"Зміцер, Зміцер зямлю выцер…", або Кастрычніцкі пах яблыкаў і морквы на продкавай кухні

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСвініна з яблыкамі і морквай
Свініна з яблыкамі і морквай - Sputnik Беларусь, 1920, 23.10.2026
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская нагадвае пра сувязь народнага календара, восеньскіх гаспадарчых прац і поўнай сялянскай клеці, а таксма раіць прыгатаваць па старажытных рэцэптах рыбу, тушаную з яблыкамі, ды млінцы з морквай і разынкамі па-палеску.
Амаль завяршыўся сярэдні месяц восені, які сёлета надзіва цёплы. Нават Пакровы, пасля якіх чакалі маразоў, халадэчы не прынеслі. Гэта дазволіла камфортна прыбраць гародніну з градак і падрыхтаваць поле да зімы.
Так было і даўней, аб чым сведчыць продкавая вершаваная спадчына аб прысвятку Зміцер, які па народным календары адзначаюць 25 кастрычніка:

"Зміцер, Зміцер
Зямлю выцер,
На груды пабіў,
Каб ніхто не хадзіў
".

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВосеньскія яблыкі і кветкі
Восеньскія яблыкі - Sputnik Беларусь, 1920, 22.10.2026
Восеньскія яблыкі і кветкі

Багацце ў клеці ды на гарышчы

І сапраўды, на вясковым полі і агародчыку ўжо рабіць няма чаго, а ў спраўнай сялянскай клеці поўна бульбы, морквы, буракоў, назапашана грыбоў ды ягад, сохнуць на гарачай печы яблыкі ды духмяны глог, а на гарышчы пад страхой вісяць галінкі каліны ды рабін. Усё гэтае расліннае багацце сабрана нездарма, бо як толькі на зямлю лягуць снягі, яно спатрэбіцца для гатавання смачных беларускіх страў.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГронкі каліны
Гронкі каліны - Sputnik Беларусь, 1920, 22.10.2026
Гронкі каліны
Аднак адной гароднінай сытасці не прыдбаешь. Таму яшчэ гаспадары пачыналі назапашваць мяса хатняй птушкі: куры, качкі, гусі ды індычкі ў канцы кастрычніка станавіліся ўкормленыя і асабліва смачныя – якраз пад прысвятак у гонар "губіцеля гагаты", святога Марціна, які, дарэчы, таксама адзначалі 25-га чысла.
Наогул наяўнасць мукі, мяса, гародніны дазваляла не толькі пачынаць ладзіць вяселлі і іншыя сямейныя святы, але і больш сытна харчавацца штодня.
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская"Гагата" вясковая
Гагата вясковая - Sputnik Беларусь, 1920, 22.10.2026
"Гагата" вясковая
На сяле ў гэты час гатавалі смажанкі, разнастайныя крупнікі і квасы, пяклі бліны ды пірагі з садавінай. Сялянскія стравы ў кастрычніку былі простыя і вельмі пажыўныя!

Кулінарым з яблыкамі і морквай

Не лічачы іншай садавіны і гародніны, сёлета вёска зведала вельмі багаты ўраджай на яблыкі і моркву. А з іх па старажытных беларускіх рэцэптах можна прыгатаваць шмат цікавых і далікатэсных прысмакаў.

Рыба, тушаная з яблыкамі

З чаго гатаваць:
600 г рыбы (карп, судак, амур ці траска),
5 яблыкаў (антонаўка),
1 цыбуліна,
1 шк. смятаны,
1 ст. л. тлушчу,
перац (па патрэбе),
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГалоўныя інгрэдыенты для стравы
Рыба, тушаная з яблыкамі і цыбуляй - Sputnik Беларусь, 1920, 22.10.2026
Галоўныя інгрэдыенты для стравы
Як гатаваць. Падрыхтаваную рыбу нарэзаць кавалкамі, а яблыкі – долькамі. Нашаткаваць цыбулю.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяРыбу рэжуць на вялікія кавалкі
Рыбу рэжуць на вялікія кавалкі - Sputnik Беларусь, 1920, 22.10.2026
Рыбу рэжуць на вялікія кавалкі
Змазаць форму тлушчам, пакласці рыбу, яблыкі і цыбулю слаямі і ўліць крыху рыбнай юшкі (зваранай з галоў, хрыбта і хваста) ці вады. Усё патушыць такім чынам, каб рыба не развалілася. Пасля дастаць кавалачкі рыбы на талерку.
Яблыкі працерці праз сіта, дадаць соль, перац, смятану і давесці да кіпення. Гэтым соусам паліць рыбу перад падачай.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСвяточная рыба пад соусам
Святочная рыба пад соусам - Sputnik Беларусь, 1920, 22.10.2026
Святочная рыба пад соусам

Млінцы з морквай і разынкамі

У гэтым палескім рэцэпце захавана аўтэнтычная назва галоўнага складальніка стравы, бо менавіта на Палессі блінцы нярэдка называюць "млінцамі".
З чаго гатаваць накрыпку:
6 морквін,
60 г разынак,
4 ч. л. цукру,
2,5 ст. л. масла,
2 ч. л. цукровай пудры,
0,5 шк. смятаны.
© Sputnik / Денис Абрамов / Перайсці ў медыябанкДля стравы спатрэбіцца пяць-шэсць морквін
Уборка урожая моркови в Кабардино-Балкарии - Sputnik Беларусь, 1920, 22.10.2026
Для стравы спатрэбіцца пяць-шэсць морквін
З чаго гатаваць млінцы:
1,25 шк. мукі,
2 шк. малака,
1 яйка,
1 ч. л. цукру,
4 ст. л. тлушчу (масла),
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяМука спасераваная
Мука спасераваная - Sputnik Беларусь, 1920, 22.10.2026
Мука спасераваная
Як гатаваць страву. Замясіць рэдкае прэснае цеста з яек, малака, солі, цукру і мукі. На невялікай патэльні, змазанай тлушчам (маслам) спячы тонкія млінцы.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяМлінцы павінны атрымацца тонкія
Блінцы на Купалле - Sputnik Беларусь, 1920, 22.10.2026
Млінцы павінны атрымацца тонкія
Дробна нашаткаваць моркву і стушыць на вяршковым масле. Дадаць цукар, разынкі і перамяшаць. Затым пакласці на млінцы і скласці іх канвертам, абсмажыць і паставіць у печ (духоўку) на 5-7 хв. Пасыпаць цукровай пудрай.
Падаць млінцы са смятанай.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяБліны вясковыя
Бліны з тварагом на Масленіцу - Sputnik Беларусь, 1920, 22.10.2026
Бліны вясковыя

Яблыкі печаныя з мёдам

Дадзены рэцэпт прыводзіцца паводле пружанскай кухні.
З чаго гатаваць:
яблыкі свежыя,
цукар.
мёд.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯблыкі на талерцы
Яблыкі на талерцы - Sputnik Беларусь, 1920, 22.10.2026
Яблыкі на талерцы
Як гатаваць. Мытыя яблыкі разрэзаць на дзве роўныя часткі, выдаліць сярэдзіну. У паглыбленні ўсыпаць па 0,5 ч. л. цукру.
Выкласці яблыкі на бляху і пячы 20-30 хв. у разагрэтай печы (духоўцы).
Перад падачай печаныя яблыкі паліць мёдам.
Смачна есці!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПасля запякання на яблыкі да мёду можна дадаць крыху тварагу
Яблыкі, крыпаныя тварагом - Sputnik Беларусь, 1920, 22.10.2026
Пасля запякання на яблыкі да мёду можна дадаць крыху тварагу
Чытайце таксама:
"Быць, як у таткі за плячыма…", або Спрадвечныя бацькавы звычаі і прысмакі
"Бабіна лета шчаўем сагрэта…", або Цёплая восеньская кулінарыя з полацкай печы
"З поля, з долу – усё да столу…", або Узвіжанне з бульбяным смакам
Стужка навiн
0