МІНСК, 7 чэр - Sputnik. Уступная кампанія павінна прайсці ў камфортных умовах, зладжана і справядліва, такія задачы ў пятніцу паставіў віцэ-прэм'ер, старшыня дзяржкамісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў Ігар Петрышэнка.
Асноўныя мерапрыемствы ўступнай кампаніі гэтага года пачнуцца ўжо на наступным тыдні: стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ).
"Для яго правядзення адкрыты 40 пунктаў, усе неабходныя ўмовы створаны. Дадам, што з улікам тэмпературнага рэжыму павінна быць пітная вада, дзяжурыць медработнікі. Прашу таксама арганізаваць лагістыку перамяшчэння, каб на прапускных пунктах чэргаў не было. Усё павінна быць камфортна, аптымальна і даступна. Такія ж умовы павінны быць і на другім этапе кампаніі: у ходзе прыёму дакументаў, падрыхтоўкі, правядзення ўступных іспытаў і залічэння абітурыентаў", - заявіў у пятніцу Петрышэнка.
Па словах віцэ-прэм'ера, асаблівая ўвага будзе нададзена зваротам абітурыентаў і іх бацькоў, каб выканаць прынцып справядлівасці для кожнага.
Звярнуў увагу Петрышэнка і на прапускны рэжым у месцы правядзення уступнай кампаніі: уваход у іх дазволены толькі па спецдакументах, іншыя "скарыначкі" права такога не даюць. Падняў ён тэму і пытанне сумленнасці правядзення тэстаў - у прыватнасці, спробаў абітурыентаў спісаць.
"Штогод паўтараюцца спробы абітурыентаў скарыстацца мабільнымі тэлефонамі і іншымі прыладамі. Праз камісіі, з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі неабходна яшчэ раз давесці, што любыя падобныя спробы будуць спыняцца, а абітурыент не будзе дапушчаны да тэсціравання. Пра гэта яшчэ раз будуць папярэджваць у пунктах пропуску" , - дадаў Петрышэнка, яго словы прывяла БелТА.
Віцэ-прэм'ер папрасіў арганізаваць дадатковае інфармаванне на месцах пра даты і часу правядзення тэсціравання, працы камісіі.
На цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) сёлета зарэгістраваліся 76888 чалавек - гэта самая нізкая колькасць жадаючых здаваць тэсты за апошнія шэсць гадоў. У параўнанні з 2014 годам, напрыклад, колькасць тых, хто здае ЦТ знізілася на 30%.
Чытайце таксама:
- ЦТ па беларускай мове. Часціны мовы: назоўнік
- ЦТ па беларускай мове: марфемная будова слова
- ЦТ па беларускай мове: лексіка, фразеалогія