Закон Божы ў нядзельных школах будуць вывучаць пры дапамозе квэстаў

З новага навучальнага года ў беларускіх школах з'явіўся "царкоўны" факультатыў, падручнік для яго падрыхтавалі БПЦ і Мінадукацыі.
Sputnik
МІНСК, 6 кас – Sputnik. Гульнявыя квэсты будуць выкарыстоўваць педагогі і свяшчэннікі падчас навучання дзяцей у праваслаўных нядзельных школах, распавялі ў Мінскім епархіяльным упраўленні.
Пытанні навучання праваслаўных дзяўчынак і хлопчыкаў у нядзельных школах былі абмеркаваны на семінары-нарадзе педагогаў і кіраўнікоў нядзельных школ Мінскай епархіі. На правядзенне мерапрыемства было атрымана благаславенне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
"Педагогі і свяшчэннікі абмеркавалі тэму выкарыстання квэстаў і дыдактычных гульняў у працэсе навучання ў нядзельнай школе. Прайшоў майстар-клас па квэст-гульні "Гісторыя адной сям'і", - распавялі ў Мінскім епархіяльным упраўленні.
Квэст быў заснаваны на біблейскай гісторыі аб жыціі святых і праведных Якіма і Ганны, а таксама Ражджастве прасвятой Багародзіцы. Квэст-гульня накіравана не толькі на вывучэнне Бібліі, але і на фарміраванне сямейных каштоўнасцей і хрысціянскай дабрадзейнасці. Сцэнарый і заданні для гэтага квэста ўжо з'явіліся ў адкрытым доступе і іх можа спампаваць любая нядзельная школа для заняткаў.
Над метадычнымі дапаможнікамі для нядзельных школ працуе Праваслаўная творчая лабараторыя - у гульнявой форме праваслаўныя школьнікі ў нядзельных школах будуць вывучаць такія тэмы як "Стары Запавет", "Святое Пісанне: Стары Запавет".
Таксама для нядзельных школ ужо распрацаваны такія тэмы, як "Колеры богаслужбовых убораў" царкоўная іерархія", "Манаства і служэнне ў свеце", "Парадак паводзін і парадак размяшчэння людзей, якія моляцца ў храме", распавялі ў БПЦ.

Царкоўны факультатыў

У беларускіх школах з новага навучальнага года з'явіўся новы факультатыў - "Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму", паведамілі ў прэс-службе Мінадукацыі.
Падручнік "Духоўнасць і патрыятызм" прадставілі напярэдадні на рэспубліканскім педсавеце, яго распрацоўшчыкамі сталі міністэрства адукацыя і Беларуская праваслаўная царква.
З ініцыятывай аб тым, каб праваслаўныя свяшчэннікі выкладалі ў школах Беларусі, выступіў Уладыка Веніямін.
Чытайце таксама:
Правы чалавека: у школьнікаў будзе яшчэ адзін факультатыў
Перад 1 верасня ў храмах прайшлі спецыяльныя службы
Фотафакт: падручнік, па якім будуць вучыць духоўнасці і патрыятызму
Не ўрок, а факультатыў: у школах ўсё ж з'явяцца святары
Званы адначасова загучалі ў храмах Беларусі