месяца.
Старыя вёскі патанаюць у дзедаўскіх садах, якія вабяць спелымі пладамі і выратавальнай прахалодай у гарачыню. Гэтай парой, каб паласавацца яблыкамі, можна зайсці ў любы двор, дзе гаспадары не толькі пачастуюць, але і дадуць іх з сабой у дарогу.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯблыкі паспелі
Яблыкі паспелі - Sputnik Беларусь, 1920, 18.08.2026
Яблыкі паспелі
А як жа іначай? На календары 19 жніўня, дзень, калі Праваслаўная Царква адзначае Праабражэнне Гасподняе, а ў народнай традыцыі святкуюць Вялікі Спас, які мае і іншыя назвы – Яблычны Спас, Другі Спас ці Сярэдні.
© Sputnik / Мария АмелинаАсвячэнне яблыкаў у царкве
Храм Святителя Николая Чудотворца в Неглюбке на Яблочный спас - Sputnik Беларусь, 1920, 18.08.2026
Асвячэнне яблыкаў у царкве

Прывітанне з… яблыкам!

"Добра яблычка к Іспасу!" - так традыцыйна вітаюцца вернікі ў гэты дзень, частуючы адзін аднаго асвячонымі ў царкве яблыкамі. І хоць асвячаюць не толькі іх, але і іншую садавіну, аднак яблык тут галоўны. Пэўна таму дадзенае вялікае свята ў народзе часта называюць Яблычным Спасам. Дарэчы, разам з яблыкамі продкі беларусаў таксама раней асвячалі каласкі новага ўраджаю і мёд, калі не паспелі гэта зрабіць у Першы Спас (Макавей).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯблыкі на талерцы
Яблыкі на талерцы - Sputnik Беларусь, 1920, 18.08.2026
Яблыкі на талерцы
Цікава, што на Спасаўскія Дзяды, якія адзначаюцца напярэдадні Успення – сёлета яны прыпадаюць на 22 і 23 жніўня, – продкі імкнуліся трапіць да магілак блізкіх, каб пакінуць там асвячоныя яблыкі, а ўвечары ладзілі абрадавую памінальную вячэру.
Наогул ад Спасаўкі-Ласаўкі ўжо можна было ўжываць у ежу плады новага ўраджаю і таму ў даўнія часы беларусы казалі:
"Спас – усяму час!"

Святочныя напаміны пра яблычную кухню

Каб адзначыць свята належна, да яго гаспадыні здаўна гатуюць смачныя першыя стравы з яблыкаў, пякуць яблычныя пірагі са свежай мукі і проста падаюць свежыя яблыкі.

Капуста посная з яблыкамі

З чаго гатаваць:
500 г свежай капусты,
3 бульбіны,
1 морква,
1 корань пятрушкі,
1 цыбуліна,
2 кіслыя яблыкі,
2 памідоры,
50 г алею,
кроп,
лаўровы ліст,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКапуста для стравы
Качан капусты - Sputnik Беларусь, 1920, 18.08.2026
Капуста для стравы
Як гатаваць. Абсмажыць на алеі натаркаваную моркву, пятрушку, цыбулю, у канцы дадаць нарэзаныя долькамі памідоры.
Затым давесці да кіпення ваду, укінуць нашаткаваную капусту і нарэзаную скрылікамі бульбу. Калі бульба стане мяккай, дадаць заправу з цыбулі і карэнняў. За 5 хв. да канца гатавання апусціць скрылікі абабраных ад скуркі яблыкаў, укінуць лаўровы ліст і пасаліць. Варыць яшчэ некалькі хвілін. Пасля даць пастаяць.
Падаваць з крышаным кропам (ці смятанай, калі згатавана не ў пост).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКапусна-яблычны суп
Капуста з яблыкамі - Sputnik Беларусь, 1920, 18.08.2026
Капусна-яблычны суп

Морква, тушаная з яблыкамі

З чаго гатаваць:
600 г морквы,
300 г яблыкаў,
3 ст. л. цукру,
100 г сметанковага масла,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСвежую моркву абскрэбці і нарэзаць буйнымі кубікамі
Свежая морква - Sputnik Беларусь, 1920, 18.08.2026
Свежую моркву абскрэбці і нарэзаць буйнымі кубікамі
Як гатаваць. Падрыхтаваную моркву абскрэбці, нарэзаць буйнымі кубікамі, пакласці частку масла, уліць крыху вады і паставіць тушыцца на невялікі агонь.
За 15 хв. да канца гатавання дадаць скрылікі яблыкаў, цукар, соль ды рэшту масла.

Яблыкі, крыпаныя тварагом

З чаго гатаваць:
4 яблыкі,
100 г тварагу,
1 ст. л. цукру,
3 яйкі,
4 ст. л. варэння,
цынамон (ці мак).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяТварагом, перацёртым з яйкамі, цукрам і цынамонам, запоўніць яблыкі
Яблыкі, крыпаныя тварагом - Sputnik Беларусь, 1920, 18.08.2026
Тварагом, перацёртым з яйкамі, цукрам і цынамонам, запоўніць яблыкі
Як гатаваць. Яблыкі памыць, зрэзаць верх, выдаліць асяродак.
Далей у працёрты тварог дадаць 2 яйкі, расцёртыя з цукрам, цынамон або мак, добра перамяшаць. Атрыманай масай запоўніць яблыкі, паверхню накрыпкі змазаць узбітым яйкам.
Пакласці яблыкі ў форму для запякання, падліць трошкі вады і запячы ў печы (духоўцы) каля 15 хв.
Пры падачы выкласці яблыкі на талерку і паліць варэннем.
Прыемна святкаваць і смачна есці!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯблыкі, крыпаныя тварагом
Яблыкі, крыпаныя тварагом - Sputnik Беларусь, 1920, 18.08.2026
Яблыкі, крыпаныя тварагом
Чытайце таксама:
"Макава свята на ладкі багата…", або Як крыніца з Усялюба звязана з дубровенскай кухняй
"Агурок на талерку скок…", або Хрусткая кулінарыя заўсёды ў пашане
Каралева шляхецкіх палісаднікаў, або Гатуем "мігдалы" з ружавых пялёсткаў
Стужка навiн
0