Дзмітрый Мядзведзеў зноў узначаліў "Единую Россию"

Экс-прэзідэнт і былы кіраўнік расійскага ўрада ўзначальвае найбуйнейшую расійскую партыю ўжо 9 гадоў і другі раз запар перавыбіраецца на пасаду яе кіраўніка.
Sputnik
МІНСК, 4 сне – Sputnik. Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў зноў абраны старшынёй партыі "Единая Россия" на пяцігадовы тэрмін, за гэтае рашэнне прагаласавалі дэлегаты з'езда партыі ў Маскве.
Экс-прэзідэнт і экс-прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў узначальвае "Единую Россию" з траўня 2012 года, раней ён перавыбіраўся на пасаду старшыні найбуйнейшай расійскай партыі ў 2017 годзе.
У сваім выступленні на з'ездзе партыі Мядзведзеў выказаўся аб тым, што партыі ўдалося выканаць усе перадвыбарныя абяцанні, а таксама закрануў актуальную тэму вакцынацыі ад COVID.
Мядзведзеў заклікаў аднапартыйцаў данесці да максімальнай колькасці расіян інфармацыю аб важнасці вакцынацыі.
"Каронавірус не адступае, барацьба будзе, судзячы па ўсім, доўгая, мы будзем весці сваю працу стала, пакуль у ёй ёсць запатрабаванне і пакуль мы здольны аказваць людзям рэальную дапамогу. Кірункі працы нам ужо зразумелы, гэта і аўтаваланцёрства, дапамога ў чырвоных зонах, дастаўка прадуктовых набораў, лекаў", - сказаў Мядзведзеў.

Юбілейны з'езд "Единой России"

Справаздачна-выбарны этап з'езда "Единой России", прымеркаваны да 20-годдзя партыі, праходзіць у суботу ў цэнтральным выставачным комплексе "Экспоцентр" у Маскве.
У парадку дня з'езда – выбранне ўсіх партыйных кіруючых органаў, уключаючы генеральны і вышэйшы савет, цэнтральную кантрольную камісію і старшыню партыі.
Разам з перавыбраннем Дзмітрыя Мядзведзева на пасаду кіраўніка партыі Барыс Грызлоў перавыбраны старшынёй вышэйшага савета партыі.
Мядзведзеў аб сумненнях Захаду ў легітымнасці выбараў у РФ: пляваць на такія заявы
Чытайце таксама:
Адбыліся і сапраўдныя: ЦВК зацвердзіў вынікі выбараў у Дзярждуму РФ
"Адзіная Расія" перамагае на выбарах у Дзярждуму па партыйных спісах
"Адзіная Расія" набірае больш за 48% галасоў на выбарах у парламент