Мінскае "Дынама" перастала перамагаць у "рэгулярцы" КХЛ

Сустрэча з маскоўскімі сапернікамі атрымалася цяжкая, на жаль, падоўжыць пераможную серыю "зубрам" не ўдалося.
Sputnik
МІНСК, 15 кас – Sputnik. Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ў хатнім матчы супраць маскоўскага "Спартака" ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі і перарвалі пераможную серыю, паведамляе Sputnik.
"Зубры" ішлі на серыі з сямі перамог. Хатняя сустрэча са "Спартаком" пачалася актыўна, у яе пачатку госці зарабілі выдаленне, аднак "зубры" не змаглі рэалізаваць большасць. Адкрыў лік на 11-й хвіліне матча форвард маскоўскага клуба Аляксандр Хахлачоў. "Дынама" не здолела аднавіць раўнавагу сіл да канца перыяду.
Другі перыяд выдаўся актыўным: сапернікі па чарзе рабілі памылкі і дапускалі выдаленні сваіх гульцоў. Тым не менш, "Спартаку" ўдалося ўтрымаць перавагу.
У трэцяй дваццаціхвілінцы "Дынама" пашчасціла рэалізаваць буліт і зраўняць лік - 1:1, вызначыўся форвард Павел Варфаламееў (60-я). У дадатковы час кропку ў супрацьстаянні паставіў нападаючы "Спартака" Йоры Лехцера - 2:1 (1:0, 0:0, 0:1, 1:0).
Наступную гульню "зубры" правядуць дома 17 кастрычніка супраць "Адмирала" з Уладзівастока.
Чытайце таксама:
У сёмы раз запар: мінскае "Дынама" перамагло ў чарговым матчы КХЛ
"Зубры" атрымалі шостую перамогу запар - на гэты раз у Ніжнім
Форвард мінскага "Дынама" прызнаны лепшым гульцом дня ў КХЛ
Хатнюю серыю КХЛ мінскае "Дынама" завяршыла перамогай
Новы старшыня Федэрацыі хакея назваў галоўныя напрамкі работы