МІНСК, 21 сне – Sputnik. Калі ЗША і НАТА адмовяцца абмяркоўваць з Расіяй яе прапановы па гарантыях бяспекі, Масква разгледзіць усе магчымыя варыянты дзеянняў у адказ, паведаміў намеснік кіраўніка расійскага МЗС Андрэй Рудэнка.
"Усе пытанні разглядаюцца ў комплексе. Мы чулі такія прапановы з боку нашых беларускіх саюзнікаў", - пракаменціраваў ён РІА Навіны магчымасць размясціць у Беларусі ядзерную зброю.
Па словах расійскага намесніка міністра, усё будзе залежаць ад рэакцыі заходніх краін і блока НАТА.
Ядзерная зброя ў Беларусі
Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю генеральнаму дырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву расказаў, што Беларусь гатова прапанаваць РФ вярнуць ядзерную зброю ў краіну. Паводле яго слоў, гэта можа адбыцца ў тым выпадку, калі НАТА размесціць зброю масавага знішчэння ў Польшчы.
Таксама на мінулым тыдні кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей у інтэрв'ю RT Arabic пацвердзіў, што Мінск разглядае магчымасць размяшчэння на сваёй тэрыторыі ядзернай зброі пры пагрозе з боку НАТА.
Беларусь у пачатку 1990-х гадоў падпісала міжнародную дамову, паводле якой абавязалася вывесці ядзерную зброю з уласнай тэрыторыі. Апошнія ядзерныя боегалоўкі пакінулі рэспубліку ў лістападзе 1996 года.
Чытайце таксама:
Крэмль расказаў аб магчымасці размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі
Расіі патрэбен адказ ЗША на прапановы па гарантыях бяспекі – Рабкоў
Беларусь гатова размясціць у сябе ядзерную зброю пры пагрозе з боку НАТА
АДКБ заклікала ядзерныя дзяржавы размяшчаць зброю толькі на сваёй тэрыторыі
Лукашэнка: Беларусь гатова размясціць у сябе ядзерную зброю