Калючая загарода Еўрасаюза

Польшча не хоча ўводзіць новыя санкцыі супраць Беларусі

Польскі прэм'ер заявіў, што трэба знайсці рашэнне, каб прадухіліць эскалацыю сітуацыі на мяжы.
Sputnik
МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Польшча не хоча ўвядзення новых санкцый у дачыненні да Беларусі, заявіў журналістам у сераду прэм'ер рэспублікі Матэуш Маравецкі пасля завяршэння сустрэчы са сваім славенскім калегам Янезам Яншам.
"Канфлікт ніколі не з'яўляецца добрым рашэннем. Мы не хочам канфлікту. Мы хочам жыць у міры. Мы хочам шукаць рашэнні, хочам прадухіліць эскалацыю", - сказаў палітык.
Па словах Маравецкага, Польшча можа абвастрыць сітуацыю - закрыць чарговыя пункты пропуску, спыніць гандаль - але не жадае гэтага рабіць.
Пры гэтым Маравецкі паведаміў, што папярэднія крокі, зробленыя Польшчай, напрыклад, у дачыненні да авіякампаній, далі свой станоўчы вынік - новыя нелегальныя мігранты перасталі прыбываць на межы ЕС з боку Беларусі.
У апошнія тыдні на мяжы Беларусі і Польшчы сабралася некалькі тысячаў мігрантаў – яны спадзяюцца патрапіць у краіны Еўрасаюза, у прыватнасці ў Германію. Польскія ўлады ўзмацнілі ахову сваіх меж, у тым ліку з выкарыстаннем сіл паліцыі і войска, а таксама спыняюць спробы мігрантаў трапіць на тэрыторыю рэспублікі.
У Польшчы неаднаразова абвінавачвалі Мінск у стварэнні штучнага міграцыйнага крызісу на мяжы. У Мінску дадзеныя абвінавачанні аспрэчваюць, заяўляючы, што суседняя краіна сілком выдварвае бежанцаў у Беларусь і нагнятае сітуацыю.
Калючая загарода Еўрасаюза
Пуцін абмеркаваў "беларускіх" мігрантаў з кіраўніком Еўрасавета
Таксама на Sputnik:
Мігранты паспрабавалі прайсці ў Польшчу – сілавікі адкрылі стральбу
Польшча пакуль не збіраецца адкрываць пункт пропуску "Кузніца"
А снег не ведаў і падаў: школа выжывання ў мароз для мігрантаў - відэа
Эстонія дапаможа Польшчы будаваць загароду на мяжы з Беларуссю
Кісялёў: ЕС і Польшча ў дачыненні да бежанцаў дэманструюць жорсткасць
Званок дадому і апошняя надзея: што бежанец з Сірыі сказаў родным - відэа
Чарга на 12 км: польскія пункты пропуску не паспяваюць афармляць фуры
Польшча гатова абмеркаваць з Расіяй міграцыйны крызіс