МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Мінскі хакейны клуб "Дынама" на дамашняй пляцоўцы прайграў у чарговым матчы Кантынентальнай хакейнай лігі яраслаўскаму "Локомотиву".
Сустрэча мела шмат закінутых шайб з абодвух бакоў і завяршылася паражэннем гаспадароў – 3:7.
Першы перыяд завяршыўся ўнічыю (2:2), другая дваццаціхвілінка стала вызначальнай, калі госці забяспечылі задзел у дзве шайбы (3:5), а ў трэцім адрэзку гульні "чыгуначнікі" дадалі два галы.
За "зуброў" вызначыліся Дзмітрый Корабаў і двойчы Мальце Стрэмваль, усе шайбы беларуская дружына закінула ў большасці.
У папярэднім паядынку ў гасцях мінчане абгулялі маскоўскі "Спартак" - 4:3 (у авертайме), а да гэтага таксама на выездзе ў Ніжнім Ноўгарадзе былі разбіты мясцовым "Торпедо" - 0:4.
Наперадзе ў мінскага "Дынама" яшчэ тры дамашнія матчы: 17 лістапада з чарапавецкай "Северсталью", 19-га - з ЦСКА, 21-га - супраць "Сибири".
Няўдачы ў апошніх сустрэчах адкінулі каманду на 7-е месца ў Заходняй канферэнцыі, прычым "Локомотив" дзякуючы гэтай вікторыі падняўся на шосты радок.
Зрэшты, сітуацыя ў турнірнай табліцы даволі шчыльная: у зуброў 32 ачкі, у яраслаўцаў - 33, крыху больш у "Северстали" і ЦСКА, якія гуляюць паміж сабой, пасля чаго па чарзе прыедуць на рандэву з "дынамаўцамі".
Чытайце таксама:
Мінскае "Дынама" перапыніла серыю паражэнняў
Мінскае "Дынама" здабыла другую перамогу запар у хатнім матчы КХЛ
Мінскае "Дынама" перастала перамагаць у "рэгулярцы" КХЛ
У сёмы раз запар: мінскае "Дынама" перамагло ў чарговым матчы КХЛ
Новы старшыня Федэрацыі хакея назваў галоўныя напрамкі работы