Фота

Будзе хлеб - будуць i песнi. Свята новага хлеба

Свята новага хлеба "Жораўскі хлебадар" адбылося ў першы дзень жніўня на Любаншчыне. Жыхары вёсак Жораўка і Кузьмічы зладзілі мясцовае свята з выпечкай хатняга хлеба, частаваннем усіх прысутных, а таксама народныя танцы і песні.
Sputnik
1 / 15

Пачалі свята з сустрэчы гасцёў і першага ўмалоту.

2 / 15

Жанчыны прадэманстравалі, як малаціць снапы.

3 / 15

Потым зерне згрэбаюць у кучку, перавейваюць і ачышчаюць ад смецця.

4 / 15

Рэцэптура Жораўскага хлеба перадаецца ад пакалення ў пакаленне нязменнай.

5 / 15

Кузьмічанка Ірына Міхайлаўна Жудрык, у дзявоцтве Нагорная, перавезла яе з сабой у вёску Жораўка, куды "пайшла замуж".

6 / 15

Рэцэптура хлеба даволі простая: мука двух гатункаў жытняя і пшанічная, малочная сыроватка, або простая вада ў пост, соль, прыправы і дадаткі.

7 / 15

У 2020 годзе Жораўскі хлеб быў уключаны у спiс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусi.

8 / 15

Пад час свята на доме рамёстваў у Жораўцы старшыня ААТ "Забалоцкі" Віктар Вечар уручыў і ўсталяваў памятны знак гісторыка-культурнай каштоўнасцi краіны.

9 / 15

Пакуль хлеб астывае, усіх запрашаюць на двор спяваць.

10 / 15

Свята новага хлеба святкавалі танцамі.

11 / 15

Кузьміцкі і яго прадаўжальнік Жораўскі хлеб уяўляе сабой круглы (недасканалай формы) бохан, па мясцоваму "кулітка", шэраватага колеру.

12 / 15

Традыцыя выпякання хлеба у вёсцы Кузьмічы налічвае не адну сотню гадоў.

13 / 15

Частавали хлебам усіх прысутных.

14 / 15

Сітны хлеб - штодзённы, пшанічны - святочны.

15 / 15

Жораўскі хлеб стаў візіткай Любаншчыны, дзякуючы дзейнасці Ірыны Жудрык і створанага ёю аматарскага аб’яднання "Клуб традыцыйнага хлебапекарства "Кулітка" пры Жораўскім Доме народных традыцый.

Таксама на Sputnik:
Як выпякаюць Жораўскі хлеб: унiкальныя традыцыi Любаншчыны
Час пячы хлеб: гатуем "грэчневыя падпалкі" і "грачанік па-маларыцку"
Вершы пра хлеб: скарынка, скіба, луста, акраец, каравай
Хлеб і булачкі вакол света: што пякуць у Парыжы, Мумбаі і Ла-Пасе
Пірагі і іх старадаўнія рэцэпты: музей хлеба адкрыўся пад Віцебскам