МІНСК, 7 вер – Sputnik. За апошнія суткі ў Беларусі было зарэгiстравана 1 419 пацыентаў з COVID-19, такія звесткі прыводзіць прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
За 24 гадзіны ачунялі 1 136 чалавек з каронавірусам (усяго за ўвесь перыяд пандэміі - 485 248.
Памерлі 12 захварэлых (за ўвесь час ад пачатку абвяшчэння пандэміі - 3 859).
Былі праведзены 8 063 тэсты (агульная колькасць - 7 899 806).
Вакцынацыя ў Беларусі
У цяперашні час у краіне праводзіцца вакцынацыя ад каронавіруса. Поўны курс, па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 6 верасня, ужо прайшлі звыш 1,04 мільёна чалавек, першы кампанент вакцыны атрымалі больш за 1,7 мільёна жыхароў рэспублікі.
Прышчапіцца ад каронавіруса ў Беларусі можна двума вакцынамі - расійскай "Спутник V" ці кітайскай Vero Cell ад кампаніі "Сінафарм". Для рэвакцынацыі Беларусь атрымала на мінулым тыдні яшчэ 250 тысяч доз расійскай аднакампанентнай вакцыны "Спутник Лайт".
Вакцынавацца можна як у паліклініках і некаторых бальніцах, так і ў спецыяльных пунктах, адкрытых у гандлёвых цэнтрах, на рынках і ў метро. Таксама ёсць магчымасць зрабіць прышчэпку ў мінскіх ВНУ і студэнцкіх інтэрнатах.
Чытайце таксама:
Качанава распавяла, колькі мінчан захварэла на COVID-19 пасля прышчэпкі
Стала вядома, дзе і як захоўваецца кітайская вакцына ад COVID-19
Аднакампанентная вакцына ад каронавіруса "Спутник Лайт" ухвалена ў Арменіі
Самалёт з Пекіна з 1,5 млн доз вакцыны ад каронавіруса прыбыў у Мінск
Амерыканцы задумаліся аб вытворчасці "Спутник V"
Дзе і як будуць вырабляць беларускую вакцыну ад каронавіруса
Ніякай прымусоўкі: Лукашэнка выказаўся пра вакцынацыю насельніцтва
СААЗ ацаніла небяспеку йота-штама каронавіруса