"Прышла Прачыста, падмяла – і чысто…", або Беларускія стравы на "багатым" стале

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСтол на Багач
Стол на Багач - Sputnik Беларусь, 1920, 21.09.2026
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца асаблівасцямі вясковага святкавання Багатухі і прапануе прыгатаваць па старажытных беларускіх рэцэптах пажыўную "фасольку" па-шаркаўшчынску і незвычайную "фасолеўку" па-веткаўску.
Няспынна па небасхіле коціцца сонца і вось ужо хутка адбудзецца восеньскае раўнадзенства, а далей яшчэ трошкі часу і пачнецца новы астранамічны год. 21 верасня ў народным календары пазначана свята Багач. Сяляне лічылі, што менавіта ад гэтага дня восень толькі пачынаецца. Яшчэ цёпла, але жоўкне лістота ў паветры, адарваная пранізлівым халодным ветрам, лятае павуцінне. Сапраўдная ж восень надыходзіць тады, калі ноччу здараюцца прымаразкі.
© Sputnik / Альфред МикусБабіна лета
Бабье лето - Sputnik Беларусь, 1920, 18.09.2026
Бабіна лета
Усяму ў прыродзе свой час. І беларускі народ здаўна прыкмеціў:
"Ішоў Пятрок – сарваў лісток, ішоў Ілля – сарваў два, Прачыстая – сарвала начыстая, ішоў Пакроў – белым снегам пакрыў",
ці інакш
"Пятрок – асіны святок, Іспас – усяму час, Прачыстая – ачысціць усё чыста".
Далібог, адчуванне свята з’яўлялася ў сельскай гаспадыні ў гэты час, бо ўсё, што вырашчана ў садзе, на агародзе і ў полі, спарадкавана, і хатняя харчовая праграма, нягледзячы на цяжкасці з надвор’ем улетку, выканана: у каморы красуюць паліцы, застаўленыя слоікамі з агуркамі, таматамі, разнастайнымі салатамі, кампотамі ды іншым смакоццем. Будзе што паставіць на стол падчас сямейных сустрэч!
© Sputnik / Алексей Бушкин / Перайсці ў медыябанкУсё, што вырашчана ў садзе, на агародзе і ў полі, спарадкавана
Овощи - Sputnik Беларусь, 1920, 18.09.2026
Усё, што вырашчана ў садзе, на агародзе і ў полі, спарадкавана

"Багатае" свята

У беларускай культуры свята ўраджаю Багач мае цэлы шэраг назваў: Багатнік, Багатуха, Малая Прачыста, Другая Багародзіца, Зельна і інш.
Сімваламі гэтага народнага свята з’яўляюцца кошык з зернем і свечкай ды невялікі снапок на шчасце і дабрабыт, які захоўвалі да новай сяўбы. Цікава, што калісьці гэты кошык захоўваўся цэлы год у лепшага на сяле гаспадара, у якога было прынята наладжваць агульнае для мястэчка застолле. І хоць цяпер сяляне ўжо так не сочаць, хто лепшы з лепшых, тым не менш, вёска заўсёды ведае: хто і як працуе.
© Sputnik / Альфред МикусСімваламі Багача з’яўляюцца кошык з зернем і свечкай ды невялікі снапок
Свята Багач на Дукорскім маёнтку - Sputnik Беларусь, 1920, 18.09.2026
Сімваламі Багача з’яўляюцца кошык з зернем і свечкай ды невялікі снапок
Дарэчы, у гэты святочны дзень продкі не працавалі, назіралі за бусламі – у надзеі даведацца: якой будзе восень і калі чакаць зіму (у залежнасці ад таго, калі пачнуць адлятаць гэтыя птушкі), а таксама абавязкова накрывалі "багаты" стол.

Фасолевы сакрэт Багача

Малая Прачыстая – свята калектыўнае, яно збірае за сталом не толькі сям’ю гаспадароў, але і сваякоў, суседзяў – усіх, хто шчыра працаваў ад вясны да восені на добры ўраджай. І па сённяшні дзень урачыстасці, прымеркаваныя да Багача, па-летняму гарачыя, бо паўсюдна ў малых і вялікіх вёсках, аграгарадках людзі святкуюць, спяваюць, дзеляцца лішкамі ўраджаю, а таксама частуюць гасцей традыцыйнымі стравамі па старажытных беларускіх рэцэптах!

"Фасолька" па-шаркаўшчынску

З чаго гатаваць:
300 г грудзінкі,
1 шк. панцаку,
1 шк. фасолі,
1-2 морквы,
1-2 цыбуліны,
спецыі (па патрэбе),
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяФасоль для стравы варыцца асобна
Фасоля да куцці - Sputnik Беларусь, 1920, 18.09.2026
Фасоль для стравы варыцца асобна
Як гатаваць. Загадзя замачыць і зварыць да паўгатоўнасці панцак (пярловыя, пшанічныя крупы), прамыць. Асобна зварыць фасоль.
Нарэзаць грудзінку, натаркаваць моркву, дробна нашаткаваць цыбулю і абсмажыць. Скласці ў гаршчок панцак, фасоль, смажананую з морквай цыбулю, грудзінку. Затым пасаліць, прыправіць, уліць крышку вады і паставіць тушыцца ў выпаленую печ на 2 гадз.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяТушанае з фасоллю мяса
Мяса падпечанае - Sputnik Беларусь, 1920, 18.09.2026
Тушанае з фасоллю мяса

"Фасолеўка" па-веткаўску

З чаго гатаваць:
500 г свініны (кумпяк),
50 г сухіх грыбоў,
100 г белай фасолі,
300 г кіслай капусты,
300 г свежай капусты,
2 цыбуліны,
100 г алею,
300 г смятаны,
спецыі (па патрэбе),
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяФасоля па-веткаўску
Фасоля па-веткаўску - Sputnik Беларусь, 1920, 18.09.2026
Фасоля па-веткаўску
Як гатаваць. Фасоль замачыць на ноч, зварыць. Грыбы прамыць, замачыць, потым зварыць. Буйна накрышыць цыбулю і абсмажыць з кіслай капустай на алеі.
Скласці ў посуд для запякання фасоль, нарэзаныя грыбы, смажаную капусту і перамяшаць, дадаць нашаткаваную свежую капусту, нарэзанае сярэднімі кубікамі мяса. Усё гэта прыправіць спецыямі, пасаліць, заліць вадой да паловы. Гатаваць у печы (духоўцы) 1,5 гадз. пры тэмпературы каля 180 градусаў.
Шчасліва святкаваць і смачна есці!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСтол на Багач
Стол на Багач 2 - Sputnik Беларусь, 1920, 18.09.2026
Стол на Багач
Чытайце таксама:
"Агурок на талерку скок…", або Хрусткая кулінарыя заўсёды ў пашане
"Макава свята на ладкі багата…", або Як крыніца з Усялюба звязана з дубровенскай кухняй
Панцак здабыць – не поле перайсці, або Старадаўнія прысмакі з "глазуткі"
Стужка навiн
0