Амаль 100 сайтаў заблакіравалі ў Беларусі

Інтэрнэт-парталы размяшчалі інфармацыю пра продаж наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.
Sputnik

МІНСК, 26 кра - Sputnik. Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да 99 сайтаў з-за рэкламы на іх наркотыкаў, пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства.

Рашэнне было прынята на падставе пiсьмовага паведамлення міністэрства ўнутраных спраў і вынікаў працы, праведзенай Камітэтам дзяржаўнай бяспекі.

Прычынай, як растлумачылі ў ведамстве, стала размяшчэнне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Доступ абмежаваны з 26 красавіка.

"Міністэрства інфармацыі 26 красавіка 2021 года прыняла рашэнне аб абмежаванні доступу да 99 інтэрнэт-рэсурсаў за размяшчэнне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў", - гаворыцца ў паведамленні Мінінфарма.

МУС Беларусі: суд прызнаў экстрэмісцкім Telegram-канал BYPOL
Раней у МУС паведамлялі пра ўсплёск нарказлачынстваў у краіне - ад пачатку бягучага года было зафіксавана больш за 1060 выпадкаў парушэнняў закона, звязаных з незаконным абаротам забароненых рэчываў. На гэта, на думку ведамства, у тым ліку аказала ўплыў і эпідэміялагічная сітуацыя.

Нагадаем, што нядаўна ў судзе Маскоўскага раёна сталіцы прайшло папярэдняе судовае пасяджэнне па справе аб найбуйнейшай партыі наркотыкаў у Беларусі. Больш за 550 кілаграмаў гераіну было дастаўлена ў краіну пад выглядам садавіны, партыя захоўвалася ў тайніку ў Заводскім раёне Мінска. Па справе праходзіць некалькі чалавек - ураджэнцаў Блізкага Усходу і Усходняй Еўропы.

Чытайце таксама: