Школьнікі змогуць бясплатна займацца ў дзяржаўных спарткомплексах

Указ, якім прадугледжаны дадзеныя новаўвядзенні, 5 жніўня падпісаў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.
Sputnik

МІНСК, 5 жні - Sputnik. Выхаванцы спартыўных школ і школьнікі змогуць бясплатна займацца спортам у дзяржаўных фізкультурна-спартыўных збудаваннях, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Беларускіх школьнікаў будуць карміць даражэй

Указ, якім прадугледжаны дадзеныя новаўвядзенні, у панядзелак 5 жніўня падпісаў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.

Мэта дакумента - павысіць эфектыўнасць выкарыстання фізкультурна-спартыўных збудаванняў, якія знаходзяцца ў дзяржуласнасці.

"Улічваючы, што такія аб'екты ўтрымліваюцца за кошт бюджэтных сродкаў, школьнікам і выхаванцам спартыўных школ прадастаўлена магчымасць доступу да іх на бязвыплатнай аснове", - сказалі ў прэс-службе.

Там таксама адзначылі, што яны таксама не будуць кампенсаваць камунальныя і іншыя выдаткі, панесеныя на арганізацыю заняткаў фізкультурай і спортам.

Чытайце таксама: