Відэа

Офіснаму планктону прысвячаецца: мары і летні рэп у кліпе Беспамылковага

Музыка заклікаў дарослых і дзяцей марыць і ўзлятаць, не звяртаючы ўвагі на "жыццём навязаныя мэты".
Sputnik

Дзіцячыя мары і суровая рэальнасць паўсядзённага жыцця – новы кліп музыкі Піліпа Беспамылковага ўсхвалюе ўсіх, хто марнуе сваё жыццё па маршруце "дом-работа-дом".

Гісторыя пачынаецца з настальгічнага рэпа пра дзяцінства і змяняецца зваротам да дарослых і дзяцей: не слухаць нікога і ляцець, куды хочацца. Спойлер: напрыканцы відэа героі кліпа – сярэднестатыстычная сям’я – становяцца шчаслівымі і вусатымі.

Беларускі музыка і былы футбаліст Юрый Юрчанка пад псеўданімам Піліп Беспамылковы славіцца сваім уменнем шчыра і іранічна паказваць праблемы сучаснага беларуса. Яго аўтарству належыць самы шчыры кліп байнета пра бульбу, відэа-заклік "Спалі тлушч" і рэклама беларускай вёскі.

Апошнім часам Беспамылковы адмовіўся ад жорстакага гумару і стаў прадстаўляць больш сур’ёзныя відэа. Цяпер ён не проста высмейвае заганы сучаснага грамадства, але заклікае верыць у цуды і ў сябе.

Чытайце таксама: