Здымкі ваеннага фільма з Хабенскім і Хаматавай пачаліся ў Беларусі

Карціна апавядае пра падзеі 1942 года, калі савецкі афіцэр вывеў больш за 200 яўрэяў з гета ў Вілейскім раёне.
Sputnik
МІНСК, 7 жні – Sputnik. Здымкі ваенна-гістарычнай драмы аб подзвігу часоў Вялікай Айчыннай пачаліся ў Беларусі, пра гэта паведаміла ў пятніцу прэс-служба кампаніі "Централ Партнершип".
У сцэнарыі фільма "Праведник" апісаны подзвіг савецкага афіцэра Мікалая Кісялёва, які ў 1942 годзе вывеў 218 яўрэяў з Даўгінаўскага гета за лінію фронту. 16 гадоў таму ізраільскі мемарыял "Яд ва-Шэм" удастоіў Кісялёва звання "Праведнік народаў свету".
"Я вельмі спадзяюся, што ў нашай карціне будзе не толькі страшнае, балючае і пакутлівае, але будзе месца і для гумару, лірыкі, усмешкі. Гэта фільм не пра праведніка, а пра чалавека, які робіць тое, што павінен", - заявіў рэжысёр карціны Сяргей Урсуляк, вядомы па серыяле "Ліквідацыя".
Ролю афіцэра выконвае Аляксандр Яцэнка, галоўныя ролі іграюць Канстанцін Хабенскі, Чулпан Хаматава, Сяргей Макавецкі, Фёдар Дабранраваў і іншыя. У фільме таксама здымаюцца акцёры з Германіі і Ізраіля.
"Для мяне мой герой - чалавек, які выконвае імгненную задачу. Яму даручылі велізарную колькасць людзей, за якіх ён павінен быў адказваць", - сказаў Яцэнка.
Здымаць фільм будуць не толькі ў Беларусі, але яшчэ ў Расіі і Ізраілі. Плануецца, што ў пракат "Праведник" выйдзе ў наступным годзе.
Чытайце таксама:
Гістарычная драма ад "Беларусьфільма" выйшла ў пракат у траўні
Дзесяць лепшых беларускіх фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну
"Ідзі і глядзі" — адрэстаўраваны шэдэўр ад Элема Клімава зноў на шырокіх экранах
Хабенскі: у "Сабібор" я ўклаў максімум пачуццяў і думак, лепш я не магу
Беларусы і расіяне здымаюць серыял пра Уладзіміра Мулявіна і "Песняроў"
Экранізацыі Шамякіна: лепшыя кінаадаптацыі да 100-гадовага юбілею класіка
Галоўчанка наведаў "Беларусьфільм": калі будзе блакбастар?