МІНСК, 4 сне – Sputnik. За суткі ў Беларусі выяўлена 1 852 чалавекі, якія заразіліся каронавірусам, пры гэтым 2 272 пацыенты былі выпісаны з бальніц пасля лячэння, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя краіны.
Усяго за паўтара года ад пачатку пандэміі ў Беларусі ўжо перахварэлі на каронавірус 660 204 чалавекі, акрыялі 648 305 пацыентаў, у якіх раней урачы пацвердзілі дыягназ COVID-19.
У спіску памерлых ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі значацца 5 130 беларусаў, за апошнія суткі гэтая лічба павялічылася на 17 смяротных зыходаў.
Таксама медыкі расказалі аб колькасці праведзеных тэстаў на COVID - за мінулыя суткі іх зроблена 26 411, усяго ж у Беларусі праведзена 10 478 624 тэстаў на каронавірус.
Вакцынацыя ў Беларусі
На дадзены момант больш за 3 683 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 2 929 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Па абласцях статыстыка вакцынацыі ад каронавіруса выглядае наступным чынам:
у Брэсцкай вобласці поўнасцю вакцынаваліся больш як 376,1 тыс чалавек,
у Віцебскай вобласці – больш за 308,8 тыс,
у Гомельскай – больш за 511,2 тыс,
у Гродзенскай – больш за 345,2 тыс,
у Магілёўскай вобласці – больш за 367,7 тыс,
у Мінскай вобласці – больш за 371 тыс,
у Мінску – больш за 563,9 тыс.
Раней кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч агучваў амбіцыйны план прышчапіць да 15 снежня каля 5 млн беларусаў, такую лічбу вакцынаваных міністр назваў "мэтавай агульнай задачай".
Паводле слоў Піневіча, на гэты момант у краіне складваецца абнадзейваючая сітуацыя з захворваннем на каронавірус. Выпадкаў з'яўлення новага штама каронавіруса "амікрон", які знайшлі ў ПАР і які выклікаў ажыятаж у Еўропе, у Беларусі да гэтага часу не выяўлена.
Чытайце таксама:
Новае абсталяванне для будучай беларускай вакцыны: як ідуць распрацоўкі
Масква заняла першае месца ў Еўропе ў рэйтынгу інавацый у барацьбе з COVID-19
Непрышчэпленым людзям варта пачакаць з паездкамі – СААЗ
ПЦР-тэсты распазнаюць новы штам каронавіруса Omicron
Беларусь прайшла пік захворвання на COVID-19 у гэтай хвалі – СААЗ