Фота

Як развітваліся з зімой у Строчыцах

Sputnik

Масленіца здаўна звязана з праводзінамі зімы і прыходам доўгачаканай вясны, а ўсе абрады накіраваны на забеспячэнне дастатку, багатага ўраджаю і дабрабыту

У музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адзначылі адно з самых вясёлых народных свят - Масленіцу. Традыцыйныя забавы – спальванне ў агні пудзіла з карагодамі вакол, частаванне блінамі, танцы, конкурсы і старадаўнія абрады, у тым ліку і "толькі для дарослых".

Зіма для нашых продкаў была часам цяжкім, галодным, таму ўсе чакалі вясны, цёплых дзён і вясёлага святкавання Масленіцы. Традыцыя спальваць пудзіла ў канцы Масленіцы сыходзіць каранямі ў язычніцкія часы. Саламяная лялька ў старажытных славян сімвалізавала багіню зімы Марэну, а сам абрад - яе "пахаванне".

Загавіны альбо развітанне з Масленічным тыднем

Не адзначаць Масленіцу катэгарычна забаранялася, нашы продкі верылі, што доўгі лён вырасце, а карова ацеліцца толькі ў тых гаспадароў, якія весела правялі Масленіцу.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як у Строчыцах сустракалі вясну ў лепшых славянскіх традыцыях - з блінамі, гулянкамі і спальваннем Марэны.

Чытайце таксама:

1 / 20
Масленіца ў Строчыцах.
2 / 20
Масленіца здаўна звязана з праводзінамі зімы і прыходам доўгачаканай вясны.
3 / 20
Усе абрады накіраваны на забеспячэнне дастатку, багатага ўраджаю і дабрабыту.
4 / 20
У музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адзначылі адно з самых вясёлых народных свят.
5 / 20
Гульня "у гаршкі". Традыцыйна на Масленіцу гуляюць у "гаршкі": у якім-небудзь з іх знаходзяцца дары для самых удачлівых.
6 / 20
Гульні для дзяцей на Масленіцу.
7 / 20
Традыцыйная Батлейка таксама забаўляла малых.
8 / 20
Старажытны абрад "Наведванне бабкі-павітухі".
9 / 20
Старадаўні абрад "Пахаванне Дзеда" на Масленіцу прызначаны толькі для дарослых.
10 / 20
Масленічны святочны стол у Строчыцах. Не адзначаць Масленіцу катэгарычна забаранялася, нашы продкі верылі, што доўгі лён вырасце, а карова ацеліцца толькі ў тых гаспадароў, якія весела правялі Масленіцу.
11 / 20
Гістарычная рэканструкцыя "Масленіца - 1914".
12 / 20
Рэканструктарам таксама трэба падсілкавацца.
13 / 20
Кацялок на вогнішчы.
14 / 20
Масленічны слуп у Строчыцах.
15 / 20
Хтосьці змог дацягнуцца за прызамі.
16 / 20
Скамарохі на хадулях ў Строчыцах.
17 / 20
Зіма для нашых продкаў была часам цяжкім, галодным, таму ўсе чакалі вясны, цёплых дзён і вясёлага святкавання Масленіцы.
18 / 20
Самая вялікая "Марэна" у наваколлі Мінска. Спальванне пудзіла зімы на Масленіцу ў Строчыцах.
19 / 20
Традыцыя спальваць пудзіла ў канцы Масленіцы сыходзіць каранямі ў язычніцкія часы.
20 / 20
Саламяная лялька ў старажытных славян сімвалізавала багіню зімы Марэну, а сам абрад - яе "пахаванне".