МІНСК, 5 вер – Sputnik. Літва адновіць будаўніцтва загароды на мяжы з Беларуссю ў сярэдзіне верасня, гэтае рашэнне прынята на пасяджэнні ў суботу ўрадавай камісіі па наглядзе за рэалізацыяй праекта на чале з прэм'ерам Інгрыд Шымонітэ.
З-за наплыву нелегалаў Літва ў пачатку ліпеня пачала будаваць "калючы плот" на мяжы з Беларуссю. Праз некалькі тыдняў яго будаўніцтва было прыпынена - скончыўся калючы дрот. Вільнюс звярнуўся па фінансавую дапамогу ў Брусель.
"Праект будзе ажыццяўляцца ў два этапы. Першы этап па будаўніцтве загароды на найбольш праблемным участку працягласцю каля 100 км у раёне горада Друскінінкай пачнецца ў сярэдзіне верасня", - гаворыцца ў паведамленні.
Усяго Літва плануе пабудаваць уздоўж беларускага ўчастка мяжы калючы плот працягласцю 500 кіламетраў, каб абараніць краіну ад мігрантаў з трэціх краін.
Паніка ў Літве
Улады Еўрасаюза ў апошнія месяцы б'юць трывогу ў сувязі са значным ростам нелегальнай міграцыі Беларусі - гаворка ідзе пра бежанцаў з трэціх краін.
На гэтым тыдні кіраўнікі МЗС краін ЕС абвінавацілі Беларусь у вядзенні гібрыднай вайны, заявіўшы, што афіцыйны Мінск стварае міграцыйны крызіс на мяжы штучна ў адказ на ўведзеныя еўрапейскімі краінамі санкцыі ў дачыненні да рэспублікі.
"Улады Беларусі скарысталі мігрантаў для штучнага стварэння ціску на нашых усходніх межах... Міністры заявілі аб салідарнасці з Літвой, Латвіяй і Польшчай, мы гатовы прыняць усе меры для падтрымкі, калі сітуацыя будзе патрабаваць гэтага", - заявіў міністр замежных спраў Еўрасаюза Жозеп Барэль .
За летнія месяцы толькі Літва заявіла аб тым, што колькасць нелегальных мігрантаў з боку Беларусі павялічылася ў дзесяткі разоў. У асноўным гэта бежанцы з Ірана, Ірака, Кубы. Літва, Польшча сталі вяртаць бежанцаў назад у Беларусь.
Рэакцыя Мінска
Пра тое, што Беларусь больш не будзе стрымліваць паток нелегальных мігрантаў у краіны Еўрасаюза, раней паведаміў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, з-за санкцый Захаду на гэта цяпер няма "ні грошаў, ні сіл".
Таксама Дзяржпагранкамітэт Беларусі рэгулярна паведамляе пра выпадкі гвалтоўнага выправаджэння мігрантаў з тэрыторыі Еўрасаюза.
Чытайце таксама:
Як жыве паўсталая супраць нелегалаў вёска ў Літве. Эксклюзіўны рэпартаж Sputnik
Цяжарную іншаземку без прытомнасці выкінулі з Літвы на лінію мяжы - ДПК
Беларускія пагранічнікі апублікавалі відэа з параненымі мігрантамі
Літва заявіла пра правакацыю беларускіх сілавікоў: ахову мяжы ўзмоцняць
Прэзідэнт Польшчы ўвёў рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю
МЗС Расіі здзівіла, што Беларусь абвінавачваюць "у заахвочванні нелегальнай міграцыі ў ЕС"
Варшава адказала ААН на заклік прыняць мігрантаў з беларускай мяжы
Палякі ўзвялі першыя кіламетры плота на мяжы з Беларуссю