МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Следчы камітэт праводзіць праверку па факце выяўлення бежанцаў з цялеснымі пашкоджаннямі на мяжы з Польшчай, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Увечары 21 лістапада на адным з участкаў пагранзаставы "Пясчатка" Камянецкага раёна групу мігрантаў знайшлі беларускія пагранічнікі. Медыкі агледзелі замежнікаў - у 33-гадовага і 51-гадовага грамадзян Ірака былі выяўлены пераломы касцей ног.
Па словах бежанцаў, яны знаходзіліся на тэрыторыі Польшчы паблізу ад беларускай мяжы, пасля чаго іх затрымалі і збілі польскія сілавікі. Камянецкі РАСК пачаў праверку па справе, прызначаны судова-медыцынскія экспертызы для ўстанаўлення цяжкасці цялесных пашкоджанняў.
Стральба, выбух-пакеты і газ супраць мігрантаў
На адным з участкаў пагранічнай заставы "Токары" ў Камянецкім раёне 23 лістапада група мігрантаў таксама прасіла палякаў аб прыстанішчы. У адказ супраць іх выкарысталі слёзатачывы газ і выбух-пакеты, якія польскія сілавікі закідвалі на беларускую тэрыторыю.
У іншым выпадку, які таксама адбыўся на днях, палякі сустрэлі мігрантаў аўтаматнымі чэргамі.
Да гэтага, нагадаем, польскія праваахоўнікі 16 лістапада выкарыстоўвалі спецсродкі супраць бежанцаў, якія спрабавалі прарвацца з Беларусі праз польскую мяжу ў Еўрасаюз паблізу ПП "Брузгі". Тады пасля праверкі СК узбудзіў крымінальную справу, кваліфікаваўшы дзеянні польскага боку як злачынства супраць бяспекі чалавецтва.
Таксама на Sputnik:
Польшча не хоча ўводзіць новыя санкцыі супраць Беларусі
Мігранты паспрабавалі прайсці ў Польшчу – сілавікі адкрылі стральбу
Кісялёў: ЕС і Польшча ў дачыненні да бежанцаў дэманструюць жорсткасць
Палякі выкарыстоўвалі два тыпы светлашумавых гранат супраць мігрантаў – ДКСЭ
Польшча, Літва і Латвія працягваюць сілком выцясняць бежанцаў – ДПК
СК назваў колькасць пацярпелых пасля прымянення Польшчай спецсродкаў на мяжы
Сірыйскае дзіця без прытомнасці знайшлі каля мяжы - ім займаюцца медыкі
СК Беларусі ўзбудзіў справу супраць польскіх сілавікоў
Лаўроў: Польшча бясчынствуе, а ЕС прымяняе двайныя стандарты
Разгон мігрантаў польскімі сілавікамі на мяжы - фота
Газ, вадамёты, светлашумавыя гранаты: Польшча сустрэла мігрантаў – відэа
Расправа на мяжы: польскія сілавікі прымянілі газ і светлашумавыя гранаты